Вы тут

«Мы падраслі...»


Якасны запiс новага альбома «Стары Ольса» ажыццявiў на радзiме

«Стары Ольса» нiчога не запiсваў цягам пяцi гадоў, але за гэты час паназапасiў матэрыялу на два цэльныя па змесце альбомы — палацава-камерны i застольна-песенны. Першы дыск «Sаntа Mаriа» ўжо гатовы, а другi праходзiць этап падрыхтоўкi да запiсу: «У першую чаргу, мы вырашылi запiсаць рэнесанс i барока. З наступнай восенi возьмемся запiсаць песенную спадчыну: гэта ў асноўным застольныя i рыцарскiя песнi», — кажа заснавальнiк i лiдар гурта Змiцер Сасноўскi.

1385184101201_23-20

У новы альбом увайшлi 13 твораў. Больш за палову кампазiцый узяты з вядомага зборнiка барочнай музыкi «Полацкi сшытак», творы з якога трывала ўвайшлi ў партытуры польскiх i нямецкiх музыкантаў. Адна кампазiцыя запiсана паводле «Вiленскага сшытка» — ананiмнага зборнiка п'ес для сольнага i ансамблевага выканання, што быў складзены ў 1600 годзе ў Вiльнi. «Гэтая кампазiцыя сведчыць аб нездаволенасцi аматараў музыкi ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм той колькасцю iтальянскай музыкi, якая да нас трапляла, — тлумачыць Сасноўскi. — Так з'явiўся танец «Sаltаrеllо», аўтарам якога, верагодна, з'яўляецца вiленскi кампазiтар Дыямед Катон. Нашы музыканты пачыналi ўжо не проста ствараць музыку, стылiзуючы яе пад французскую цi нямецкую, а і пiсаць свае танцы, але пад iтальянскiмi назвамi».

«Звычайна мы робiм новы матэрыял i выконваем яго пераважна за межамi Беларусi, а толькi потым накiроўваемся ў студыю... Я лiчу, што атрымаўся добры сярэднявечны рок-н-рол. У альбоме ёсць драйв, iмправiзацыя, але ўсё сыграна на аўтэнтычных iнструментах. Кампазiцыi яднае адно: гэта хiты эпохi Сярэднявечча i Рэнесансу Вялiкага Княства Лiтоўскага i Заходняй Еўропы», — прыўносiць з доляй гумару сучасную лексiку лютнiст гурта Iлья Кублiцкi. «Падчас фестываляў мы часта выклiкаем здзiўленне знаўцаў i даследчыкаў. Так адбываецца таму, што склаўся стэрэатып, што музыку барока трэба выконваць на класiчных iнструментах. Таму, можна сказаць, мы з'яўляемся вальнадумцамi ў гэтай сферы, не прымаем каноны, якiя сфармiравалiся дзякуючы акадэмiчнаму музычнаму выхаванню. Растлумачыць выраз «сярэднявечны рок-н-рол» можна ў тым сэнсе, што мы можам называць сябе рэвалюцыянерамi ў сферы вяртання ў канцэртную практыку аўтэнтычных iнструментаў, уласцiвых менавiта той эпосе», — развiвае думку Кублiцкага Сасноўскi.

Аказваецца, зараз i ў мiнскiх «спальнiках» можна запiсацца на мiжнародным узроўнi. Цiкава, што гуказапiсвальная студыя, на якой калiсьцi пачынаўся запiс, згарэла i ўжо не iснуе, таму ў вынiку «Sаntа Mаriа» запiсалася на Sunflоwеrs. Гэта студыя знаходзiцца ў даволi спецыфiчным мiнскiм раёне Шабаны, якi нiколi не меў культурнай славы (прапанова перайменаваць Sunflоwеrs у Sаbаnуflоwеrs выклiкала смех).

Прафесiйным падыходам да справы гукарэжысёра Вiталя Кулеўскага музыканты не стамляюцца шчыра захапляцца. Паводле iх слоў, шмат у чым дзякуючы яго руплiвасцi пры працы з гукам «Sаntа Mаriа» стаў самым якасным па гучаннi альбомам за ўсю немалую дыскаграфiю групы. Да таго ж «Sаntа Mаriа» адрознiваецца ад папярэднiх запiсаў «Старога Ольсы» тым, што альбом цалкам спрадзюсаваны музыкантамi самастойна. «Гэта першы альбом, якi мы зрабiлi без прадзюсараў i спонсараў i на якi ўплывалi толькi нашы асабiстыя эстэтычныя, навуковыя, даследчыя погляды. Мы запiсалi яго самастойна ў фiнансавым сэнсе, i, адпаведна, не мелi абавязкi прыслухоўвацца да думак iншых людзей. Мы крыху «падраслi» ў сэнсе тэхнiчнага выканання, навуковага даследавання, паглыблення ў традыцыi ХVI-ХVII стагоддзяў», — падсумоўвае Змiцер Сасноўскi.

На фоне ўсiх твораў у новым альбоме вылучаюцца i дзве песнi, адна з якiх дала назву дыску. Гэта не вельмi характэрныя для нашага рэпертуару творы. За 14 гадоў iснавання гурта ў нас было ўсяго толькi дзве рэлiгiйныя песнi: гiмн «Багародзiца» i псальма «Монаршэ Вечнэму», адпаведна, ХV i ХVI стагоддзяў. У новы альбом трапiлi яшчэ дзве песнi духоўнага зместу: «Аvе Mаriа» i «Sаntа Mаriа», — дадае Змiцер Сасноўскi, якi выступiў пры падрыхтоўцы альбома не толькi як выканаўца, але i перакладчык. Напрыклад, музыка i словы да песнi «Аvе Mаriа» былi знойдзены ў рукапiсе ХIV стагоддзя «Llibrе Vеrmеll dе Mоntsеrrаt» (што ў перакладзе з каталонскага азначае «Чырвоная кнiга манастыра Мансерат»). Згодна з каментарам складальнiка рукапiсу, гэтую песню можна выконваць пiлiгрымам, якiя спынiлiся ў кляштары i маюць ахвоту спяваць i танцаваць.

Любая музыка патрабуе прывыкання, выхавання. Напрыклад, рок-музыка iснуе ўжо больш за 60 гадоў, i за гэты час яна выхавала масавага слухача. Класiчная музыка таксама iснуе вельмi даўно, i, адпаведна, яна таксама выхавала свайго слухача. А сярэднявечная музыка ў канцэртнай практыцы прысутнiчае толькi гадоў 15-20, таму яна, нягледзячы на свой узрост, будзе выхоўваць сабе аўдыторыю яшчэ не адно дзесяцiгоддзе, упэўнены «стараольсаўцы».

I той факт, што гэта другая — пасля «Песняроў» — група ў гiсторыi Беларусi, чые беларускамоўныя кампазiцыi вучаць ды саматужна перакладаюць на рускую мову на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi тамашнiя шараговыя слухачы, дае падставы спадзявацца на далейшы рух наперад выдатнага калектыву.

Змiцер Снапкоўскi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.