Вы тут

Кожны выбаршчык павінен мець усю інфармацыю аб кандыдатах


Папраўкі ў Выбарчы кодэкс Беларусі будуць прадстаўлены Прэзідэнту да 30 жніўня

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК праінфармавала, што на сённяшняй нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства прынята рашэнне, што Цэнтрвыбаркам разам з Цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі павінен прадставіць законапраект Прэзідэнту да 30 жніўня.

"Плануецца, што на працягу першага тыдня верасня гэты дакумент будзе ўнесены ў парламент як законапраект ад імя кіраўніка дзяржавы", — сказала Лідзія Ярмошына.

1376062170211_8-33

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, адзін з найбольш абмяркоўваемых момантаў датычыўся парадку фінансавання кандыдатамі сваёй перадвыбарнай агітацыі. Плануецца, што яно стане прыватным.

"Пры гэтым застаюцца дзяржаўныя гарантыі прадастаўлення бясплатнага эфірнага часу на радыё і тэлебачанні, бясплатных плошчаў, як гэта цяпер прадугледжвае Выбарчы кодэкс. Вызваленыя такім чынам сродкі будуць прадастаўлены ў неабходным памеры выбарчым камісіям, каб кожны выбаршчык змог атрымліваць інфармацыю аб кандыдатах, якія балаціруюцца па яго акрузе", — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

"Самая распаўсюджаная скарга, якая паступае ад выбаршчыкаў у час выбараў, за выключэннем прэзідэнцкіх, — людзі да паходу на выбарчы ўчастак не ведаюць, хто ўдзельнічае ў выбарах. Калі кандыдаты аб сабе клапоцяцца дрэнна, то гэту гарантыю поўнага інфармавання выбаршчыкаў на сябе бярэ дзяржава ў асобе выбарчых камісій", — дадала кіраўнік ЦВК.

Мяркуецца, што кандыдатам у Прэзідэнты будзе павялічаны дапушчальны памер асабістых фінансавых фондаў, будуць таксама ўводзіцца фінансавыя фонды для кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Нязменным плануецца пакінуць гранічна дапушчальны фонд, які дазволена фарміраваць кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, — тысяча базавых велічынь (адна БВ цяпер складае Br100 тыс.).

Прапанова павялічыць памер фонду да 3 тыс. базавых велічынь не прайшла. Прычым, як адзначыла кіраўнік ЦВК, па віне саміх удзельнікаў выбараў. Статыстыка парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года сведчыць аб тым, што толькі каля 40 працэнтаў кандыдатаў паспрабавалі сфарміраваць свае выбарчыя фонды. На думку Лідзіі Ярмошынай, адыход ад бюджэтнага фінансавання паслужыць стымулам для таго, каб усе кандыдаты сфарміравалі свае фонды на будучых выбарах.

"Лічу, час павышаць планку ўдзельнікаў у выбарах. Гэта ўсё ж такі спаборніцтвы сацыяльна паспяховых, дастойных людзей, тых, хто можа зарабіць сабе на выбарчую кампанію або заручыцца падтрымкай людзей, якія могуць гэту кампанію прафінансаваць. Гэта ў пэўным плане і барацьба з утрыманскімі настроямі. Некаторыя кандыдаты лічаць, што мандаты павінны быць паднесены на сподачку з блакітным беражком", — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.