Вы тут

ЦТ па фі­зі­цы і матэма­ты­цы: мінус 40 пра­цэн­таў удзель­ні­каў


Па ме­ры аб­вя­шчэн­ня вы­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня коль­касць прэ­тэн­дэн­таў на зван­не сту­дэн­та ска­ра­ча­ец­ца імк­лі­вы­мі тэм­па­мі.

Так, пас­ля зда­чы эк­за­ме­ну па бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­вах за ўста­ноў­ле­ным мі­ні­маль­ным па­ро­гам у 10 ба­лаў ака­за­лі­ся больш як 10,4 ты­ся­чы ча­ла­век. Але асноў­ныя «стра­ты» ад­бы­лі­ся, як і ча­ка­ла­ся, пас­ля зда­чы абі­ту­ры­ен­та­мі фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі. Ма­тэ­ма­ты­ку ў гэ­тым го­дзе зда­ва­лі 62 277 ча­ла­век, менш як 15 ба­лаў па гэ­тай дыс­цып­лі­не на­бра­лі ка­ля 25 ты­сяч юна­коў і дзяў­чат. З тэс­там па фі­зі­цы «зма­га­лі­ся» 28 085 ча­ла­век, а не спра­ві­лі­ся з ім 11 585 удзель­ні­каў эк­за­ме­ну, якія не змаг­лі да­цяг­нуц­ца да план­кі ў 15 ба­лаў.

43 абі­ту­ры­ен­ты атры­ма­лі нуль ба­лаў за свае ве­ды па фі­зі­цы, а на ЦТ па ма­тэ­ма­ты­цы з ну­ля­вым вы­ні­кам прый­шлі да фі­ні­шу 132 абі­ту­ры­ен­ты. Та­кім чы­нам, коль­касць «ня­ўдач­ні­каў» да­сяг­ну­ла ў гэ­тым го­дзе па абод­вух прад­ме­тах 40 пра­цэн­таў ад агуль­най коль­кас­ці ўдзель­ні­каў эк­за­ме­ну.

— Мяр­кую, што вы­ні­кі ЦТ ад­люст­роў­ва­юць рэ­аль­ную кар­ці­ну з ве­да­мі школь­ні­каў па дак­лад­ных на­ву­ках. Але ўпер­шы­ню ма­тэ­ма­ты­ку абі­ту­ры­ен­ты зда­лі на­ват горш, чым фі­зі­ку, — па­дзя­ліў­ся сва­ім мер­ка­ван­нем з жур­на­ліс­там «Звяз­ды» вя­до­мы рэ­пе­ты­тар Яў­ген ЛІВЯНТ. — Маг­чы­ма, тэс­ты па ма­тэ­ма­ты­цы бы­лі кры­ху больш скла­да­ныя, чым ле­тась. Ва ўся­ля­кім вы­пад­ку 100 ба­лаў змаг­лі атры­маць уся­го 16 удзель­ні­каў эк­за­ме­ну, а ў па­пя­рэд­нім го­дзе мак­сі­мум ба­лаў на ЦТ па ма­тэ­ма­ты­цы на­бра­лі аж 146 ча­ла­век. Сё­лет­нія тэс­ты па ма­тэ­ма­ты­цы не вы­хо­дзі­лі за рам­кі пра­грам ус­туп­ных іс­пы­таў, але не­каль­кі за­дач, што бы­лі пра­па­на­ва­ны абі­ту­ры­ен­там, я аса­біс­та ў іх не ўклю­чаў бы.

На ЦТ па фі­зі­цы сё­ле­та толь­кі 18 ста­баль­ні­каў, а ле­тась іх бы­ло 46 ча­ла­век. У тэс­тах па фі­зі­цы бы­ла за­да­ча, якая, на маю дум­ку, не ад­па­вя­дае пра­гра­ме ўступ­ных іс­пы­таў. Так, у пра­гра­ме за­пі­са­на, што пра­вад­нік па­ві­нен ру­хац­ца ў маг­ніт­ным по­лі раў­на­мер­на, а ў тэс­тах бы­ла за­да­ча В12, у якой пра­вад­нік ру­хаў­ся роў­на­па­ско­ра­на.

Але ўсё ж, ня­гле­дзя­чы на пэў­ныя не­да­хо­пы тэс­таў, я аб­са­лют­на згод­ны з ды­рэк­та­рам Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў Мі­ка­ла­ем Фясь­ко­вым, які па­раў­ноў­вае ЦТ з гра­дус­ні­кам: нель­га крыў­дзіц­ца на «пры­бор», які па­каз­вае рэ­аль­ную тэм­пе­ра­ту­ру — вы­свеч­вае тыя праб­ле­мы, што іс­ну­юць у школь­най аду­ка­цыі. Ве­ды школь­ні­каў, на жаль, пра­цяг­ва­юць па­гар­шац­ца. Гэ­та не га­ла­слоў­нае сцвяр­джэн­не, а мой аса­біс­ты шмат­га­до­вы до­свед. Ка­лі да мя­не на за­ня­ткі пры­хо­дзяць бу­ду­чыя абі­ту­ры­ен­ты, то я заў­сё­ды тэс­ці­рую іх ве­ды па ма­тэ­ма­ты­цы, каб да­ве­дац­ца, дзе ёсць пра­бе­лы ў ве­дах і над чым нам трэ­ба ра­зам пра­ца­ваць. І пры­хо­джу да вы­сно­вы, што за адзін год пад­рых­та­ваць да па­ступ­лен­ня школь­ні­каў ужо праб­ле­ма­тыч­на.

Ча­му для мно­гіх вы­нік ЦТ па фі­зі­цы ста­но­віц­ца шо­кам? Та­му што школь­ныя ад­зна­кі зу­сім не да­юць рэ­аль­най кар­ці­ны та­го, на­коль­кі той ці ін­шы школь­нік кан­ку­рэн­та­здоль­ны ся­род сва­іх ра­вес­ні­каў. І па­куль у шко­ле бу­дуць прак­ты­ка­вац­ца ця­пе­раш­нія па­ды­хо­ды да вы­кла­дан­ня фі­зі­кі, мяр­кую, рэ­пе­ты­та­ры без ра­бо­ты не за­ста­нуц­ца дак­лад­на... Дзя­цей трэ­ба ву­чыць не ме­ха­ніч­на­му ра­шэн­ню за­дач і за­вуч­ван­ню фор­мул, а ра­зу­мен­ню фі­зіч­ных пра­цэ­саў. Для та­го, каб за­ці­ка­віць іх, каб за­ва­ло­даць іх ува­гай, па­трэб­на су­час­нае аб­ста­ля­ван­не і дэ­ман­стра­цый­ныя экс­пе­ры­мен­ты. А ў нас фі­зі­ка ста­ла ў шко­ле вы­ключ­на тэ­а­рэ­тыч­ным прад­ме­там, які вы­ву­ча­ец­ца пе­ра­важ­на па пад­руч­ні­ку.

Па ста­не на па­ня­дзе­лак ста­лі вя­до­мыя так­са­ма вы­ні­кі ўдзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня па хі­міі, бія­ло­гіі, гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі і су­свет­най гіс­то­рыі на­вей­ша­га ча­су. Хі­мію ў гэ­тым го­дзе на 100 ба­лаў на­пі­саў 1 абі­ту­ры­ент, а менш чым 15 ба­лаў на­бра­лі 972 ча­ла­ве­кі. На бія­ло­гіі 3 ста­баль­ных ра­бо­ты, а менш як 15 ба­лаў на­бра­лі 994 абі­ту­ры­ен­ты. На гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі 100 ба­лаў атры­ма­лі 6 ча­ла­век, і 1 988 абі­ту­ры­ен­таў на­бра­лі менш як 20 ба­лаў. Леп­шы вы­нік на су­свет­най гіс­то­рыі на­вей­ша­га ча­су — 97 ба­лаў. Та­кім вы­ні­кам мо­жа па­хва­ліц­ца толь­кі адзін ча­ла­век. А 176 абі­ту­ры­ен­таў зда­лі тэст менш чым на 20 ба­лаў. На­га­да­ем, што на гу­ма­ні­тар­ных прад­ме­тах ЦТ ніж­няя пра­хад­ная план­ка скла­дае ме­на­ві­та 20 ба­лаў.

Без­умоў­на, сён­ня ўсіх хва­люе, на­коль­кі іс­тот­ная кан­ку­рэн­цыя бу­дзе на ўва­хо­дзе ў ВНУ. На­га­да­ем, што ў 2013 го­дзе пас­ля зда­чы цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня 36% па­тэн­цы­яль­ных прэ­тэн­дэн­таў на сту­дэнц­кі бі­лет ад­се­я­лі­ся, не пе­ра­адо­леў­шы мі­ні­маль­ную план­ку на ЦТ, але гэ­та ні­як не ад­бі­ла­ся на ўкам­плек­та­ван­ні са­мых прэ­стыж­ных у су­час­най мо­ла­дзі спе­цы­яль­нас­цяў. Больш за тое, пра­хад­ныя ба­лы там іс­тот­на вы­рас­лі. Але ў ін­шых ВНУ на пэў­ных спе­цы­яль­нас­цях за­ста­лі­ся не­за­поў­не­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы...

Каб сі­ту­а­цыя не паў­та­ры­ла­ся, у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі вы­ра­шы­лі пад­стра­ха­вац­ца: згод­на з но­вым па­рад­кам пры­ёму ў ВНУ, у тым вы­пад­ку, ка­лі ў якой-не­будзь вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­ве за­ста­нуц­ца не­за­поў­не­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы, бу­дзе аб'­яў­ле­ны да­дат­ко­вы на­бор. На ва­кант­ныя мес­цы змо­гуць прэ­тэн­да­ваць абі­ту­ры­ен­ты, якія не прай­шлі па кон­кур­се пры па­ступ­лен­ні ў ін­шыя ВНУ, але ма­юць на ру­ках па­трэб­ныя сер­ты­фі­ка­ты, або па­сту­па­лі на ін­шыя спе­цы­яль­нас­ці ў тую ж ВНУ. Так­са­ма да кон­кур­су на ва­кант­ныя мес­цы бу­дуць да­пу­шча­ны і абі­ту­ры­ен­ты, якія не на­бра­лі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ўста­ноў­ле­ную мі­ні­маль­ную коль­касць ба­лаў.

Для тых, хто бу­дзе па­сту­паць на бюд­жэт­ныя мес­цы ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру, па­рог бу­дзе зні­жа­ны на пяць ба­лаў: у сер­ты­фі­ка­тах па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць мець не менш як 5 ба­лаў, па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гіі — 10 ба­лаў і 15 ба­лаў — па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.