У Жодзіне на плошчы каля Палаца культуры БелАЗа прайшоў святочны марафон святочных падзей да 75-годдзя славутага прадпрыемства, названы «БелАЗфэст 2023. Рэтра». Жыхароў і гасцей горада аўтабудаўнікоў сустракалі выстава грузавых, легкавых рэтра-аўтамабіляў і матацыклаў, праводзяцца незвычайныя фотазоны, квэсты, розыгрышы прызоў, гульнявыя пляцоўкі для дзяцей. А са сцэны, якая была ўсталявана каля палацавага будынка прагучалі любімыя песні розных пакаленняў у выкананні музычных зорак фестывалю — легендарных «Песняроў» і папулярнага гурта «Дзюна» і іншых артыстаў. Для гурманаў і аматараў смачна перакусіць працаваў фудкорт, які здзіўляе сваёй разнастайнасцю прысмакаў. Напрыканцы фэста адбылося шоу паветраных шароў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».