Вы тут

Быць са­бой, не як усе


...Доў­гія сі­нія ва­ла­сы, аб­хоп­ле­ныя па­вяз­кай на лбе, сва­бод­нае адзен­не, ру­кі ў бран­за­ле­тах, пра­ко­ла­тае бры­во, на пля­чы — тка­ны за­плеч­нік. Гэ­тая дзяў­чы­на рэз­ка вы­лу­ча­ла­ся з усіх на аў­то­бус­ным пры­пын­ку. «Вось пры­бра­ла­ся!» — з не­па­ра­зу­мен­нем гля­дзяць у яе бок ба­буль­кі. Дзяў­чы­на гэ­та, вя­до­ма, чу­ла, але не звяр­ну­ла ўва­гі. Усміх­ну­ла­ся, па­пра­ві­ла за­плеч­нік і ады­шла ў бок. Ба­бу­лі пра­цяг­ва­лі пе­ра­шэпт­вац­ца. А мне ста­ла ня­ём­ка і крыўд­на за гэ­тую дзяў­чы­ну. Яна ні­чо­га не зра­бі­ла ім дрэн­на­га, прос­та апра­ну­ла­ся не так, як усе. «Ін­шая» — чую я аб­ры­вак раз­мо­вы ўсё тых жа ба­бу­лек. Мне не па­да­ба­ец­ца гэ­тае сло­ва. Усе лю­дзі — роз­ныя, усе па-свой­му «ін­шыя». Дык ча­му ж яны, да­рос­лыя жан­чы­ны, якія ўжо шмат пра­жы­лі, і, зда­ва­ла­ся б, па­він­ны быць муд­ры­мі, га­то­выя па­ве­сіць яр­лык на ча­ла­ве­ка толь­кі з-за не­звы­чай­на­га ко­ле­ру ва­ла­соў і сва­бод­на­га адзен­ня? Агід­на ўсё гэ­та. І сум­на.

Я па­ды­шла да дзяў­чы­ны і па­ві­та­ла­ся. Спа­чат­ку яна не­як сціс­ну­ла­ся, на­пэў­на, спа­ло­хаў­шы­ся, што я ска­жу неш­та не­пры­ем­нае, а по­тым вы­пра­ста­ла­ся і ўсміх­ну­ла­ся. «Пры­ві­тан­не». Яе зва­лі Ган­най. Та­кое вось прос­тае імя. Увесь час, па­куль мы абедз­ве ста­я­лі на пры­пын­ку і ча­ка­лі кож­ная свой аў­то­бус, яна раз-по­раз усмі­ха­ла­ся (рэд­касць у наш час). Ця­пер ужо ба­бу­лі бур­ча­лі ў бок нас абедз­вюх. «Не звяр­тай ува­гі, ім прос­та сум­на», — ска­за­ла Ган­на. Мо­жа, і так...

Плят­ка­рыць, мер­ка­ваць па знеш­нас­ці, на­веш­ваць яр­лы­кі, шап­тац­ца за спі­най... Ча­му так ро­бяць? Ня­ўпэў­не­насць у са­бе ці, на­ад­ва­рот, за­вы­ша­ная са­ма­ацэн­ка, зайз­драсць, аб­ме­жа­ва­насць, не­аду­ка­ва­насць, ну­да, пус­та­слоўе, вуль­гар­насць? Уба­чы­лі ў гэ­тым спі­се хоць ад­ну ста­ноў­чую якасць?

На ву­лі­цы мо­гуць зме­рыць та­кім по­гля­дам, што лю­бы са­мы доб­ры дзень бу­дзе са­пса­ва­ны, лю­бы са­мы та­ле­на­ві­ты ча­ла­век за­су­мня­ва­ец­ца ў са­бе, са­мы ўсмеш­лі­вы — на­хму­рыц­ца. Мо­жа, та­му лю­дзі і ад­да­юць пе­ра­ва­гу кам­п'ю­та­рам: ся­дзіш у крэс­ле пе­рад ма­ні­то­рам, рэ­аль­ны свет не­дзе там, за акном, ні­хто ця­бе не асу­дзіць, не ўба­чыць, не па­кры­ты­куе, а зна­чыць, не зро­біць ба­лю­ча. Мо­жа, з-за стра­ху асу­джэн­ня мы і бя­жым у вір­ту­аль­насць? З-за гэ­та­га лю­дзі ба­яц­ца гуч­на смя­яц­ца, усмі­хац­ца без пры­чы­ны, яр­ка апра­на­цца, чы­таць кні­гі на ла­вач­цы ў пар­ку. «Што пра мя­не мо­гуць па­ду­маць?» — гэ­тая дум­ка за­бі­вае ня­сме­лыя па­ры­вы ду­шы, ма­ла­до­сці. Не так адзеў­ся, не так на­фар­ба­ваў­ся, не так раз­маў­ля­еш і не тую му­зы­ку слу­ха­еш... Гра­мад­ская дум­ка цяж­кай но­шай кла­дзец­ца на пле­чы, скоў­вае ру­кі, за­кры­вае свят­ло і ўтрым­лі­вае ў пра­слой­цы «нар­маль­ных», як усе.

На­пэў­на, усе чу­лі, што знеш­насць пад­ман­лі­вая, але час­та мы грэ­бу­ем гэ­тай прос­тай іс­ці­най. Вя­до­ма, пра­сцей ду­маць, што вы­дат­на раз­бі­ра­еш­ся ў лю­дзях, па сут­нас­ці ка­рыс­та­ю­чы­ся толь­кі стэ­рэа­ты­пам: ка­лі «гот» — дык аба­вяз­ко­ва агрэ­сіў­ны, блан­дзін­ка — дур­ная, у аку­ля­рах — «зуб­ры­ла», з сі­ні­мі ва­ла­са­мі — «ін­шая». Вось толь­кі ці не зро­бім мы за­над­та ба­лю­ча ін­ша­му ча­ла­ве­ку сва­і­мі не­асця­рож­ны­мі вы­сно­ва­мі, ці не па­ра­нім, не «зла­ма­ем»? Або гэ­та ўжо не так і важ­на?

Ары­на КА­ГА­ЛЁ­НАК,
ву­ча­ні­ца 10 кла­са на­ва­по­лац­кай гім­на­зіі №2.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.