Вы тут

Бягомль святкуе 435-годдзе


У гарадскім пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна прайшоў Дзень горада, якому сёлета споўнілася 435 гадоў. Свята прыпала на праваслаўны Спас.


Па традыцыі, урачыстасці пачаліся на самым старажытным месцы населенага пункта – каля царквы Усіх Святых. Спярша прайшла літургія і акрапленне святою вадою новай іконы, потым пачаўся хросны ход да месца, дзе разгарнуліся асноўныя падзеі свята. Ужо з раніцы каля Дома культуры працавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі і імправізаваныя сцены пад назвай “Бягомльшчына партызанская”, у якіх актыўны ўдзел прынялі Бягомльскі лясгас, санаторый “Баравое”, участковая бальніца, музей Народнай славы, гарадскія школы. Работнікі культуры раёна парадавалі жыхароў вясёлым канцэртам.

А ў верасні ў Бягомлі пройдзе яшчэ адна важная і запамінальная падзея – будзе асвечана і ўрачыста адкрыта новая праваслаўная царква.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Каментары

Вялікі дзякуй,Вам,паважаны Анатоль,за фотаздымкі маіх землякоу. "Звязду" выпісвала шмат гадоу і заусёды любавалася Вашымі фотаздымкамі.Натхнення,Вам. і поспеху. Прыязжайце да нас часцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.