Вы тут

А.Лукашэнка: пры падрыхтоўцы дагавора аб Еўразiйскiм эканамiчным саюзе «будзе зламана вялiкая колькасць коп'яў»


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэем Кабяковым i прадстаўнiком ад Беларусi ў Савеце Еўразiйскай эканамiчнай камiсii Сяргеем Румасам. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

Гаворачы аб маючым адбыцца самiце СНД, Прэзiдэнт адзначыў, што яго пытаннi абмеркаваны на сустрэчы са старшынёй выканаўчага камiтэта — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым. Што датычыцца Вышэйшага Еўразiйскага эканамiчнага савета, Аляксандр Лукашэнка папрасiў далажыць яму аб больш глыбокiм змесце пытанняў, якiя будуць унесены для абмеркавання кiраўнiкам дзяржаў. «Тым больш што гэта найбольш складаныя пытаннi, паколькi некаторыя знаходзяцца ў стадыi распрацовак у сувязi са стварэннем Еўразiйскага эканамiчнага саюза, якi, як мы планавалi, пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2015 года», — сказаў Прэзiдэнт.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пацiкавiўся, як iдзе прапрацоўка зместу дагавора аб Еўразiйскiм эканамiчным саюзе. «Думаю, што там будзе зламана вялiкая колькасць коп'яў, паколькi гэта закранае эканамiчныя, фiнансавыя iнтарэсы дзяржаў, якiя ўваходзяць сёння ў Мытны саюз. Ды i вялiкая палiтыка, — адзначыў Прэзiдэнт. — Якая пазiцыя нашых партнёраў — Расii i Казахстана ў гэтай частцы?».

Кiраўнiк дзяржавы таксама прапанаваў абмеркаваць шэраг iншых актуальных напярэдаднi самiту пытанняў, у тым лiку тых, па якiх ёсць пэўныя рознагалоссi ў партнёраў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.