Вы тут

На па­мяць з лю­боўю...


Апош­нія еў­ра­куб­ка­выя мат­чы на «Ба­ры­саў-Арэ­не» пра­хо­дзі­лі пад не­пры­ем­ным даж­джом. На матч «Шах­цёр» — ПСВ на­двор'е злі­та­ва­ла­ся: за не­каль­кі га­дзін да па­чат­ку су­стрэ­чы на су­ро­вым, шэ­рым не­бе з'я­ві­ла­ся вя­сёл­ка. Фут­боль­ныя ба­лель­шчы­кі з усмеш­кай гля­дзе­лі ўвысь і ка­за­лі: «Гэ­та доб­ры знак!».

На жаль, цу­ду не зда­ры­ла­ся. Гар­ня­кі пра­дэ­ман­стра­ва­лі са­лід­ную гуль­ню, але ўсё ж та­кі са­сту­пі­лі вя­до­ма­му са­пер­ні­ку (0:2). На стар­це па­ядын­ку са­лі­гар­ча­не дзей­ні­ча­лі кры­ху ня­сме­ла, але вель­мі хут­ка ад­чу­лі сва­бо­ду і па­ча­лі пра­бі­ваць па ва­ро­тах эй­ндхо­вен­цаў. Ад­нак ні ад­на ата­ка для па­да­печ­ных Сяр­гея Ба­роў­ска­га не за­вяр­шы­ла­ся вы­ра­та­валь­ным го­лам. Тым больш крыўд­на, уліч­ва­ю­чы тое, што га­ланд­цы ві­да­воч­на гу­ля­лі з за­па­сам, збе­ра­га­ю­чы сі­лы на мат­чы ўнут­ра­на­га чэм­пі­я­на­ту. Та­кую са­ма­на­дзей­насць трэ­ба бы­ло ка­раць. Але гар­ня­кам не ха­пі­ла хлёст­ка­га за­вяр­шаль­на­га ўда­ру і кры­ху шан­ца­ван­ня.

А вось хлоп­цам Фі­лі­па Ка­ку шан­ца­ван­не бы­ло не па­трэб­на. На­вош­та, ка­лі ў ка­ман­дзе ёсць та­кі та­ле­на­ві­ты гу­лец, як Мем­фіс Дэ­пай, які на­ват з паў­мо­ман­ту мо­жа зра­біць гол. Так зда­ры­ла­ся і ў гэ­ты ве­чар. Дэ­пай двой­чы бліс­нуў ін­ды­ві­ду­аль­ным май­стэр­ствам і вы­веў ПСВ у гру­па­вы тур­нір Лі­гі Еў­ро­пы.

Пас­ля мат­ча га­лоў­ны трэ­нер «Шах­цё­ра» Сяр­гей Ба­роў­скі не стаў цям­ніць і шчы­ра ска­заў, ча­го не ха­пі­ла яго ка­ман­дзе: «Не атры­ма­ла­ся гуль­ня ў пер­шым тай­ме. Фут­ба­ліс­ты бы­лі ней­кія ска­ва­ныя. Дру­гі тайм пра­вя­лі зу­сім па-ін­ша­му. За жа­дан­не — 10 ба­лаў, а вось за так­тыч­ную гра­мат­насць не ве­даю, што па­ста­віць. Коль­кі ні раз­маў­ля­лі пра контр­ата­кі ПСВ, усё ад­но да­зво­лі­лі са­пер­ні­ку гэ­тым ска­рыс­тац­ца. Па­куль нам не ха­пае ўзроў­ню, каб гра­мат­на пра­во­дзіць кан­цоў­кі мат­чаў».

Тым не менш, «Шах­цёр» пра­вёў са­мую па­спеш­ную еў­ра­куб­ка­вую кам­па­нію, атры­маў­шы не­каль­кі пры­го­жых пе­ра­мог на гру­па­вой ста­дыі ква­лі­фі­ка­цый­на­га тур­ні­ру. І толь­кі ўжо за тое, што на­шы хлоп­цы на роў­ных зма­га­лі­ся з гроз­ным ПСВ, ім трэ­ба ска­заць «дзя­куй». Та­кое на­доў­га за­ста­ец­ца ў па­мя­ці...

Ілья ГА­ЛЮ­ЗА (паў­аба­рон­ца «Шах­цё­ра»):

— Вы­нік пер­шай су­стрэ­чы даў нам маг­чы­масць спа­дзя­вац­ца на доб­ры зы­ход — вы­хад у гру­пу. Ад­нак ПСВ ёсць ПСВ. Гэ­та ка­ман­да доб­ра­га еў­ра­пей­ска­га ўзроў­ню, гранд га­ланд­ска­га фут­бо­ла. На­пэў­на, на­пры­кан­цы мы кры­ху ста­мі­лі­ся, тро­хі так­тыч­на ня­пра­віль­на згу­ля­лі. Эмо­цыі атры­ма­лі пе­ра­ва­гу над ро­зу­мам, па­бег­лі за­бі­ваць... Не скла­ла­ся. Ха­чу па­дзя­ка­ваць усім ба­лель­шчы­кам. На пра­ця­гу ўсіх еў­ра­куб­ка­вых мат­чаў яны нас ак­тыў­на пад­трым­лі­ва­лі.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ,
Тарас Шчыры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.