Вы тут

Вы­піў, пай­шоў ку­пац­ца… і атры­маў вя­нок пад жа­лоб­ны марш


МНС Бе­ла­ру­сі за­пі­са­ла ві­дэа­па­мят­ку для не­цвя­ро­зых ку­паль­шчы­каў

Не­вя­лі­кі, уся­го на 2 хві­лі­ны, агі­та­цый­ны ві­дэа­ро­лік, які з'я­віў­ся на афі­цый­ным ка­на­ле Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цыях Бе­ла­ру­сі на ін­тэр­нэт-сер­ві­се YоuTubе, меў аша­лам­ляль­ны пос­пех і эфект бом­бы. Менш чым за два дні ві­дэа пад наз­вай «Веч­ная па­мяць не­цвя­ро­зым ку­паль­шчы­кам» па­гля­дзе­лі звыш 170 ты­сяч ча­ла­век.

3У сю­жэ­це, зня­тым ня­даў­на на пля­жы ад­на­го з мін­скіх ва­да­схо­ві­шчаў (Цнян­ска­га), не­цвя­ро­за­га ад­па­чы­валь­ні­ка, які, на­су­пе­рак усім пра­ві­лам бяс­пе­кі і зда­ро­ва­га сэн­су, пай­шоў ку­пац­ца, су­стра­каў ва­да­лаз з вян­ком і ду­ха­вы ар­кестр МНС у па­рад­най фор­ме — з му­зы­кай… Ка­лі быць дак­лад­ны­мі, з мар­шам Ша­пэ­на, больш вя­до­мым як па­ха­валь­ны. А су­пра­цоў­ні­кі АСВО­Да, якія па­тру­ля­ва­лі ўзбя­рэж­жа на лод­цы, раз­гар­ну­лі транс­па­рант з над­пі­сам «Веч­ная па­мяць не­цвя­ро­зым ку­паль­шчы­кам». На­пры­кан­цы аў­та­ры ро­лі­ка на­га­да­лі: па­вод­ле ста­тыс­ты­кі, 8 з 10 па­та­ну­лых зна­хо­дзі­лі­ся ў не­цвя­ро­зым ста­не. Да­рэ­чы, па­вод­ле апош­ніх звес­так Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га та­ва­рыст­ва вы­ра­та­ван­ня на во­дах, толь­кі сё­ле­та ў во­да­схо­ві­шчах Бе­ла­ру­сі па­та­ну­лі 269 ча­ла­век (пры тым, што амаль столь­кі ж, 268, уда­ло­ся вы­ра­та­ваць). І хоць гэ­та на 28,7% менш, чым за ана­ла­гіч­ны пе­ры­яд мі­ну­ла­га го­да, хут­чэй за ўсё, да кан­ца ле­та сум­ная ліч­ба ах­вяр ва­ды па­вя­лі­чыц­ца…

4Ма­быць, та­му, ня­гле­дзя­чы на чор­ны гу­мар ві­дэа­ро­лі­ка, крэ­а­тыў­ная рас­пра­цоў­ка Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра пра­па­ган­ды МНС су­стрэ­ла прак­тыч­на ад­на­га­лос­ную пад­трым­ку ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў. «Са­цы­ял­ка, вар­тая «Кан­скіх львоў», «Вы­дат­на, дас­ціп­на і дзейс­на!», «Толь­кі так і мож­на да­сту­кац­ца да на­шых лю­дзей, якім мо­ра па ка­ле­на» — та­кі­мі вод­гу­ка­мі вы­бух­ну­лі ў ад­каз са­цы­яль­ныя сет­кі і фо­ру­мы, дзе аб­мяр­коў­ва­юць не­ар­ды­нар­ную па­мят­ку. І хоць лі­ча­ныя скеп­ты­кі мяр­ку­юць, быц­цам ро­лік па­ста­но­вач­ны, і ўсе дзей­ныя асо­бы — пад­стаў­ныя ак­цё­ры, агуль­на­га за­хап­лен­ня ад ідэі гэ­та не змян­шае.

«Мы ста­ра­ем­ся пра­ца­ваць з роз­ны­мі аў­ды­то­ры­я­мі, у тым лі­ку і з мо­лад­дзю, — ка­мен­туе прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ві­таль НА­ВІЦ­КІ. — Гэ­тае ві­дэа ад­ра­са­ва­на ў пер­шую чар­гу як­раз ма­ла­дым лю­дзям, якія змо­гуць па­дзя­ліц­ца спа­сыл­ка­мі з сяб­ра­мі, «лай­кнуць», «рэ­твіт­нуць» — сло­вам, уся­ляк рас­паў­сю­дзіць ро­лік. Але акра­мя та­го, што яны па­смя­юц­ца з сю­жэ­та, спа­дзя­ём­ся, у іх га­ло­вах за­ста­нец­ца асноў­ны па­сыл, што ні ў якім вы­пад­ку нель­га ўва­хо­дзіць у ва­ду ў не­цвя­ро­зым ста­не». Да­рэ­чы, як уда­ло­ся вы­свет­ліць «Звяз­дзе», на­шу­ме­лы ро­лік — плод су­мес­най твор­час­ці мі­ніс­тэр­ства і рэ­клам­на­га агенц­тва, якое пад­тры­ма­ла гэ­ты цал­кам не­ка­мер­цый­ны пра­ект.

Між ін­шым

Гэ­та не пер­шая па­доб­ная рас­пра­цоў­ка бе­ла­рус­кіх вы­ра­та­валь­ні­каў. Па­раў­наль­на ня­даў­на шы­ро­кі па­зі­тыў­ны рэ­за­нанс вы­клі­ка­ла крэ­а­тыў­ная са­цы­яль­ная рэ­кла­ма — пла­ка­ты з жаб­кай і бо­жы­мі ка­роў­ка­мі, якія «не ідуць у ва­ду вы­піў­шы­мі» і «не па­ляць у лож­ку».

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.