Вы тут

НЮАНСЫ ЧАКАЮЦЬ УДАСКАНАЛЕННЯ


Вынікі аб'яднання тэрыторый будуць відаць праз год

Да 1 ліпеня гэтага года ў Слуцкім раёне функцыянавала 18 сельскіх Саветаў. Пасля ўзбуйнення
іх засталося 14.

-Пры рэарганізацыі прытрымліваліся аднаго з галоўных патрабаванняў: каб межы сельсаветаў супадалі з межамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, — канстатуе старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар РАЖАНЕЦ. — Яшчэ адзін нюанс: вёска Бранавічы перайшла пад юрысдыкцыю горада, паколькі знаходзіцца блізка ад яго, у межах кальцавой дарогі. У выніку давялося памяняць назвы некаторых вуліц, якія мелі аднайменную назву з гарадскімі.

1381873578871_16-7

Што прынесла аптымізацыя, у прыватнасці, Слуцкаму раёну. На думку Віктара Аляксеевіча, узбуйненне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак дадало клопату пярвічнаму ўзроўню. Напрыклад, Знаменскі сельсавет павялічыўся на цэлую гаспадарку — цяпер іх тут тры. Значна ўзрасла і колькасць жыхароў — значыць, і клопатаў у старшынь сельскіх Саветаў прыбавілася. Гэта добраўпарадкаванне населеных пунктаў і могілак, дапамога пенсіянерам і шмат чаго іншага. Бясспрэчна, ахапіць увагай усіх і кожнага цяпер значна цяжэй. Разам з тым, ліміт бензіну на прабег машыны застаўся ранейшы.
На думку Віктара Ражанца, на раённым ці абласным узроўні змены адбыліся, можа, нават у лепшы бок: паменела справаздачнасці. Калі раней трэба было «падбіваць статыстыку» па 18 сельсаветах, то цяпер толькі па 14. Але, думаецца, рэарганізацыя дадала і яму лішняга галаўнога болю. Што рабіць з будынкамі сельвыканкамаў, якія вызваліліся? У савецкія часы, як правіла, яны размяшчаліся пад адным дахам з канторай ці праўленнем мясцовых калгасаў. Гэтыя памяшканні ўзводзілі за свае сродкі сельгаспрадпрыемствы. З цягам часу сельвыканкамы аформілі на выдзеленую плошчу тэхпашпарт, статутныя дакументы, узялі на свой баланс. А цяпер не могуць бясплатна перадаць былым гаспадарам тое, што было пабудавана за іх жа сродкі. Былыя плошчы Ленінскага, Знаменскага сельскіх Саветаў, якія месціліся разам з канторамі гаспадарак, мяркуюць ім і перадаць. Паўстынскі сельскі Савет знаходзіўся ў адным памяшканні з былой канторай сельскагаспадарчага прадпрыемства. Сёння тут пакой арандуе аддзяленне паштовай сувязі. Пасля аб'яднання гаспадарак узнікла праблема з аплатай за ацяпленне будынка. Але закрываць пошту ніхто не збіраецца. Хутчэй за ўсё, яна будзе перанесена ў іншае месца... Памяшканне былога Маякскага сельвыканкама стаіць асобна, сельгаспрадпрыемства на яго відаў не мае. Будынак знаходзіўся ў нармальным стане і будзе выстаўляцца на аўкцыён. Вядома, ён знаходзіцца не побач з горадам, але гаспадар, хутчэй за ўсё, знойдзецца: у раёне актыўна развіваецца прыватны бізнес.
Што датычыцца штатаў сельвыканкамаў, яны скараціліся на
5 чалавек. Хтосьці з выслабаненых пайшоў на пенсію, а нехта ўладкаваўся ў іншыя арганізацыі...
— Пры першай хвалі ўзбуйнення сельсаветаў мы практыкавалі раз на тыдзень прыём насельніцтва старшынямі, кіраўніком справамі, спецыялістамі непасрэдна з выездам на месцы, у ранейшыя цэнтры сельсаветаў. Такім шляхам, відаць, пойдзем і цяпер. Гэта, на маю думку, найлепшы варыянт, — канстатуе Віктар Ражанец.
Што тычыцца сацыяльнай інфраструктуры, то яна ў працэсе аптымізацыі цалкам захавалася. Карпатліва прадумваліся і пытанні транспартных зносін з узбуйненымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі цэнтрамі. Напрыклад, у калектыўным звароце жыхары Ленінскага сельсавета прасілі захаваць цэнтр сельсавета ў аграгарадку Леніна. Разам з тым, Леніна — аддалены населены пункт, што гранічыць з Капыльскім раёнам. І відавочна, што жыхарам некаторых вёсак было б складана дабірацца да адміністрацыйнага цэнтра. У сваю чаргу, паступіла прапанова жыхароў зрабіць адміністрацыйны цэнтр аб'яднаных сельсаветаў у вёсцы Селішча.

— Прааналізаваўшы ўсе аргументы, прыйшлі да высновы, што з-за выгаднага геаграфічнага становішча і зручных транспартных зносін найбольш мэтазгодна цэнтр размясціць у Селішчы. Сапраўды, вёска знаходзіцца на скрыжаванні аўтадарог Слуцк — Івацэвічы, Слуцк — Капыль. Сюды зручна дабірацца жыхарам большасці населеных пунктаў, што ўвайшлі ў аб'яднаны сельсавет, тут не прыйшлося нават мяняць аўтобусныя маршруты, — адзначае старшыня раённага Савета.
Сёння вывучаецца зварот жыхароў вёскі Чалевічы аб пераглядзе аўтобуснага маршрута Слуцк — Еўлічы. Прапановы будуць прадстаўлены ў райвыканкам для прыняцця канкрэтнага рашэння.
Безумоўна, аптымізацыя — справа сур'ёзная. Над пытаннем шмат працавалі спецыялісты. Здаецца, усё прадумалі, але ў працэсе з'яўляюцца нюансы, якія патрабуюць удасканалення. І гэта натуральна. У любым новым механізме дэталі павінны прыцерціся, каб запрацаваць дакладна, без збояў. «А наогул цалкам карціну пакажа наступны, 2014 год, які мы пражывём ужо з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем, новымі штатамі, новым бюджэтам», — лічыць Віктар Ражанец.
Нагадаю, рашэнне аб змене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства раёнаў Мінскай вобласці зацверджана дэпутатамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
У сталічнай вобласці цяпер налічваецца 281 адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. Аптымізацыя прывяла да скасавання 57 сельскіх Саветаў, 1 гарсавета, 1 сельсавет будзе створаны. Сельскія населеныя пункты будуць размешчаны на тэрыторыі 215 сельскіх, 8 пасялковых, 2 гарадскіх Саветаў дэпутатаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.