Вы тут

Бяс­пе­ка і гас­цін­насць — па­няц­ці су­мя­шчаль­ныя


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­тра­буе за­бяс­пе­чыць бяс­пе­ку на ЧС па ха­кеі, не да­стаў­ля­ю­чы ня­зруч­нас­цяў гас­цям.

Аб гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­явіў на па­ся­джэн­ні Са­ве­та бяс­пе­кі. У пер­шую чар­гу Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ак­цэн­та­ваў ува­гу на пы­тан­нях пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі і за­бес­пя­чэн­ні бяс­пе­кі пад­час яго пра­вя­дзен­ня, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. «На­ша пер­ша­чар­го­вая за­да­ча як ар­га­ні­за­та­раў за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб за­бяс­пе­чыць бяс­пе­ку ўдзель­ні­каў і гас­цей. Га­лоў­нае — не да­пус­ціць ні­я­кіх пра­ва­ка­цый. Пры гэ­тым мы па­він­ны па­спра­ба­ваць зра­біць так, каб гэ­тыя ме­ры бяс­пе­кі бы­лі не­на­вяз­лі­выя, не кі­да­лі­ся ў во­чы, не ціс­ну­лі на ўдзель­ні­каў і гас­цей спа­бор­ніц­тваў, на жур­на­ліс­таў», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка асаб­лі­ва пад­крэс­ліў знач­насць для Бе­ла­ру­сі гэ­та­га спар­тыў­на­га фо­ру­му. «Гэ­та гран­ды­ёз­ная па маш­та­бах і важ­нас­ці па­дзея. Са­праўд­ы спар­тыў­нае свя­та як для бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, так і для міль­ё­наў ама­та­раў ха­кея ўсёй су­свет­най су­поль­нас­ці», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Я ўпэў­не­ны, што мы змо­жам пра­дэ­ман­стра­ваць вы­со­кую сту­пень ар­га­ні­за­цыі су­свет­на­га ха­кей­на­га фо­ру­му, а так­са­ма да­ка­заць усім, што мы са­праў­ды цы­ві­лі­за­ва­ная дзяр­жа­ва ў цэнт­ры Еў­ро­пы, каб кож­ны, хто пры­е­дзе да нас, ад'­яз­джа­ю­чы, за­ха­ваў у па­мя­ці вет­лі­васць і доб­ра­зыч­лі­васць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Да­рэ­чы, як па­ве­да­міў на па­ся­джэн­ні прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, удзел у чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі ў Мін­ску па­цвер­дзі­лі ўсе 16 кра­ін. «Алім­пій­скі, са­праў­ды спар­тыў­ны, прын­цып пе­ра­мог кан'­юнк­тур­ныя і не­кан­струк­тыў­ныя за­клі­кі», — за­ўва­жыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што тур­ні­ры та­ко­га маш­та­бу заў­сё­ды ма­юць па­лі­тыч­ны пад­тэкст. «Нель­га за­бы­ваць, што ва­кол гэ­та­га чэм­пі­я­на­ту ня­ма­ла спе­ку­ля­цый. Па­чы­на­ю­чы ад за­клі­каў на­шых апа­зі­цы­я­не­раў, так зва­най «пя­тай ка­ло­ны», бай­ка­та­ваць спа­бор­ніц­твы і да спроб шан­та­жу з бо­ку за­меж­ных ня­доб­ра­зыч­ліў­цаў», — на­га­даў Прэ­зі­дэнт. Пры гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў: «На шчас­це, у за­ход­ніх экс­перт­ных па­лі­тыч­ных ко­лах, ня­хай і за­поз­не­на, але на­рас­тае ра­зу­мен­не вы­чар­па­нас­ці ця­пе­раш­ня­га ін­стру­мен­та­ру ціс­ку на Бе­ла­русь. Гу­чаць за­клі­кі да вы­пра­цоў­кі но­вых по­гля­даў і па­ды­хо­даў».

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, асаб­лі­ва каш­тоў­най для Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­ец­ца пад­трым­ка між­на­род­ных спар­тыў­ных ар­га­ні­за­цый. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што, ня­гле­дзя­чы на жорст­кі прэ­сінг з бо­ку асоб­ных еў­ра­пей­скіх ар­га­ні­за­цый і па­лі­ты­каў, Між­на­род­ная фе­дэ­ра­цыя ха­кея і аса­біс­та Рэ­нэ Фа­зель не за­ва­га­лі­ся пад на­ціс­кам, бы­лі бес­кам­пра­міс­ныя і вер­ныя спар­тыў­ным ідэа­лам.

Бе­ла­русь фак­тыч­на га­то­вая да пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту, пра­гу­ча­ла на па­ся­джэн­ні. «Спар­тыў­ныя аб'­ек­ты «Мінск-Арэ­на» і «Чы­жоў­ка-Арэ­на», па­вод­ле ацэ­нак экс­пер­таў, з'яў­ля­юц­ца ад­ны­мі з най­леп­шых у Еў­ро­пе. Яны га­то­вы да пра­вя­дзен­ня мат­чаў», — за­явіў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. У пер­шым мат­чы, які прой­дзе 9 мая на «Мінск-Арэ­не», бу­дуць зма­гац­ца збор­ныя ка­ман­ды Бе­ла­ру­сі і ЗША. Бі­ле­ты на гэ­тую гуль­ню пра­да­дзе­ны цал­кам. Па­вод­ле слоў прэм'­ер-мі­ніст­ра, бі­лет­най пра­гра­ме бы­ла на­да­дзе­на асаб­лі­вая ўва­га. Кош­та­вая па­лі­ты­ка сфар­мі­ра­ва­на та­кім чы­нам, што мат­чы змо­гуць на­ве­даць лю­дзі з роз­ным уз­роў­нем да­хо­даў. Так, на мат­чы па­пя­рэд­ня­га эта­пу цэ­ны скла­да­юць ад 6 да 50 еў­ра, на матч фі­наль­най ста­дыі — ад 25 да 400 еў­ра.

Па ста­не на 7 кра­са­ві­ка пра­да­дзе­ны і за­бра­ні­ра­ва­ны 354 ты­ся­чы бі­ле­таў на «Мінск- Арэ­ну» (75% ад агуль­най коль­кас­ці) і 142 ты­ся­чы бі­ле­таў на «Чы­жоў­ка-Арэ­ну» (67%). За­меж­ным гас­цям рэа­лі­за­ва­на 70,5 ты­ся­чы бі­ле­таў. Асноў­ная до­ля про­да­жаў для за­меж­ных гас­цей пры­па­дае на Ра­сію і Лат­вію. Так­са­ма до­сыць вя­лі­кую ці­ка­васць пра­яві­лі ба­лель­шчы­кі з Фін­лян­дыі, Швей­ца­рыі, Гер­ма­ніі, Сла­ва­кіі.

Вы­ра­ша­ны так­са­ма ўсе пы­тан­ні бяз­ві­за­ва­га ўез­ду гас­цей і ўдзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту. Па­меж­ныя пе­ра­хо­ды ўкам­плек­та­ва­ны су­пра­цоў­ні­ка­мі, якія ва­ло­да­юць за­меж­ны­мі мо­ва­мі. Пры­ня­ты ра­шэн­ні для та­го, каб Мінск быў мак­сі­маль­на пры­ваб­ны для ту­рыс­таў. У пры­ват­нас­ці, за­фік­са­ва­ны цэ­ны на гас­ці­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не, а ну­мар­ны фонд гас­ці­ніц па­вя­лі­ча­ны больш чым у 2 ра­зы. Уся­го ў час чэм­пі­я­на­ту бу­дуць функ­цы­я­на­ваць 43 гас­ці­ні­цы на 9 ты­сяч 725 мес­цаў. Для раз­мя­шчэн­ня гас­цей чэм­пі­я­на­ту так­са­ма бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны 5 ін­тэр­на­таў у сту­дэнц­кай вёс­цы больш чым на 5 ты­сяч мес­цаў. Вы­ра­ша­ны ўсе пы­тан­ні, звя­за­ныя з ад­ся­лен­нем на гэ­ты пе­ры­яд сту­дэн­таў без спы­нен­ня на­ву­чаль­на­га пра­цэ­су.

У пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту ў ста­лі­цы бу­дзе раз­гор­ну­та шы­ро­кая сет­ка гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Да­дат­ко­ва ад­кры­юц­ца се­зон­ныя ка­вяр­ні больш чым на 20 ты­сяч па­са­дач­ных мес­цаў у да­да­так да 75 ты­сяч, якія ўжо іс­ну­юць. Рас­пра­ца­ва­ны спе­цы­яль­ныя ме­ню ў да­ступ­ным кош­та­вым дыя­па­зо­не.

Ся­род пе­ра­ваг на­ша­га чэм­пі­я­на­ту Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на­зваў раз­ві­тую транс­парт­ную сіс­тэ­му. Арэ­ны на пе­ры­яд чэм­пі­я­на­ту бу­дуць звя­за­ны пра­мым транс­парт­ным злучэннем па­між са­бой і асноў­ны­мі мес­ца­мі пра­жы­ван­ня ба­лель­шчы­каў. Га­то­вы да пры­ёму ўдзель­ні­каў і гас­цей і На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт, знач­на па­вя­лі­ча­на яго пра­пуск­ная здоль­насць.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч рас­ка­заў, што ўжо рас­пра­ца­ва­ны сцэ­нар­ныя пла­ны афі­цый­ных ме­ра­пры­ем­стваў, у тым лі­ку ад­крыц­ця і за­крыц­ця чэм­пі­я­на­ту. За­меж­ным кі­раў­ні­кам і кі­раў­ні­кам ура­даў дзяр­жаў — удзель­ніц спар­тыў­на­га фо­ру­му, кра­ін СНД і стра­тэ­гіч­ных парт­нё­раў Бе­ла­ру­сі за мя­жой на­кі­ра­ва­ны за­пра­шэн­ні на­ве­даць чэм­пі­я­нат.

Па­вод­ле слоў Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча, са­мая піль­ная ўва­га на­да­ец­ца пы­тан­ням бяс­пе­кі. Прэм'­ер-мі­ністр вы­ка­заў упэў­не­насць у тым, што па­стаў­ле­ная за­да­ча па ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі на вы­со­кім уз­роў­ні бу­дзе па­спя­хо­ва вы­ка­на­на. Гэ­та па­цвяр­джа­ец­ца і вы­ні­ка­мі апош­няй ін­спек­цый­най пра­вер­кі Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі ха­кея, якая пра­во­дзі­ла­ся з 1 па 4 кра­са­ві­ка.

Дру­гім пы­тан­нем, якое раз­гля­да­ла­ся на па­ся­джэн­ні Са­ве­та Бяс­пе­кі, ста­ла па­лі­тыч­ная сі­ту­а­цыя ва Укра­і­не і яе ўплыў на стан на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі Бе­ла­ру­сі. Бы­ло ад­зна­ча­на, што па­дзеі, якія ад­бы­ва­юц­ца ва Укра­і­не, не ня­суць пра­мых па­гроз для Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. На­ша кра­і­на за­ці­каў­ле­на ва ўста­ля­ван­ні на ўкра­ін­скай тэ­ры­то­рыі гра­ма­дзян­ска­га мі­ру, спа­кою і ста­біль­нас­ці. Асаб­лі­ва пад­крэс­лі­ва­ла­ся, што Бе­ла­русь не прэ­тэн­дуе на вя­ду­чую ро­лю ва ўрэ­гу­ля­ван­ні ўкра­ін­ска­га кан­флік­ту, ад­нак пры­кла­дзе мак­сі­маль­ныя на­ма­ган­ні для за­ха­ван­ня і раз­віц­ця ад­но­сін з брац­кай кра­і­най-су­сед­кай. Па-ра­ней­ша­му ся­род пры­яры­тэ­таў для на­шай дзяр­жа­вы за­ста­ец­ца за­ха­ван­не і да­лей­шае раз­віц­цё па­лі­тыч­ных, ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных і куль­тур­ных су­вя­зяў з Украінай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.