Вы тут

Пчаліная аўра... лечыць


Усе ме­та­ды доб­рыя

Вік­тар Яфі­ма­віч Спі­ры­до­наў, га­лоў­ны ўрач Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га клі­ніч­на­га скур­на-ве­не­ра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра, заў­сё­ды ча­мусь­ці вель­мі сціп­ла рас­каз­вае пра на­він­кі не­тра­ды­цый­ных ме­та­даў ля­чэн­ня. І на гэ­ты раз ён пад­крэс­ліў, што та­кія ме­та­ды — толь­кі да­дат­ко­вая пра­па­но­ва, а праб­ле­мы са зда­роў­ем трэ­ба вы­ра­шаць комп­лекс­на.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Па­га­дзі­це­ся, ка­лі акра­мя ле­ка­вай тэ­ра­піі ча­ла­ве­ку пра­па­ну­юць, на­прык­лад, курс ля­чэн­ня бія­по­лем пчол, дык ня­ўжо гэ­та дрэн­на? Тым больш што па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць хра­ніч­ных за­хвор­ван­няў, якія дрэн­на па­дда­юц­ца ля­чэн­ню. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца і тым, што лю­дзі зай­ма­юц­ца са­ма­ля­чэн­нем, у іх па­ні­жа­ны іму­ні­тэт. Дрэн­ная эка­ло­гія так­са­ма аказ­вае ад­моў­ны эфект. Ся­род ін­шых вель­мі цяж­ка ле­чац­ца пса­ры­яз, ней­ра­дэр­міт, эк­зэ­ма... У су­вя­зі з гэ­тым на­шы ме­ды­кі час­та пра­па­ноў­ва­юць хво­рым комп­лекс­ны па­ды­ход. І па­ра­лель­на з вы­ка­рыс­тан­нем вы­со­ка­эфек­тыў­ных ме­ды­ка­мен­тоз­ных ме­та­даў ля­чэн­ня, фі­зі­я­тэ­ра­піі пры­зна­ча­юц­ца і не­тра­ды­цый­ныя ме­та­ды. Вель­мі доб­ра апраў­да­лі ся­бе псі­ха­тэ­ра­пія, ігол­ка­рэф­лек­са­тэ­ра­пія, во­да- і гра­зе­ля­чэн­не, азо­на­тэ­ра­пія. Ужо шос­ты год у на­шым дыс­пан­се­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца гі­ру­да­тэ­ра­пія, апі­тэ­ра­пія. Але ка­лі ра­ней мы прос­та ля­чы­лі пча­лі­ным ядам (пчо­лы джа­лі­лі па­цы­ен­таў. — Аўт.), а так­са­ма — пра­дук­та­мі пча­ляр­ства, то ця­пер па­чы­на­ем пра­во­дзіць се­ан­сы ўздзе­ян­ня на ар­га­нізм бія­по­лем пчол, — рас­ка­заў га­лоў­ны ўрач.

Да­мок, дзе пчо­лы ле­чаць бія­по­лем, ён упер­шы­ню ўба­чыў, ка­лі ад­па­чы­ваў з жон­кай у Трус­каў­цы. Там на ку­рор­це ка­ле­гі яму да­зво­лі­лі вы­ву­чыць «пча­лі­ны ка­бі­нет», у якім ад­на­ча­со­ва маг­лі па­пра­віць зда­роўе ча­ла­век во­сем.

— Я і з пча­ля­ром па­гу­та­рыў. Дык ён мя­не здзі­віў тым, што, аказ­ва­ец­ца, на пчаль­ні­ку ад­моў­ная бія­энер­ге­ты­ка, а ў вул­лі — да­дат­ная. Ні­ко­лі не за­бу­ду сваё пер­шае ўра­жан­не ад та­го, што ад­чуў у тым дам­ку. Пах мё­ду, вос­ку, пяр­гі, траў... Та­ды я за­га­рэў­ся ідэ­яй пе­ра­няць гэ­ты во­пыт, — пра­цяг­вае Вік­тар Спі­ры­до­наў.

8-6

І муж­чы­нам да­па­мо­гуць «быць на вы­шы­ні»

Пад­час гу­тар­кі з Вік­та­рам Спі­ры­до­на­вым і яго ка­ле­га­мі мя­не ці­ка­ві­лі пад­ра­бяз­нас­ці: як гэ­та дзей­ні­чае?

Афі­цый­ная на­ву­ка даў­но пры­зна­ла тое, што ў са­вец­кія га­ды ўспры­ма­ла­ся як каз­ка. Пры­чы­на мно­гіх за­хвор­ван­няў ча­ла­ве­ка — да 85% — кры­ец­ца ў бія­по­лі. І праб­ле­му мож­на знай­сці, зра­біў­шы аў­ра­мет­рыю — вы­мя­рэн­не бія­по­ля ча­ла­ве­ка. Та­кую па­слу­гу аказ­ва­юць у Мін­ску. Пад­час ды­яг­нос­ты­кі мож­на ў рэ­аль­нас­ці ўба­чыць, як вы­гля­дае аў­ра — у вы­гля­дзе аў­раг­ра­мы (пра­сто­ра­вай трох­мер­най 3D вы­явы). А пчо­лы як­раз і ста­ноў­ча ўплы­ва­юць на ча­ла­ве­ка сва­ім бія­по­лем.

— Ля­чэн­не бія­по­лем пчол — ме­тад, які вы­ка­рыс­тоў­ва­лі на­шы прод­кі, а яны ж бы­лі не дур­ны­мі людзь­мі. Лі­чу, што трэ­ба вы­ву­чаць іх во­пыт, бо на­род­ныя спо­са­бы ля­чэн­ня — да­ступ­ныя і прос­тыя. І яны ні­ко­лі не па­шко­дзяць зда­роўю, ка­лі, без­умоў­на, ня­ма су­праць­па­ка­зан­няў, — да­дае га­лоў­ны ўрач.

— Гэ­тым ме­та­дам мож­на вы­ле­чыць не толь­кі дэр­ма­та­ла­гіч­ныя, але і ўра­ла­гіч­ныя, гі­не­ка­ла­гіч­ныя хва­ро­бы, за­хвор­ван­ні эн­да­крын­най сіс­тэ­мы. Доб­ры эфект пры праб­ле­мах нер­во­вай і ды­халь­най сіс­тэм, пры па­ру­шэн­нях апор­на-ру­халь­на­га апа­ра­та. Ля­чэн­не бія­по­лем пчол уста­ра­няе бяс­со­ні­цу, нар­ма­лі­зуе па­тэн­цыю ў муж­чын. Асаб­лі­ва ка­рыс­ны се­ан­сы для лю­дзей, якім за 30 га­доў. Ме­тад спры­яе ама­ла­джэн­ню, з'яў­ля­ец­ца доб­рым агуль­на­ўма­ца­валь­ным і азда­раў­лен­чым срод­кам. Рэ­ка­мен­да­ва­ны курс — 5-10 се­ан­саў, кож­ны з якіх пра­цяг­лас­цю ад 30 хві­лін да га­дзі­ны. Але не ўсім мож­на бу­дзе па­пра­віць зда­роўе ў дам­ку з пчо­ла­мі. Та­бу — для хво­рых на ту­бер­ку­лёз, ан­ка­ла­гіч­ныя за­хвор­ван­ні, у ка­го алер­гія на пра­дук­ты пча­ляр­ства... — рас­тлу­ма­чы­ла Га­лі­на Сяр­жа­на­ва, за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га клі­ніч­на­га скур­на-ве­не­ра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра.

Па­вод­ле яе слоў, да­мок спра­ек­та­ва­ны та­кім чы­нам, што энер­ге­ты­ка пча­лі­на­га рою пе­рад­аец­ца ча­ла­ве­ку. Ты­ся­чы пчол ад­на­ча­со­ва ле­чаць. А цяп­ло ад до­шак у дам­ку, якія на­гра­ва­юц­ца ад цяп­ла па­цы­ен­та і ад пчол, дае маг­чы­масць рас­сла­біц­ца мыш­цам спі­ны. Пры гэ­тым па­ляп­ша­ец­ца кро­ва­зва­рот... Ча­ла­век атрым­лі­вае мік­ра­ма­саж — за кошт віб­ра­цыі, якая ства­ра­ец­ца, ка­лі пчо­лы ру­ха­юц­ца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ёсць кан­такт

Па­пра­сіў га­лоў­на­га ўра­ча, каб кам­па­нію ў па­да­рож­жы да «пча­лі­на­га цар­ства» мне скла­ла са­мая пры­го­жая су­пра­цоў­ні­ца. Але ж ка­лі ад­на пры­га­жэй­шая за дру­гую, дык ка­го ж «ка­ман­дзі­ра­ваць»? У вы­ні­ку ма­ім кан­суль­тан­там і фа­то­гра­фам ста­ла Ір­ма Ша­ку­но­ва, стар­шая мед­сяст­ра ад­дзя­лен­ня рэ­абі­лі­та­цыі.

— Не трэ­ба хва­ля­вац­ца: не джа­ляць у дам­ку пчо­лы! — су­па­ко­і­ла яна мя­не па да­ро­зе. — На­ад­ва­рот, змо­жа­це ад­па­чыць, га­ран­тую! Тым больш сён­ня чар­го­вы спя­кот­ны дзень, а ў дам­ку ха­лад­на­ва­та, сон­ца не пя­чэ, а які пах: роз­ных траў, мё­ду, про­па­лі­су! Там жа па­ра­лель­на і се­анс аро­ма­тэ­ра­піі атры­ма­е­це.

І вось ён драў­ля­ны не­вя­лі­кі цуд-да­мок, дзе пра­вод­зяць се­ан­сы. Унут­ры драў­ля­ная ля­жан­ка. Пчо­лы сва­бод­на за­ля­та­юць і вы­ля­та­юць з дам­ка. Пры гэ­тым ад ча­ла­ве­ка іх ад­дзя­ляе сет­ка. А каб быў «кан­такт з аў­рай пчол», на ля­жан­цы зроб­ле­ны ад­ту­лі­ны.

— Кла­дзі­це­ся і ад­па­чы­вай­це! Так, абу­так трэ­ба зняць, але раз­дзя­вац­ца не трэ­ба. Не на агляд жа прый­шлі, — па­жар­та­ва­ла мед­сяст­ра.

Шчы­ра ка­жу­чы, ад­ра­зу ні­чо­га я не ад­чуў. Мо толь­кі аса­ло­ду ад пры­ем­на­га па­ху і тое, што мне не тэ­ле­фа­ну­юць. На­са­мрэч цуд: звы­чай­на тур­бу­юць мя­не ра­зоў па пяць-шэсць за га­дзі­ну, а тут ма­біль­ны рап­там змоўк. Мо пчо­лы аў­рай паў­плы­ва­лі?

Па­чаў пры­слух­вац­ца. Пчо­лы гу­дуць і гу­дуць, крыл­ца­мі ма­ха­юць (шмат пчол я ўба­чыў праз акно дам­ка. — Аўт.). На­ся­ко­мыя, вя­до­ма, не ра­зу­ме­юць, што яны не­ча­ка­на для ся­бе ста­лі ле­ка­ра­мі. А мо і са­мі неш­та ад­чу­ва­юць, ка­лі ча­ла­век над імі ля­жыць? Не­здар­ма ж ёсць вы­раз: «Пча­ла — бо­жая іс­то­та». Ка­лі ля­жаў, ус­пом­ніў я і сло­вы ме­ды­каў пра тое, што бія­по­ле пчол су­па­дае па час­та­це ва­ган­няў з бія­по­лем зда­ро­ва­га ча­ла­ве­ча­га ар­га­ніз­ма.

Жур­на­лісц­кі экс­пе­ры­мент доў­жыў­ся 30 хві­лін. Ка­лі ўстаў, ад­ра­зу ад­чуў ней­кую сла­басць. А по­тым та­кі пры­ліў сіл з'я­віў­ся, што не апі­саць. Энер­гіі на­браў­ся ў пчол шмат!

По­тым ужо пра­чы­таў, што энер­ге­ты­ка бія­по­ля ча­ла­ве­ка пас­ля ля­чэн­ня ў дам­ках па­вы­ша­ец­ца ра­зоў у пяць. А я ж толь­кі адзін раз па­спра­ба­ваў.

Се­анс абы­дзец­ца па­цы­ен­там у 60 ты­сяч руб­лёў. Па­га­дзі­це­ся, не вель­мі до­ра­га. А коль­кі за­да­валь­нен­ня, пры­ем­ных эмо­цый і ўра­жан­няў, пры­баў­кі сіл і азда­раў­лен­ня! Рэ­ка­мен­дую, не па­шка­ду­е­це!

Ка­лек­тыў дыс­пан­се­ра, упэў­не­ны, яшчэ не раз здзі­віць. Ка­лі я па­жар­та­ваў на­конт змей, пры­ад­кры­лі тай­ну. Мо і смаў­жы бу­дуць да­па­ма­гаць ме­ды­кам. У Еў­ро­пе іх вы­ка­рыс­тоў­ва­юць, каб яны ма­ла­дзі­лі ску­ру. А мы ж чым гор­шыя? Бу­дзе но­вая на­го­да на­пі­саць рэ­пар­таж.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.