Вы тут

За­хоў­ваць па­мяць — спра­ва агуль­ная


Дастойна пахаваныя яшчэ не ўсе салдаты Пер­шай су­свет­най вай­ны. Значыць, яна яшчэ не скончылася?

 

28 лі­пе­ня 2014 го­да спаў­ня­ец­ца роў­на 100 га­доў з па­чат­ку ад­на­го з са­мых кро­ва­пра­літ­ных і маш­таб­ных уз­бро­е­ных кан­флік­таў у гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва — Пер­шай су­свет­най вай­ны.

— У апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі праб­ле­ма­ты­ка Пер­шай су­свет­най вай­ны зна­хо­дзіц­ца пад піль­най ува­гай на­ву­коў­цаў на­шай кра­і­ны, — пад­крэс­ліў ды­рэк­тар Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі Вя­ча­слаў ДА­НІ­ЛО­ВІЧ. — У ме­жах дзяр­жаў­най пра­гра­мы на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў у Ін­сты­ту­це гіс­то­рыі фі­гу­руе тэ­ма, пры­све­ча­ная да­сле­да­ван­ню гіс­то­рыі па­дзей Вя­лі­кай вай­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Акра­мя та­го, вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца па­пу­ля­ры­за­цыі па­дзей Пер­шай су­свет­най. У пры­ват­нас­ці, на­ву­коў­цы пры­ма­юць удзел у шмат­лі­кіх «круг­лых ста­лах», пры­све­ча­ных гэ­тай тэ­ме. У кож­най спра­ве мы імк­нём­ся да­нес­ці да шы­ро­кай гра­мад­скас­ці на­шай кра­і­ны і за­меж­жа тое, што Бе­ла­русь бы­ла ад­ным з най­важ­ней­шых эпі­цэнт­раў па­дзей Пер­шай су­свет­най вай­ны. І мы за­хоў­ва­ем гэ­тую па­мяць.

У апош­нія га­ды рас­це ці­ка­васць да па­дзей Пер­шай су­свет­най вай­ны і ў ту­рыс­таў. «У су­вя­зі з гэ­тым ту­ра­пе­ра­та­ры, вя­ду­чыя спе­цы­я­ліс­ты, эк­скур­са­во­ды рас­пра­ца­ва­лі шмат­лі­кія эк­скур­сіі, — рас­ка­за­ла га­лоў­ны спе­цы­я­ліст Дэ­парт­амен­та па ту­рыз­ме Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му Ма­ры­на МАС­ТАШО­ВА. — У пры­ват­нас­ці, Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му ў 2012 го­дзе ар­га­ні­за­ва­ла эк­скур­сію, якая на­зы­ва­ец­ца «Пад кры­жам Свя­то­га Ге­ор­гія. Да­ро­га­мі Пер­шай су­свет­най». Ле­тась стар­та­ва­ла эк­скур­сія «Пер­шая су­свет­ная вай­на на Пін­шчы­не». На­ват Ма­гі­лёў­шчы­на, дзе прак­тыч­на не бы­ло ва­ен­ных дзе­ян­няў, мо­жа па­хва­ліц­ца эк­скур­сі­яй, якая звя­за­на са Стаў­кай Вяр­хоў­на­га Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га. Вар­та ад­зна­чыць, што ці­ка­васць да па­дзей той вай­ны пра­яў­ля­ец­ца не толь­кі ў бе­ла­ру­саў, а і ў за­меж­ных ту­рыс­таў.

Вя­лі­кія стра­ты па­нес­ла на­ша кра­і­на ў га­ды той вай­ны. Ка­ля сот­ні ты­сяч бе­ла­ру­саў за­гі­ну­ла, да 600 ты­сяч афі­цэ­раў і сал­дат стра­ці­ла на на­шай тэ­ры­то­рыі ра­сій­ская ар­мія ў хо­дзе ба­я­вых дзе­ян­няў. У нас і сён­ня за­хоў­ва­ец­ца па­мяць аб іх. І вя­лі­кая за­слу­га ў гэ­тым, без­умоў­на, на­ле­жыць упраў­лен­ню па ўве­ка­веч­ван­ні па­мя­ці аба­рон­цаў Ай­чы­ны і ах­вяр вой­наў Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі.

— Пра­ца па ўве­ка­веч­ван­ні па­мя­ці ах­вяр Пер­шай су­свет­най вай­ны па­ча­ла­ся з 1995 го­да, ка­лі быў ство­ра­ны 52-гі асоб­ны спе­цы­я­лі­за­ва­ны по­шу­ка­вы ба­таль­ён, — за­зна­чыў на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня Ле­а­нід МЯ­ЦЕ­ЛІ­ЦА. — За гэ­ты час зной­дзе­на і пе­ра­па­ха­ва­на больш чым 4 ты­ся­чы астан­каў во­і­наў Пер­шай су­свет­най. На сён­ня ўжо ўста­ноў­ле­на больш чым 9 ты­сяч ім­ёнаў бе­ла­ру­саў, якія за­гі­ну­лі ў га­ды той вай­ны. Акра­мя та­го, на­мі вя­дзец­ца паш­пар­ты­за­цыя вай­ско­вых па­ха­ван­няў Пер­шай су­свет­най. Сён­ня іх — 163. Тым не менш спра­ва пра­цяг­ва­ец­ца. Толь­кі ў гэтым годзе за­пла­на­ва­на пра­вес­ці по­шу­ка­выя ра­бо­ты на ся­мі аб'­ек­тах.

Ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя 100-годдзю па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, пра­хо­дзяць не толь­кі сё­ле­та. Мно­гія з іх па­ча­ты ў мі­ну­лым го­дзе, не­ка­то­рыя пра­цяг­нуц­ца аж­но да 2018 го­да.

— У пер­шую чар­гу хо­чац­ца рас­ка­заць аб рэс­пуб­лі­кан­скай вы­ста­ве «Бе­ла­русь у Пер­шай су­свет­най вай­не», якая пра­хо­дзі­ла ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі, — па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік упраў­лен­ня ўста­ноў куль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры На­тал­ля ЗА­ДЗЯР­КОЎ­СКАЯ. — Тут бы­лі прад­стаў­ле­ны экс­па­на­ты, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся да вай­ны і ў га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця. Част­ка экс­па­зі­цыі пры­свя­ча­ла­ся та­му, як гэ­тыя па­дзеі ад­люст­роў­ва­юц­ца сён­ня. Уні­каль­насць вы­ста­вы яшчэ і ў тым, што яна пе­ра­соў­ная. У пры­ват­нас­ці, не­ўза­ба­ве яна бу­дзе пры­маць на­вед­валь­ні­каў у Смар­гон­скім края­знаў­чым му­зеі. Хоць, вя­до­ма, цэнт­раль­ная па­дзея — бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су, пры­све­ча­на­га 810-дзён­на­му су­праць­ста­ян­ню ля Смар­го­ні».

Да­рэ­чы, 1 жніў­ня ў Смар­го­ні ад­бу­дзец­ца між­на­род­ны мі­тынг-рэ­кві­ем. У прад­стаў­ні­коў ін­шых кра­ін, якія вя­лі ба­я­выя дзе­ян­ні на на­шай тэ­ры­то­рыі і чые прод­кі па­ляг­лі на бе­ла­рус­кай зям­лі, ёсць маг­чы­масць пад­клю­чыц­ца да ства­рэн­ня ме­ма­ры­я­лу. Што ні ка­жы, а агуль­ная спра­ва вя­дзе да агуль­най па­мя­ці!

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.