Вы тут

Хо­ча­це за­муж? Пя­чы­це сэнд­ві­чы!


 

Су­пра­цоў­ні­ца га­зе­ты New York Post Стэ­фа­ні Сміт атры­ма­ла ад свай­го ка­ха­на­га пра­па­но­ву ру­кі і сэр­ца пас­ля та­го, як пры­га­та­ва­ла для яго 257 раз­на­стай­ных сэнд­ві­чаў.

Усе бу­тэрб­ро­ды аме­ры­кан­ка па­да­ва­ла бой­фрэн­ду ў рам­ках за­клю­ча­на­га па­між імі па­гад­нен­ня: яна га­туе 300 сэнд­ві­чаў, пас­ля ча­го атрым­лі­вае за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак. Та­кім чы­нам, Сміт уда­ло­ся вы­ка­наць умо­вы на 43 сэнд­ві­чы ра­ней, чым гэ­та бы­ло аб­га­во­ра­на па­між за­ка­ха­ны­мі. Сміт па­ча­ла ад­лік бу­тэрб­ро­даў у 2012 го­дзе, ка­лі яе ка­ха­ны Эрык Шуль­тэ ска­заў ёй: «Мі­лая, ты за 300 сэнд­ві­чаў ад за­ру­чаль­на­га пярс­цён­ка». Як пры­зна­ла­ся жур­на­ліст­ка, пры­няць вы­клік яе пры­му­сі­ла не толь­кі ка­хан­не да Эры­ка, але і мэ­та­на­кі­ра­ва­насць і за­хоп­ле­насць ку­лі­на­ры­яй.

Каб да­ваць спра­ва­зда­чу аб сва­іх пос­пе­хах у спра­ве пра­соў­ван­ня да сва­ёй мэ­ты, за­ру­чын з Шуль­тэ, Сміт за­вя­ла блог «300 sandwіches», дзе раз­мяс­ці­ла ін­фар­ма­цыю аб па­гад­нен­ні, а так­са­ма ста­ла пуб­лі­ка­ваць рэ­цэп­ты і фа­та­гра­фіі бу­тэрб­ро­даў. У па­чат­ку ле­та ў бло­гу Стэ­фа­ні Сміт з'я­віў­ся пост, у якім яна па­ве­да­мі­ла пра тое, што Эрык зра­біў ёй пра­па­но­ву. «Сло­ва­мі не­маг­чы­ма пе­ра­даць, якая я шчас­лі­вая. Не та­му, што атры­ма­ла гэ­ты за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак, а та­му, што мя­не ча­ка­юць дзіў­ныя пры­го­ды, якія мне трэ­ба бу­дзе пе­ра­жыць ра­зам з ма­ёй дру­гой па­ло­вай», — на­пі­са­ла жур­на­ліст­ка. Ка­лі Сміт і Шуль­тэ ма­юць на­мер ажа­ніц­ца, не ўдак­лад­ня­ец­ца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.