Вы тут

Хакейны марафон пад лічбай «13»


17 верасня на лядовай арэне ў парку Горкага распачнецца чарговы чэмпіянат Мінска па хакеі сярод аматарскіх камандаў. Ужо трынаццаты раз спаборніцтвы аб'яднаюць гульцоў рознага ўзросту і ўзроўню майстэрства. Нароўні з былымі хакеістамі, уладальнікамі разнастайных рэкордаў краіны, трэнерамі прафесійных клубаў за галоўны трафей будуць змагацца дэбютанты, якія ўпершыню ўзялі ў рукі клюшку ў сталым узросце.

Сёлета на лёд выйдуць 29 дружын. Сярод іх будуць і навічкі — каманды «Газпрамнафта», «Сокал» і «Раўбічы-Хуліганс». Дарэчы, упершыню гульні чэмпіянату пройдуць на новай лядовай пляцоўцы ў студэнцкай вёсцы.

Хакейны марафон будзе доўжыцца дзевяць месяцаў і фінішуе толькі ў сярэдзіне мая, своеасабліва перадаўшы эстафету галоўнай спартыўнай падзеі наступнага года — чэмпіянату свету па хакеі, які адбудзецца ў Мінску. А пакуль адкрыць праграму 13-га першынства беларускай сталіцы сярод аматараў давядзецца леташнім фіналістам — дружынам «Рубеж» і «Сталіца». Нагадаем, апошняя каманда будзе абараняць свой першы тытул пераможцы чэмпіянату. Прыходзьце падтрымаць гульцоў!

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.