Вы тут

Не ўсім па кі­шэ­ні...


 

Ана­лі­тыч­ная гру­па Бе­ла­рус­бан­ка ад­зна­чае сё­ле­та зні­жэн­не по­пы­ту на­сель­ніц­тва на жыл­лё­выя крэ­ды­ты (на агуль­ных пад­ста­вах), што аб­умоў­ле­на вы­со­кі­мі пра­цэнт­ны­мі стаў­ка­мі па та­кіх крэ­ды­тах.

Тут трэ­ба на­га­даць, што ў агуль­ным аб'­ёме вы­да­дзе­ных сё­ле­та на­сель­ніц­тву крэ­ды­таў на фі­нан­са­ван­не не­ру­хо­мас­ці з улі­кам іль­гот­ных крэ­ды­таў удзель­ная ва­га Бе­ла­рус­бан­ка ў бан­каў­скай сіс­тэ­ме кра­і­ны скла­ла 85%, на рын­ку ка­мер­цый­на­га крэ­ды­та­ван­ня — больш за 25%.

Крэ­ды­ты на бу­даў­ніц­тва жыл­ля на ўмо­вах, вы­зна­ча­ных бан­кам, заў­сё­ды бы­лі за­па­тра­ба­ва­ны на­сель­ніц­твам. На пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў на­зі­раў­ся ўстой­лі­вы рост вы­да­чы та­кіх па­зык. Так, у 2012 го­дзе крэ­ды­та­мі на не­ру­хо­масць ска­рыс­та­лі­ся больш за 8 ты­сяч крэ­ды­та­атры­маль­ні­каў, у 2013 — амаль 13 ты­сяч. А вось сё­ле­та па па­доб­най лі­ніі фі­нан­са­ван­ня на­зі­ра­ец­ца ўжо ад­моў­ная ды­на­мі­ка, бо не ўсім клі­ен­там та­кія крэ­ды­ты ста­лі да­ступ­ны­мі. Спра­ва ў тым, што, згод­на з дзе­ю­чым за­ка­на­даў­ствам, бан­кі ма­юць пра­ва са­ма­стой­на вы­зна­чаць умо­вы пра­да­стаў­лен­ня крэ­ды­таў фі­зіч­ным асо­бам, у тым лі­ку стаў­ку па крэ­ды­це і яго мак­сі­маль­ны па­мер.

Бе­ла­рус­банк фі­нан­суе да 75% кош­ту бу­даў­ніц­тва жы­ло­га па­мяш­кан­ня. Гэ­ты па­каз­чык вы­зна­ча­ны з улі­кам па­тра­ба­ван­ня дзяр­жаў­най жыл­лё­вай па­лі­ты­кі, якой пра­ду­гле­джа­на па­ве­лі­чэн­не до­лі ўдзе­лу улас­ных срод­каў гра­ма­дзян не менш як да 50% ад кош­ту бу­даў­ніц­тва жыл­ля, што па­цвяр­джае пла­це­жаз­доль­насць і рэ­аль­ныя фі­нан­са­выя маг­чы­мас­ці крэ­ды­та­атры­маль­ні­ка.

З па­чат­ку го­да буй­ней­шым бан­кам кра­і­ны на 3,5 пра­цэнт­на­га пунк­та зні­жа­на стаў­ка па крэ­ды­це на фі­нан­са­ван­не не­ру­хо­мас­ці, што аб­умоў­ле­на зні­жэн­нем стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня Нац­бан­ка Бе­ла­ру­сі і кош­ту рэ­сур­саў, што пры­цяг­ва­юц­ца Бе­ла­рус­бан­кам, а так­са­ма кан'­юнк­ту­рай рын­ку і са­цы­яль­най на­кі­ра­ва­нас­цю асоб­ных ві­даў крэ­ды­таў.

У прэс-служ­бе Бе­ла­рус­бан­ка нам па­ве­да­мі­лі, што ця­пер крэ­ды­ты на фі­нан­са­ван­не не­ру­хо­мас­ці вы­да­юц­ца лю­дзям пад 35% га­да­вых. Ста­біль­ная эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя, уз­ва­жа­ная гра­шо­ва-крэ­дыт­ная па­лі­ты­ка, якая пра­во­дзіц­ца На­цы­я­наль­ным бан­кам, і за­па­во­лен­не тэм­паў рос­ту ўзроў­ню ін­фля­цыі ства­ра­юць пе­рад­умо­вы для зні­жэн­ня пра­цэнт­ных ста­вак, упэў­не­ны ў Бе­ла­рус­бан­ку.

Сяргей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.