Вы тут

Апошні крок...


Ар­ген­ці­на вяр­та­ец­ца ў фі­нал мун­дзі­я­лю праз 24 га­ды

Збор­ная Га­лан­дыі — веч­ны ня­ўдач­нік вы­ра­шаль­ных па­ядын­каў. «Зо­ла­та» толь­кі ад­но — за еў­ра­пей­скае пер­шын­ство-1988. З тых ча­соў га­ланд­цы не­ад­на­ра­зо­ва пра­бі­ва­лі­ся ў паў­фі­на­лы-фі­на­лы чэм­пі­я­на­таў Еў­ро­пы і све­ту, але на са­мы важ­ны крок заўж­ды не ха­па­ла ці то сіл, ці то ўда­чы.

11-14

...Не ха­пі­ла і ў гэ­ты раз. Бу­дзем шчы­ры­мі, матч з ар­ген­цін­ца­мі атры­маў­ся сум­ным. Вя­до­ма, быў шы­коў­ны тэмп, двух­ба­ко­вы прэ­сінг, роў­ны час ва­ло­дан­ня мя­чом. Але за ўвесь матч ка­ман­ды ства­ры­лі па ад­ным доб­рым мо­ман­це! Пры­чым Ар'­ен Ро­бэн на апош­няй хві­лі­не асноў­на­га ча­су мог па­ста­віць кроп­ку ў гэ­тай су­стрэ­чы. Кры­ху спаз­ніў­ся з уда­рам, вы­дат­на згу­ляў у пад­ка­це Мас­ке­ра­на — і шанц стра­ча­ны. Шанц на фі­нал.

Пас­ля мат­ча Уэс­лі Снай­дэр ска­жа, што се­рыі пе­наль­ці ха­це­ла толь­кі збор­ная Ар­ген­ці­ны. На­пэў­на, так і ёсць. У той час, па­куль «аран­жа­выя» су­мня­ва­лі­ся, раз­ва­жа­лі «хо­чам-не хо­чам», ві­на­ва­ці­лі ся­бе, што ўсё дай­шло да «ла­та­рэі», ар­ген­цін­цы вы­хо­дзі­лі і за­бі­ва­лі. Да­па­мог сва­ёй ка­ман­дзе і Сер­хіа Ра­мэ­ра, ад­біў­шы два пе­наль­ці. А вось ма­ла­ды са­ма­ўпэў­не­ны гал­кі­пер га­ланд­цаў Яс­пер Сі­ле­сен, які ўвесь матч быц­цам вы­пра­боў­ваў лёс, не­бяс­печ­на гу­ля­ю­чы з са­пер­ні­кам і дэ­ман­стру­ю­чы вы­дат­ную псі­ха­ла­гіч­ную пад­рых­тоў­ку, у ад­каз­ны мо­мант не аба­ра­ніў свае ва­ро­ты. «Ка­лі б у мя­не бы­ла маг­чы­масць за­мя­ніць гал­кі­пе­ра, я б гэ­та зра­біў, — бе­да­ваў на прэс-кан­фе­рэн­цыі трэ­нер «аран­жа­вых» Луі Ван Гал. — Але да се­рыі пе­наль­ці, на жаль, я ўжо вы­ка­рыс­таў усе тры за­ме­ны». Не спра­віў­ся ва­ра­тар, пра­лі­чыў­ся з за­ме­на­мі трэ­нер (не­шан­ца­ван­не?) — фі­нал «сплыў».

11-13

Скла­да­на са­бе ўя­віць, але апош­ні раз збор­ная Ар­ген­ці­ны бы­ла ў фі­на­ле мун­дзі­я­лю ў 1990 го­дзе! І вось яно, вяр­тан­не. Так, свой шлях яна прай­шла не так эле­гант­на, як Га­лан­дыя (па­мя­та­е­це пе­ра­мо­гу «аран­жа­вых» над іс­пан­ца­мі і вы­ра­та­ван­не ў апош­ні мо­мант з мек­сі­кан­ца­мі?). Так, «ня­бес­на-бла­кіт­ныя» па­куль не дэ­ман­стра­ва­лі на тур­ні­ры яр­кі чэм­пі­ён­скі фут­бол. Але іх упэў­не­насць ва ўлас­ных сі­лах, дзесь­ці на­ват не «паў­днё­вы» праг­ма­тызм і амаль што ідэа­льнае ўза­е­ма­ра­зу­мен­не адзін ад­на­го на по­лі са­праў­ды ўраж­ва­юць. Га­лоў­ны трэ­нер ар­ген­цін­цаў Але­ханд­ра Са­белья не су­мня­ва­ец­ца, што яго па­да­печ­ныя здоль­ны вый­граць гэ­ты чэм­пі­я­нат. А вось Ар'­ен Ро­бэн свое­асаб­лі­ва «па­жа­даў пос­пе­хаў» са­пер­ні­кам па паў­фі­на­ле: «Упэў­не­ны, Гер­ма­нія — чэм­пі­ён све­ту. У Ар­ген­ці­ны ня­ма шан­цаў». «Бун­дэнс­ман­шафт», ві­да­воч­на, па­ча­ла гу­ляць на мак­сі­му­ме ў паў­фі­на­ле з бра­зіль­ца­мі. Ар­ген­цін­цы ж, зда­ец­ца, пры­ха­ва­лі са­мае ці­ка­вае на фі­наль­ны матч. Са­мы час да­ста­ваць з кі­шэ­ні чэм­пі­ён­скую гуль­ню!

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.