Вы тут

Га­во­рым «Бе­ла­русь­ка­лій» — маем на ўвазе Са­лі­горск. І на­ад­ва­рот


 

Ві­зіт­ная карт­ка Са­лі­гор­шчы­ны — ААТ «Бе­ла­русь­ка­лій», са­мы буй­ны на тэ­ры­то­рыі СНД вы­твор­ца і па­стаў­шчык ка­лій­ных мі­не­раль­ных угна­ен­няў. Ме­на­ві­та ад гэ­та­га гі­ган­та ін­дуст­рыі за­ле­жыць і раз­віц­цё са­мо­га го­ра­да. Мы га­во­рым «Бе­ла­русь­ка­лій», а пад­ра­зу­мя­ва­ем Са­лі­горск. І на­ад­ва­рот. Та­му што лё­сы прад­пры­ем­ства і ста­лі­цы шах­цё­раў вель­мі цес­на пе­ра­пле­це­ны. Пра перс­пек­ты­вы іх раз­віц­ця «Звяз­да» па­ці­ка­ві­ла­ся ў стар­шы­ні Са­лі­гор­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Аляк­санд­ра Ры­ма­шэў­ска­га.

— Аляк­сандр Бра­ні­сла­ва­віч, ле­тась вы­твор­часць ка­лій­ных угна­ен­няў зні­зі­ла­ся. Гэ­та ад­бы­ло­ся па­ра­лель­на з вы­ха­дам «Урал­ка­лія» з экс­парт­на­га да­га­во­ра з на­шай кра­і­най і па­дзен­нем цэн на су­свет­ных рын­ках. Як сё­ле­та ідуць спра­вы на прад­пры­ем­стве?

1— Са­праў­ды, «Бе­ла­русь­ка­лій» рэа­лі­зоў­ваў сваю пра­дук­цыю су­мес­на з ра­сій­скім «Урал­ка­лі­ем», які ў кан­цы лі­пе­ня мі­ну­ла­га го­да вый­шаў са спра­вы, што част­ко­ва паў­плы­ва­ла на экс­парт пра­дук­цыі. Ад­нак сё­ле­та ўсё на­ла­дзі­ла­ся. У на­но­ва ство­ра­най Бе­ла­рус­кай ка­лій­най кам­па­ніі ідзе рэ­корд­ны про­даж угна­ен­няў. У пры­ват­нас­ці, за ме­сяц рэа­лі­зоў­ва­ец­ца ад 800 да 900 тыс. тон ка­лію. Для па­раў­на­ння, у най­больш спры­яль­ныя га­ды пра­да­ва­лі па 750 тыс. тон што­ме­сяц. Сё­ле­та пла­ну­ец­ца зда­быць звыш 9 млн тон ка­лій­ных угна­ен­няў, у тым лі­ку ка­ля 8 млн тон — на экс­парт. На па­ча­так го­да кошт ад­ной то­ны быў 250 до­ла­раў. Праг­на­за­ва­ла­ся, што та­кім жа ён за­ста­нец­ца і на ка­нец го­да. Але ўжо сён­ня ца­на па­вя­лі­чы­ла­ся да 267-275 до­ла­раў: бе­ла­рус­кія ка­лій­ныя ўгна­ен­ні за­па­тра­ба­ва­ны на знеш­нім рын­ку з-за вы­со­кай якас­ці.

Што ты­чыц­ца зар­пла­ты, то яна так­са­ма па­сту­по­ва па­вя­ліч­ва­ец­ца: ле­тась бы­ла за­ма­ро­жа­на. Мяр­кую, па­вы­сяц­ца за­роб­кі і ў пра­цаў­ні­коў на­шых уні­каль­ных прад­пры­ем­стваў, якія вы­раб­ля­юць аб­ста­ля­ван­не, пра­дук­цыю для па­трэб «Бе­ла­русь­ка­лія». Яны пра­ца­ва­лі не на поў­ную ма­гут­насць, па­коль­кі ўкла­дан­ні «Бе­ла­русь­ка­лія» ў іх у пер­шым паў­год­дзі бы­лі аб­ме­жа­ва­ныя. У дру­гой па­ло­ве го­да яны па­вя­ліч­ва­юц­ца. Гэ­та і зра­зу­ме­ла: пры та­кіх аб'­ёмах зда­бы­чы ка­лій­ных угна­ен­няў трэ­ба ра­ман­та­ваць, за­мя­няць аб­ста­ля­ван­не.

— Пры пад'­ез­дзе да Са­лі­гор­ска ад­ра­зу ж кі­да­юц­ца ў во­чы ве­лі­зар­ныя тэ­ры­ко­ны з ад­хо­даў, што атрым­лі­ва­юц­ца пас­ля зда­бы­чы ка­лій­ных угна­ен­няў. Ці мож­на іх па­ста­віць на служ­бу ча­ла­ве­ку? На­прык­лад, вы­ка­рыс­тоў­ваць у сель­скай гас­па­дар­цы, бу­даў­ніц­тве?

— З кож­ных пя­ці тон сіль­ві­ні­ту, што па­ды­ма­ец­ца на па­верх­ню, вы­хо­дзіць 1 то­на ка­лію. Тое, што за­ста­ец­ца, склад­ва­ец­ца ў тэ­ры­ко­ны. На жаль, пры­мя­нен­ня гэ­тым ад­хо­дам па­куль не знай­шлі. Ды і тэх­на­ло­гіі іх пе­ра­пра­цоў­кі ў све­це ні­хто не ве­дае. У свой час ня­мец­кія парт­нё­ры бра­лі про­бы з кож­на­га тэ­ры­ко­на, пла­на­ва­лі вы­ку­піць до­ма­бу­даў­ні­чы кам­бі­нат і вы­пус­каць ней­кія буд­ма­тэ­ры­я­лы, але ні­чо­га ў іх не атры­ма­ла­ся. Бы­лі і пра­па­но­вы за­гру­жаць вы­пра­цоў­ку на­зад у шах­ту. Але гэ­та страт­ная спра­ва. Знач­на тан­ней, ка­лі пас­ля вы­пра­цоў­кі шах­ты ла­ва ру­шыц­ца і за­паў­няе пус­тэ­чу.

— Сла­ву­тае ква­тэр­нае пы­тан­не са­пса­ва­ла, ві­даць, не толь­кі жы­ха­роў ме­га­по­лі­саў, але і са­лі­гор­цаў. Для іх так­са­ма ак­ту­аль­на, дзе жыць. Як вы­ра­ша­ец­ца гэ­тая праб­ле­ма?

— Па бу­даў­ніц­тве жыл­ля мы вый­шлі на ўзро­вень 100 тыс. кв.м за год. За апош­нія пяць га­доў з'я­ві­лі­ся 17-ы і 18-ы мік­ра­ра­ё­ны. Тым не менш на чар­зе на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў ста­іць 11 тыс. ча­ла­век. Праб­ле­ма вы­ра­ша­ец­ца не­каль­кі­мі шля­ха­мі, у тым лі­ку і ства­рэн­нем жыл­лё­ва-бу­даў­ні­чых ка­а­пе­ра­ты­ваў. Для дзя­цей-сі­рот і дзя­цей, што за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў, ін­шых не­аба­ро­не­ных ка­тэ­го­рый на­сель­ніц­тва, якім не па кі­шэ­ні ка­а­пе­ра­тыў, уз­во­дзіц­ца са­цы­яль­нае жыл­лё. У го­ра­дзе па­ча­ло­ся бу­даў­ніц­тва арэнд­ных да­моў і да­моў, дзе ква­тэ­ры бу­дуць вы­стаў­ле­ны на про­даж.

Ра­зам з тым пра­мыс­ло­вая зо­на не да­зва­ляе ўзво­дзіць жы­лыя квар­та­лы, як бы ха­це­ла­ся. Бу­даў­ніц­тва ідзе ў асноў­ным з бо­ку Мі­ка­шэ­віц­кай тра­сы. А для ства­рэн­ня га­ра­доў-спа­да­рож­ні­каў у Ста­ро­бі­не і Чыр­во­най Сла­ба­дзе па­трэб­ны вя­лі­кія ўкла­дан­ні, па­коль­кі ту­ды не­аб­ход­на пад­во­дзіць усе ка­му­ні­ка­цыі. Маг­чы­ма, больш вы­гад­на ах­вя­ра­ваць сель­гас­пло­шча­мі. Але вы­вес­ці іх з аба­ро­ту мож­на толь­кі з да­зво­лу кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Ра­зам з тым стра­ты ад гэ­та­га мож­на кам­пен­са­ваць за кошт улад­ка­ван­ня ме­лі­я­ра­ва­ных зем­ляў, якіх у ра­ё­не ка­ля 70%. Толь­кі сё­ле­та на іх доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не, рас­чыст­ку з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту вы­дзе­ле­на больш як 20 млрд руб­лёў.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе». 

Культура

Алесь Бадак: ...Уся палітра беларускай літаратуры

Алесь Бадак: ...Уся палітра беларускай літаратуры

Мы сустрэліся з дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесем БАДАКОМ, каб пагаварыць пра найбліжэйшыя і, магчыма, больш далёкія перспектывы.