Вы тут

Злучаючы культуры


З новых кнiг серыi «Сугучча сэрцаў» — кыргызстанскi томiк прозы i паэзii

Да чытача, якi яшчэ, магчыма, цiкавiцца развiццём лiтаратур на постсавецкай прасторы, прыйшлi вершы, урыўкi з раманаў, апавяданнi Мара Байджыева (урывак з «Казання пра Манаса»), Рахiма Карымава, Вячаслава Шапавалава, Турусбека Мадылбая, Тазагуль Закiравай, Кадыркула Амаркулава, Нурлана Калыбекава, Туленды Курманалiева, Святланы Суславай. Беларускую частку кнiгi склалi творы Вячаслава Адамчыка, Барыса Беляжэнкi, Аляксея Дударава, Мар'яна Дуксы, Уладзiмiра Навумовiча, Сяргея Карыцькi, Аляксандра Брыта, Паўла Вераб'ёва, Раiсы Дзейкун.

1383369447409_2-22

Пра аднаго з аўтараў кнiгi — Вячаслава Шапавалава — яшчэ шмат гадоў таму пiсалi: «Паэзiя Шапавалава — ахвярная спроба захаваць агульную культурную прастору... Галоўнымi тэмамi яго вершаў i паэм сталi: час, гiсторыя, душа, народ». Нагадаем, народны паэт Кыргызстана, аўтар паэмы «Нараджэнне манасчы» (пра эпас «Манас») Вячаслаў Шапавалаў — яшчэ i аўтар больш як 30 кнiг мастацкага перакладу, чалавек, якi сапраўды злучае культуры, народы. Ён перакладаў i паэзiю народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна на рускую мову. Цiкавы факт, пагадзiцеся: народны паэт iншанацыянальнага свету, якi пiша па-руску, уважлiвы да далёкай Беларусi, да творчага свету другога вялiкага паэта, узнаўляе яго мастацкi пошук на мову Пушкiна i Някрасава...
Беларуска-кыргызская кнiга з серыi «Сугучча сэрцаў» носiць сiмвалiчную назву «Жывое слова» i нагадвае пра многiя факты мiжлiтаратурных зносiн. Па традыцыi ўкладальнiкам зборнiка стаў галоўны рэдактар часопiса «Нёман» паэт Алесь Бадак. «Работа над серыяй «Сугучча сэрцаў», — гаворыць творца, — прынесла мне велiзарную асалоду знаёмства з iншым мастацкiм светам. Мяркую, што ў кнiг будзе i свой чытач...» Спадзяюцца на гэта i ў Саюзе пiсьменнiкаў Беларусi, выдавецкiм доме «Звязда», збiраючыся працягваць працу па знаёмстве з лiтаратурамi краiн СНД.

Мiкола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.