Вы тут

«Туз у рукаве» Вікторыі Азаранкі


Вікторыя Азаранка працягвае выступленне на Адкрытым першынстве ЗША па тэнісе. У чвэрцьфінальным матчы беларуска ўпэўнена «разабралася» са славацкай тэнісісткай Даніэлай Хантухавай — 6:2, 6:3 і выйшла ў паўфінал.

Наступнай саперніцай другой ракеткі свету будзе італьянка Флавія Пенета, якую можна лічыць галоўным «чорцікам з табакеркі» гэтага турніру. Перад пачаткам спаборніцтваў колішняя 10-я ракетка свету займала толькі 83-і радок рэйтынгу. Але гэта можна патлумачыць: італьянская тэнісістка прапусціла канцоўку леташняга сезона з-за аперацыі на запясці і толькі ў пачатку вясны ўзнавіла выступленні. Парадаксальна, але ў такіх умовах Флавія Пенета паказала лепшы вынік у кар'еры на турнірах Вялікага шлема.

1378415783310_6-14

Дарэчы, у кампаніі паўфіналістак наша суайчынніца — самая маладая. Вікторыя маладзейшая за сваіх апанентак на 7 гадоў. Амерыканка Серэна Уільямс, кітаянка На Лі, як і Флавія Пенета

, даўно размянялі трэці дзясятак. Ці з'яўляецца ўзрост «тузом у рукаве» для беларускі, адназначна адказаць складана. Па фізічнай падрыхтоўцы ўсе тры саперніцы Вікторыі могуць даць фору любой маладой тэнісістцы. А вось ці не адчуваюць дадатковага прэсінгу з-за гэтага факта вялікаўзроставыя паўфіналісткі — пытанне адкрытае. Нездарма псіхалогія ў жаночым тэнісе часта выходзіць на першы план.

У любым выпадку развязкі турнірных калізій доўга чакаць не прыйдзецца. Паўфінальныя матчы адбудуцца ўжо сёння, а фінальную гульню пабачым заўтра.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.