Вы тут

Раставанне ледавікоў: пільнае вывучэнне ці час для панікі?


Фота з Грэнландыі

Супрацоўнікі амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА апублікавалі на днях на афіцыйным сайце ведамства ўнікальныя здымкі. На іх адлюстраваны кадры працэсу раставання ледавіка на востраве Грэнландыя. Фотаздымкі ўдалося зрабіць з дапамогай спецыяльнага спадарожніка Aqua.

Як вядома, паступовае раставанне ледавікоў на самым вялікім востраве нашай планеты хвалюе спецыялістаў усяго свету. Пакуль канчатковай версіі незваротнага працэсу не назвалі. Але ёсць некалькі варыянтаў.

Па-першае, навукоўцы лічаць, што на працэсы раставання ўплывае не толькі глабальнае пацяпленне. Аказваецца, Грэнландыю падагравае падземная плынь магмы. Па-другое, востраў падтае праз ападкі ад шматлікіх лясных пажараў на тэрыторыі Канады і Злучаных Штатаў Амерыкі. Справа ў тым, што цёмная сажа асядае на паверхні ледавікоў, пры гэтым здольнасць адбіваць сонечныя прамяні значна памяншаецца. Прасцей кажучы, запэцканыя ледавікі будуць награвацца значна мацней. У выніку Грэнландыя больш інтэнсіўна паглынае сонечную энергію. Навукоўцы на працягу некалькіх гадоў фіксуюць анамальнае раставанне самага вялікага вострава нашай планеты, і каманда кліматолагаў з усяго свету спрабуе ўсталяваць, якая ж самая дакладная прычына раставання ледавікоў.

22_3

Працэс ідзе хутчэй

Ледавікі Грэнландыі, якія выходзяць у акіян, ляжаць на большай глыбіні, чым меркавалася раней, што дазваляе акіянскім водам моцна падмываць іх. Гэты працэс можа павысіць узровень мора на планеце значна хутчэй за папярэднія ацэнкі. Такія вынікі атрымала каманда даследчыкаў на чале з Эрыкам Рыньё з Каліфарнійскага ўніверсітэта і Лабараторыі рэактыўнага руху NASA.

Даследчыкі на працягу трох гадоў змагаліся з неспакойнымі водамі паблізу Грэнландыі, каб скласці першую ў свеце карту падводных ледавікоў. Вынікі даследавання былі апублікаваны ў вядучых навуковых часопісах, у тым ліку ў Geophysіcal Research Letters, а таксама даступныя ў інтэрнэце.

Рыньё і яго калегі Ян Фенці з JPL, Чылан Чай і Юн Кзю з UCІ і Крыс Тэмп з Terrasond Ltd. атрымалі і прааналізавалі значэнні глыбіні, салёнасці і тэмпературы глыбінных вод, а таксама даследавалі іх уплыў на кромку ледзянога покрыва Грэнландыі. Навукоўцы выявілі, што некаторыя ледавікі ляжаць на гіганцкіх земляных парогах, што абараняе іх ад уздзеяння салёных вод, у той час як іншыя размяшчаюцца непасрэдна на марскім дне і моцна размываюцца салёнымі водамі, а гэта азначае, што яны могуць абрынуцца і растаць значна раней. «Раннія прагнозы не ўспрымалі гэты факт як вельмі важны, і, як вынік, недаацэньвалі, як хутка ледавікі будуць рэагаваць на змены клімату», — адзначыў Рыньё.

22_4

Ледавікі будуць разбурацца

Таксама, па звестках NASA, 2015-ты можа стаць годам з самай нізкай плошчай ледзянога покрыва. Адзначаецца, што колькасць лёду ў Арктыцы памяншаецца з павышэннем глабальнай тэмпературы, бо гэты рэгіён больш адчувальны да змен клімату, чым уся Зямля ў цэлым. Раней навукоўцы прагназавалі, што гэтым летам у сувязі з глабальным пацяпленнем ледавік Ларсена ў Антарктыдзе канчаткова спыніць сваё існаванне і расколецца на мноства айсбергаў.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.