Вы тут

Далёка і блізка


Касцюміраваная сярэднявечная дзея пад назвай «Фестываль Эскаляд» з тэатральным штурмам крэпасці чакае аматараў гістарычных авантур з 6 снежня ў Жэневе. І справа не столькі ў тым, што дзея гэта адбываецца ў гонар перамогі над войскамі герцага Савойскага, якога ўжо чатыры стагоддзі няма, колькі ў тым, што «эскаляд» (або «эскалядэр») — гэта штурм пры дапамозе лесвіц. Вось адкуль узяўся эскалатар.

SONY DSC

Да 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу — Зімовы рэстаранны фестываль. Ці то ў меню, ці то ў праграме: савецкі навагодні стол, калядная індычка, равіёлі з пельменямі і панкейкі з аладкамі (адчуваеце розніцу?), а таксама парад зімовых гарбат. Пра глінтвейны не паведамляецца.

У доме, што быў 38-м на вуліцы, якая звалася Праабражэнскай, з 1863 года існавала карэтная фабрыка Лейбмана і майстэрня пры ёй. Гэты Лейбман увёў у Мінску новую паслугу: замену жалезных колаў на гумавыя. Ці шмат было тых, што жадалі змяніць «абутак», невядома, але на транспартныя сродкі таго часу зірнуць можна хоць сёння: у Верхнім горадзе адкрыўся музей карэт. Прыходзьце на вуліцу Кірылы і Мяфодзія, 8 — з серады па нядзелю ад 11-й да 19-й.

Хто мог думаць, што міжнародны тэатральны фестываль — падзея апетытная? Дзясяты «Сезон Станіслаўскага» пачынаўся ў кастрычніку «Ванільнай марай». Чым ён будзе заканчвацца ў снежні? Там, на месцы, і праверыце, калі патрапіце ў Маскву да 18-га.

27-31

Самае прывабнае ў халодную пару памяшканне Дома Ваньковічаў на Інтэрнацыянальнай, 33а, у нашай сталіцы — гэта кухня. І самавар, здаецца, яшчэ гарачы, і ў гаршчочку стыне верашчака. Але калі ўжо апынуліся ў кухні, то варта і па астатніх пакоях прайсціся, ці не так? Сярод экспанатаў тут шмат што ўражвае, але сутнасць не ў тым. Проста гэты дом менавіта ў перадзім'е робіцца нейкім асабліва ўтульным. Дык чаму б не падарыць сабе хвілінкі ціхай радасці напярэдадні калядных клопатаў? Дзверы тут адчыняюцца лёгка з 10 раніцы да 6 вечара ў любы дзень, акрамя нядзелі і панядзелка, а ў «пярэдняй» заўсёды чакаюць, каб дапамагчы ўладкаваць паліто.

З снежня, у сераду, Тэатр юнага гледача запрашае на «Аднакласнікаў» — спектакль пра здраду і шчасце скрозь слёзы і смех, з загадкавай незнаёмкай і «трупам» (спакойна: двукоссе!). Добрая альтэрнатыва тым «Аднакласнікам», што паспелі ўжо надакучыць.

27-30

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.