Вы тут

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «ВЫБАРЫ БУДУЦЬ ВЕЛЬМІ СУР'ЁЗНЫМІ»


Маючыя адбыцца выбарчыя кампаніі ў Беларусі павінны стаць дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Як было адзначана, у бліжэйшыя гады ў Беларусі павінны прайсці тры буйныя выбарчыя кампаніі: у 2014-м – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, у 2015-м прэзідэнцкія выбары, у 2016 годзе – парламенцкія.

«Мы павінны вельмі сур'ёзна падысці да гэтага этапу развіцця нашай дзяржавы. Справа ў тым, што сітуацыя няпростая, і нашы альтэрнатыўныя палітыкі, назавём іх так, не будзем крыўдзіць іх заступнікаў за мяжой, вельмі разлічваюць вось на гэты прамежак, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Яны плануюць, што выбары ў мясцовыя Саветы – гэта будзе нейкі пачатак, развіццё, а апагея так званая дэмакратыя дасягне ў прэзідэнцкія выбары і завершыцца гэта парламенцкімі выбарамі».

«Страціць тры гады для развіцця краіны ў гэты перыяд будзе катастрафічна. Таму выбары будуць вельмі сур'ёзнымі. Мы сур'ёзна павінны да гэтага перыяду рыхтавацца. І хацелася б, кааб гэтыя выбары сталі дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі. Тут мы павінны ў рукі народу аддаць усё для таго, кааб народ сам вызначыўся, хто будзе кіраваць ім і дзяржавай, як будзе развівацца краіна і ў якім напрамку. Гэта маё жалезнае меркаванне», – падкрэсліў беларускі лідар.

«Калі там хтосьці разважае, што мы пачалі падрыхтоўку ўжо да прэзідэнцкіх выбараў, то, шчыра кажучы, я наогул не ў курсе гэтай справы. Хацелася б, каб вы мне расказалі, як развіваюцца падзеі на гэтым выбарчым «рынку», калі можна так сказаць. Але ўсё павінна быць сумленна і справядліва. Я толькі на гэта разлічваю», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што цяперашні кіраўнік Цэнтрвыбаркама, як і раней, будзе займацца арганізацыяй і правядзеннем маючых адбыцца палітычных кампаній. «Вы за іх, як звычайна, адказваеце. Каго трэба, вы прыцягвайце для арганізацыі і правядзення гэтых выбараў, але чалавек і орган, які адказвае за выбары, за іх правядзенне і за аб'яўленне вынікаў, павінен быць адзін».

У плане фінансавання выбараў Прэзідэнт папярэдзіў, што «лішніх грошай няма», але праца тых, хто будзе прыцягвацца на гэты перыяд, павінна быць дастойна аплачана. «Людзей, якія будуць заняты выбарамі, мы павінны падтрымаць, заплаціць ім за гэтую работу. Але пажадана, каб мы не надоўга адцягвалі ўвагу людзей ад асноўнай працы. Асноўную нагрузку перанясём на дзяржаўныя органы, каб яны працавалі за кошт тых сродкаў, што яны расходуюць з бюджэту на сваю дзейнасць. А людзям, якія будуць прыцягнуты на выбары, мы, вядома, павінны заплаціць дастойна. Хочам якасці – трэба плаціць. Але лішніх грошай няма», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На сустрэчы Прэзідэнта са старшынёй Цэнтрвыбаркама абмяркоўвалася дата правядзення выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, тэрмін іх паўнамоцтваў завяршаецца 25 красавіка і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй чарговыя выбары павінны адбыцца не пазней за 30 дзён да заканчэння гэтага тэрміну.

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў прапанову правесці выбары ўмясцовыя Саветы дэпутатаў 23 сакавіка наступнага года.

Лідзія Ярмошына таксама праінфармавала, што адначасова з выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў пройдуць паўторныя выбары па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе нумар 36, паколькі ў час парламенцкіх выбараў у 2012 годзе дэпутат ад яе не быў выбраны.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.