Вы тут

Павышаюцца цэны на ма­ла­ко і ма­лоч­ныя пра­дук­ты


З сён­няш­ня­га дня ў кра­і­не па­вы­ша­юц­ца цэ­ны на вы­со­ка­тлус­тыя ві­ды ма­ла­ка, ке­фі­ру, смя­та­ны, тва­ра­гу, а так­са­ма на ма­лоч­ныя пра­дук­ты са сма­ка­вы­мі да­баў­ка­мі і на­паў­няль­ні­ка­мі.

Гэ­та пра­ду­гле­джа­на па­ста­но­вай Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі №10 ад 14 лю­та­га, якое афі­цый­на апуб­лі­ка­ва­на на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле. Згод­на з да­ку­мен­там, ма­ла­ка­пе­ра­пра­цоў­чым ар­га­ні­за­цы­ям да­зва­ля­ец­ца па­вя­лі­чыць ад­пуск­ныя цэ­ны на вы­со­ка­тлус­тыя ві­ды ма­ла­ка, ке­фі­ру, смя­та­ны, тва­ра­гу, а так­са­ма на гэ­тыя ж ма­лоч­ныя пра­дук­ты са сма­ка­вы­мі да­баў­ка­мі і на­паў­няль­ні­ка­мі на 5 пра­цэн­таў. Пры гэ­тым для па­вы­шэн­ня за­ці­каў­ле­нас­ці вы­твор­цаў у па­ве­лі­чэн­ні вы­пус­ку ніз­ка­тлус­тых ві­даў ма­лоч­ных пра­дук­таў, а так­са­ма ма­лоч­ных пра­дук­таў без сма­ка­вых да­ба­вак і на­паў­няль­ні­каў Мі­нэ­ка­но­мі­кі да­ло да­звол па­вя­лі­чыць на 7 пра­цэн­таў гра­ніч­ныя мак­сі­маль­ныя ад­пуск­ныя цэ­ны на ма­ла­ко ка­ро­ві­на па­стэ­ры­за­ва­нае і ке­фір тлус­тас­цю да 3,5 пра­цэн­та, смя­та­ну тлус­тас­цю да 25 пра­цэн­таў, тва­рог тлус­тас­цю да 9 пра­цэн­таў без сма­ка­вых да­ба­вак і на­паў­няль­ні­каў.

Са­ма па­ста­но­ва пры­ня­та з улі­кам пра­па­ноў Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня ў мэ­тах кам­пен­са­цыі па­да­ра­жан­ня ма­лоч­най сы­ра­ві­ны.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.