Вы тут

Насельнiцтва стала пра­да­ваць ва­лю­ту


Бе­ла­ру­сы ў сту­дзе­ні бы­лі чыс­ты­мі пра­даў­ца­мі за­меж­най ва­лю­ты, а юры­дыч­ныя асо­бы — чыс­ты­мі па­куп­ні­ка­мі. Аб гэ­тым га­во­рыць ста­тыс­ты­ка На­цы­я­наль­на­га бан­ка.

Так, у мі­ну­лым ме­ся­цы фі­зіч­ныя асо­бы пра­да­лі на­яў­най і без­на­яў­най ва­лю­ты на 787,6 млн до­ла­раў ЗША ў эк­ві­ва­лен­це, а на­бы­лі — 713,1 млн. Та­кім чы­нам, чыс­ты про­даж ва­лю­ты за сту­дзень склаў 74,5 млн до­ла­раў. Ад­нак на­сель­ніц­тва на­бы­ло на чыс­тай асно­ве 24,4 млн до­ла­раў без­на­яў­най ва­лю­ты. А вось про­даж фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі га­тоў­кі за сту­дзень склаў 710,8 млн до­ла­раў, куп­ля — 611,8 млн. Атрым­лі­ва­ец­ца, што чыс­ты про­даж склаў 99 млн до­ла­раў. У сваю чар­гу, суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня — рэ­зі­дэн­ты Бе­ла­ру­сі  — за сту­дзень пра­да­лі за­меж­най ва­лю­ты на 1,6673 млрд до­ла­раў, на­бы­лі — 1,7564 млрд. Чыс­тая куп­ля скла­ла 89,2 млн. Юры­дыч­ныя асо­бы — не­рэ­зі­дэн­ты Бе­ла­ру­сі пра­да­лі за сту­дзень 74,3 млн до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це, а на­бы­лі — 106,7 млн, пры­чым чыс­тая куп­ля скла­ла 32,4 млн.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.