Вы тут

Незвычайная прыгажосць звычайнага сада


Кожны год у сярэдзіне ліпеня, спяшаюся ў вёску пад Смалявічамі наведваць стары сад: якраз у гэтую пару наліваюцца сокам ябрыкі і грушы, даспяваюць вішні і мой абавязак здымаць з вішнёвых дрэваў ураджай. А сёлета вішнёвы ўраджай быў надзіва шчодры — было на што паглядзець, палюбавацца, і, вядома, удосталь паласавацца і назапасіць вітамінную ягаду на зіму ў выглядзе кампотаў і варэнняў. А яшчэ чырвона-бардовыя вішанькі натхнілі мяне кожную раніцу выходзіць у сад з фотаапаратам і назіраць, як кроплі дажджу ператвараюць стары сад у сапраўдную казку, як сонейка блішчыць у кожнай кроплі вады і як прыгожа звісаюць з кожнай галінцы вішнёвыя гронкі. Цяжка ўстрымацца ад такога відовішча і хараства. Хочацца ствараць нацюмортныя кампазіцыі і пакінуць для гісторыі сведчанне, якім быў сёлета мой стары вішнёвы сад.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.