Вы тут

Узмінь — значыць хуткасць


Сён­няш­нія па­дзеі, якія ад­бы­ва­юц­ца ва Укра­і­не, на­пруж­ва­юць сі­ту­а­цыю ў роз­ных га­лі­нах і сфе­рах жыц­ця на­ро­да гэтай краіны. Ві­даць, зу­сім не да твор­час­ці і мно­гім пісь­мен­ні­кам. У ві­да­воч­най раз­губ­ле­нас­ці роз­ныя плы­ні ін­тэ­лі­ген­цыі. Прый­дзе час — і, маж­лі­ва, са­мы­мі роз­ны­мі па­да­дуц­ца ацэн­кі та­го, што ад­бы­ва­ец­ца за­раз у вя­лі­кай і ба­га­тай на куль­ту­ру і лі­та­ра­ту­ру кра­і­не. А тое, што ўкра­ін­ская лі­та­ра­ту­ра са­праў­ды да­стат­ко­ва раз­ві­тая і ба­га­тая, свед­чаць і сён­няш­нія па­мкнен­ні бе­ла­рус­кіх пе­ра­клад­чы­каў. Дзя­ку­ю­чы ім ў вось­мым ну­ма­ры ча­со­пі­са «По­лы­мя» ў раз­дзе­ле «Га­ла­сы све­ту» з'я­ві­ла­ся пад­бор­ка «Су­час­ныя ўкра­ін­скія апа­вя­дан­ні».

12-11

Ка­рот­кае зна­ём­ства з лі­та­ра­тур­ным пра­цэ­сам ва Укра­і­не ро­біць ма­ла­ды кры­тык Юлія Алей­чан­ка, прад­стаў­ля­ю­чы чы­та­чам «По­лы­мя» апа­вя­дан­ні Ана­то­ля Дзі­ма­ра­ва, Га­лі­ны Та­ра­сюк, Ва­сі­ля Пар­ця­на, Ула­дзі­мі­ра Да­ні­лен­кі, Мі­хай­лы Сла­баш­піц­ка­га: «... скла­да­на пе­ра­кла­да­е­мы ўкра­ін­скі ар­ха­ізм «узь­мінь», які аба­зна­чае хут­касць, змен­лі­васць вод­най плы­ні, на­пэў­на, най­леп­шым чы­нам ха­рак­та­ры­зуе стан су­час­най укра­ін­скай лі­та­ра­ту­ры. Пры­чым ша­кі­ру­юць і пра­ва­ку­юць пуб­лі­ку як ма­ла­дыя, так і ста­рэй­шыя. На­прык­лад, у 2010 го­дзе пры­цяг­ну­ла ўва­гу гра­мад­скас­ці кла­сік Лі­на Кас­тэн­ка ра­ма­нам «За­піс­кі ўкра­ін­ска­га вар'­я­та», на­пі­са­на­га ад асо­бы 35-га­до­ва­га пра­гра­міс­та. Не так даў­но шы­ро­кі рэ­за­нанс меў і ра­ман «Чор­ны гру­ган» Ва­сі­ля Шкля­ра, які ад­ны кры­ты­кі пры­лі­чы­лі да най­больш яр­кіх і ці­ка­вых па­дзей лі­та­ра­тур­на­га жыц­ця, а ін­шыя — да без­гус­тоў­най па­лі­тыч­най пра­па­ган­ды. А ча­го толь­кі вар­тая, на­прык­лад, ад­мо­ва Юрыя Анд­ру­хо­ві­ча ад На­цы­я­наль­най прэ­міі Укра­і­ны імя Т. Шаў­чэн­кі ці пад­пі­сан­не ўлас­най кры­вёй кант­рак­та з вы­да­вец­твам «Фо­ліа» Ла­дай Лу­зі­най?..» І зга­да­ныя тво­ры, і апа­вя­дан­ні, на­дру­ка­ва­ныя ў «По­лы­мі», яшчэ па­він­ны вы­тры­маць вы­пра­ба­ван­не ча­сам. І ўсё ж пуб­лі­ка­цыя ўкра­ін­скіх апа­вя­дан­няў свед­чыць пра тое, што за па­рад­ны­мі спра­ва­зда­ча­мі пра ўкра­ін­ска-бе­ла­рус­кія лі­та­ра­тур­ныя ста­сун­кі пра­гля­да­ец­ца су­час­ны лі­та­ра­тур­ны пра­цэс ва Укра­і­не. Гэ­та, пэў­на, і бу­дзе ці­ка­ва звы­чай­на­му чы­та­чу, а не толь­кі лі­та­ра­ту­раз­наў­цам.

Пе­ра­клад­чы­ка­мі ўкра­ін­скіх апа­вя­дан­няў вы­сту­па­юць Юлія Алей­чан­ка, Вік­то­рыя Шым­ко, На­тал­ля Лу­но­віч, Люд­мі­ла Руб­леў­ская. Пра пла­ны прад­стаў­лен­ня ўкра­ін­скай лі­та­ра­ту­ры ў Бе­ла­ру­сі мы па­ці­ка­ві­лі­ся ў на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» — га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра ча­со­пі­са «По­лы­мя» Але­ся Ба­да­ка. Вось што ён ад­ка­заў: «Ле­тась мы вы­пус­ці­лі кні­гу ўкра­ін­скай і бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры пад се­рый­най наз­вай «Су­гуч­ча сэр­цаў: Бе­ла­русь  — Укра­і­на». Збор­нік, у якім ці не са­май прад­стаў­ні­чай бы­ла пад­бор­ка вер­шаў Ба­ры­са Алей­ні­ка, быў прэ­зен­та­ва­ны ў Кі­е­ве ў На­цы­я­наль­ным са­ю­зе пісь­мен­ні­каў Укра­і­ны. Ця­пер на па­ды­хо­дзе да вы­дан­ня кні­га су­час­на­га ўкра­ін­ска­га апа­вя­дан­ня, збор­нік «Каз­кі» Мі­хай­лы Сла­баш­піц­ка­га. Ня­даў­на ў на­шым вы­да­вец­кім до­ме па­ба­чы­ла свет кні­га ўкра­ін­скай паэ­зіі ў пе­ра­кла­дах Ні­ны Ма­цяш... Шмат што з пе­ра­кла­даў пад­рых­та­ва­на да дру­ку ў лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай пе­ры­ё­ды­цы...»

Мак­сім Ла­ды­ме­раў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.