На свяце, якое адбылося ў Шклоўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку, пабывалі прадстаўнікі кіраўніцтва Магілёўскай вобласці на чале з губернатарам Пятром Руднікам.
Сустрэча адбылася ў рамках акцыі «Нашы дзеці».
Ад імя аблвыканкама Пётр Руднік падарыў школе-інтэрнату прынтар Брайля для друку рэльефнага тэксту на адмысловай паперы і 3 партатыўныя відэапавелічальнікі. Акрамя гэтага, кіраўніцтва вобласці дапамагло абсталяваць працоўнае месца дэфектолага, набыўшы неабходны для гэтага камп'ютар з мультымедыйным сэнсарным экранам і праграмным забеспячэннем. З навагоднімі святамі дзяцей і іх настаўнікаў павіншавалі таксама кіраўнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская, старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.
Настаўнікі і іх выхаванцы, у сваю чаргу, правялі азнаямленчую экскурсію для ганаровых гасцей і прадэманстравалі работу рэсурснага цэнтра, дзе можна было пабачыць, якіх вынікаў дасягнула школа ў выкарыстанні электронных сродкаў навучання. А потым свята каля навагодняй ёлкі: хлопчыкі і дзяўчаткі ў яркіх карнавальных касцюмах спявалі песні і чыталі вершы.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.