Вы тут

«Карандаш» як інструмент беларускай палітыкі


Некалькі дзён таму ў Мінску адбылася займальная для нашага сацыя-культурнага кантэкста падзея.

Пару «разумнікаў» прыйшлі ў друкарню «Карандаш», што на праспекце Незалежнасці, каб надрукаваць сваю мапу пра пахаванні вядомых беларусаў на Усходніх могілках. Прынеслі яны свае файлы, аддалі іх аператару, а тая адмовілася іх раздрукоўваць.

Калі яны пачулі адмову, то адразу паспрабавалі справакаваць дзяўчыну: маўляў, ці не лічыце вы матэрыялы незаконнымі, агітацыйнымі, экстрэмісцкімі і гэтак далей. У выніку, гэтыя «разумнікі» напісалі скаргу на аператара друкарні.

Крыху пазней, атрымаўшы адказ аб тым, што на час праверкі скаргі супрацоўніца адхілена ад працы, яны абвясцілі

гэта перамогай над «рэжымам» і трыумфам правасуддзя. З такім пафасам і былі апублікаваныя адпаведныя матэрыялы на розных апазіцыйных сайтах.

У гэтай, здавалася б, зусім дробнай і ці ледзь не бытавой сітуацыі ёсць цікавы матэрыял для палітычнага і антрапалагічнага аналізу.

Па-першае, сітуацыя тыповая тым, што «наезд» на дзяўчыну здзейснілі, а затым узмацнілі дадаткова праз СМІ занадта крэатыўныя  беларускія  «джэнтльмены».

Па-другое, у вышэйшай ступені характэрная радасць «прагрэсіўнай грамадскасці» у сувязі з перамогай над «рэжымам» у асобе супрацоўніцы друкарні «Карандаш». Зразумела, на бязлюддзі і дзяк - чалавек, то бок, і такія «перамогі» сыдуць.

Па-трэцяе, як паведаміла нам дырэктар ААТ “Інфаэксперт” Алена Крывальцэвіч, супрацоўніца прадпрыемства ўжо вярнулася на працу. То бок, мела месца звычайная ўнутраная праверка на  наяўнасць парушэнняў заканадаўчых ці іншых нарматыўных актаў. Праверка завяршылася, праца вярнулася ў ранейшае рэчышча. Пра гэта пісьмова паведамлена заяўнікам. Але хлопцы з «грантавых» СМІ сабе «галачку» за «перамогу» ужо паставілі. І гэта ўсё таксама цалкам характэрна.

Па-чацвёртае, мы бачым тыповы ўзровень дыскусіі на апазіцыйных сайтах. Як звычайна: абразы, абразы, абразы. Так і пыхаюць  нашы «нашчадкі шляхціцаў» джентльменствам і рыцарствам.

Як ужо гаварылася, «разумнікам», якія закруцілі ўвесь гэты сюжэт, быў накіраваны адказ з друкарні «Карандаш» з інфармацыяй, што ніякіх парушэнняў у дзеяннях супрацоўніцы цэнтра ў дадзеным эпізодзе не было. Яна працуе як і працавала: у сваім лісце кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла, што адмаўленне ў паслузе было звязана з тэхналагічнымі прычынамі. У гутарцы з дырэктарам ААТ «Інфаэксперт» Аленай Крывальцэвіч гэта прычына была пацверджана. Такое, на жаль, часам здараецца ў любой арганізацыі. Але ж так карціць са звычайнага рабочага выпадку зрабіць палітычную падзею дзяржаўнага маштабу!

З іншага боку: нашы сапраўдныя, сур’ёзныя прадпрымальнікі – людзі ў абсалютнай большасці сваёй адказныя і законапаслухмяныя. Яны робяць сваю справу, зарабляюць грошы, і не гуляюць у палітычныя гульні. Ці можна крыўдзіцца на тое, што прадпрыемства клапоціцца аб сваёй дзелавой рэпутацыі і не жадае звязвацца з палітыкай? Неяк дзіўна, на мой погляд.

Тут, перш за ўсё, бізнэс і законы рынку. І гэтак – у любой краіне.

Але ў нас усё, да чаго толькі можна прывязаць палітыку, абавязкова так і  разглядаецца.

У такім выпадку – які ж палітычны сэнс таго, што адбылося?

А ён просты. На фоне імпатэнцыі палітычнай апазіцыі, шматлікія «грантавыя» СМІ гатовы «маштабіраваць» нават самыя дробныя, бытавыя выпадкі, спрабуючы нагадаць пра сябе шырокай публіцы.

З пункту гледжання сваіх заказчыкаў і мэтаў камунікацыі яны паступаюць лагічна: так і трэба – правакаваць, скандаліць, здзеквацца...

Але што далей? Зноў – сваё сацыа-культурнае гета, вяртання з якога да беларускага грамадства ўжо ніколі не будзе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.