Вы тут

На любы чытацкі густ


Амаль два га­ды прай­шло з та­го часу, як Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» аб'­яд­наў пад сва­ім да­хам най­ста­рэй­шую ў кра­і­не бе­ла­рус­ка­моў­ную га­зе­ту «Звяз­да» і лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кую пе­ры­ё­ды­ку Бе­ла­ру­сі: што­тыд­нё­вую га­зе­ту «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва», ча­со­пі­сы «По­лы­мя», «Нё­ман», «Ма­ла­досць» і «Во­жык». Пад­час свят­ка­ван­ня Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства, да яко­га гэ­тыя вы­дан­ні ма­юць не­па­срэд­нае да­чы­нен­не, мы асоб­на рас­ка­жам пра кож­нае з іх на ста­рон­ках «Звяз­ды».

З «По­лы­мем» у сэр­цы

1«По­лы­мя» — гэ­та но­выя тво­ры леп­шых ай­чын­ных пісь­мен­ні­каў і не­вя­до­мая лі­та­ра­тур­ная спад­чы­на. Гэ­та ар­хіў­ныя гіс­та­рыч­ныя да­ку­мен­ты і дзён­ні­кі сла­ву­тых су­ай­чын­ні­каў. Гэ­та ін­тэр­в'ю з ці­ка­вы­мі людзь­мі і дыс­ку­сіі на са­мыя ак­туль­ныя тэ­мы куль­тур­на­га жыц­ця кра­і­ны.

Чы­тай­це на ста­рон­ках ча­со­пі­са апо­вес­ці «Пры­го­ды са­рам­лі­ва­га ка­рэс­пан­дэн­та» Вік­та­ра Гар­дзея, «Паў­ноч­ны ве­цер для спе­лых пла­доў» Юрыя Стан­ке­ві­ча, «Ата­мі­за­цыя» Ва­сі­ля Гі­ге­ві­ча, «За­кон за­ха­ван­ня ка­хан­ня» Зі­на­і­ды Ду­дзюк, а так­са­ма пас­ля­ва­ен­нныя ўспа­мі­ны Мі­ко­лы Ло­ба­на. У блі­жэй­шых ну­ма­рах «По­лы­мя» — ліс­ты Ула­дзі­мі­ра Ду­боў­кі да Ула­дзі­мі­ра Ко­на­на, ар­ты­ку­лы і эсэ Іва­на Са­вер­чан­кі, Ада­ма Маль­дзі­са, Ла­ды Алей­нік, Але­ся Мар­ці­но­ві­ча і Ка­зі­мі­ра Ка­мей­шы. У вя­лі­кай пад­бор­цы ма­тэ­ры­я­лаў пад агуль­най наз­вай «Лі­та­ра­тур­ныя ча­со­пі­сы: у по­шу­ках стра­ча­на­га» — раз­ва­гі вя­до­мых бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных пісь­мен­ні­каў пра тое, якое мес­ца зай­ма­юць сён­ня лі­та­ра­тур­ныя ча­со­пі­сы ў гра­мад­скім і куль­тур­ным жыц­ці, і што мож­на і трэ­ба зра­біць, каб пры­цяг­нуць да іх боль­шую чы­тац­кую ці­ка­васць.

Ча­со­піс для тых, хто ўмее чы­таць

2«Нё­ман» — ча­со­піс-ад­люст­ра­ван­не су­час­на­га куль­тур­на­га жыц­ця Бе­ла­ру­сі, бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа. Гэ­та тво­ры леп­шых су­час­ных пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, якія пі­шуць на рус­кай мо­ве, пе­ра­кла­ды бе­ла­рус­кай і за­меж­най про­зы, паэ­зіі, пуб­лі­цыс­ты­кі, кры­ты­кі, ар­ты­ку­лы і ін­тэр­в'ю, пры­све­ча­ныя праб­ле­мам бу­даў­ніц­тва Са­юз­най дзяр­жа­вы, ма­тэ­ры­я­лы, якія рас­па­вя­да­юць аб не­звы­чай­ных жыц­цё­вых сі­ту­а­цы­ях і лё­сах, ар­ты­ку­лы пра яр­кія з'я­вы і дзея­чаў тэ­ат­ра, жы­ва­пі­су, му­зы­кі і мно­гае ін­шае

Пля­цоў­ка для дыс­ку­сій і твор­час­ці

3«Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва» («ЛіМ») — са­праўд­ны ін­фар­ма­тар пра на­дзён­ныя пы­тан­ні дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры, мас­тац­тва і кні­га­вы­дан­ня, пра асноў­ныя на­прам­кі дзей­нас­ці Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі ў спра­ве ду­хоў­на­га фар­мі­ра­ван­ня асо­бы і на­цыі, за­ха­ван­ня на­цы­я­наль­най куль­тур­най спад­чы­ны, пра ста­сун­кі з лі­та­ра­та­ра­мі кра­ін СНД, раз­віц­цё на­род­най твор­час­ці і інш. На яе ста­рон­ках вы­сту­па­юць пісь­мен­ні­кі, лі­та­ра­ту­раз­наў­цы, дзея­чы мас­тац­тва, кні­га­вы­даў­цы, біб­лі­я­тэ­ка­ры, гіс­то­ры­кі, края­знаў­цы, вы­клад­чы­кі ВНУ, твор­чая мо­ладзь.

Што­тыд­нё­вік пуб­лі­куе агля­ды най­больш ці­ка­вых і па­пу­ляр­ных вы­дан­няў, гу­тар­кі з твор­ца­мі, мас­та­ка­мі-гра­фі­ка­мі, рэй­тын­гі про­да­жу кніг у роз­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі, фо­та­рэ­парт­ажы з кні­гар­няў кра­і­ны і за­меж­жа.

Хто з «Во­жы­кам» сяб­руе, той ні­ко­лі не су­муе!

4У раз­на­стай­ным шэ­ра­гу лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кіх і пуб­лі­цыс­тыч­ных вы­дан­няў Бе­ла­ру­сі асаб­лі­вае мес­ца зай­мае адзі­ны ў рэс­пуб­лі­цы ілюст­ра­ва­ны ча­со­піс са­ты­ры і гу­ма­ру «Во­жык», слаў­ная гіс­то­рыя яко­га па­ча­ла­ся ў да­лё­кім 1941-м го­дзе з вы­ха­ду га­зе­ты-пла­ка­та «Раз­да­вім фа­шысц­кую га­дзі­ну». З та­го ча­су і па сён­ня на ста­рон­ках ча­со­пі­са дру­ку­юц­ца леп­шыя тво­ры бе­ла­рус­кіх паэ­таў, пра­за­ікаў, мас­та­коў-ка­ры­ка­ту­рыс­таў, за­клі­ка­ныя не толь­кі па­ляп­шаць на­строй чы­та­чам, але і ад­мыс­ло­вы­мі срод­ка­мі са­ты­ры і гу­ма­ру зма­гац­ца з не­га­тыў­ны­мі з'я­ва­мі ў жыц­ці гра­мад­ства. Тра­ды­цыі, за­кла­дзе­ныя за шмат­га­до­вую гіс­то­рыю рэ­дак­та­ра­мі вы­дан­ня (а ся­род іх — вя­до­мыя пісь­мен­ні­кі Кан­драт Кра­пі­ва, Ула­дзі­мір Кор­бан, Ва­лян­цін Бла­кіт, Мі­хась Па­зня­коў, Алесь Пісь­мян­коў, Ула­дзі­мір Са­ла­ма­ха), пра­цяг­ва­юц­ца і сён­ня. А по­бач з тра­ды­цы­я­мі на ста­рон­ках ча­со­пі­са з'яў­ля­юц­ца ары­гі­наль­ныя аў­тар­скія зна­ход­кі — ілюст­ра­ва­ныя каз­кі і фель­е­то­ны, вер­ша­ва­ныя гу­ма­рэс­кі, ма­ля­ва­ныя іра­нес­кі... І ўсё гэ­та — на най­леп­шым лі­та­ра­тур­ным-мас­тац­кім уз­роў­ні, яр­ка і з гус­там аформ­ле­нае, каб кож­ны раз пры су­стрэ­чы з «Во­жы­кам» на­ват са­мы па­тра­ба­валь­ны чы­тач атрым­лі­ваў са­праўд­нае за­да­валь­нен­не.

З «Ма­ла­до­сцю» па жыц­ці не­як ра­дас­ней іс­ці!

5Ча­со­піс, да ства­рэн­ня яко­га пры­клаў ру­ку ле­ген­дар­ны Ма­шэ­раў. Вы­дан­не, якое не ад­па­вя­дае ні­я­кім стэ­рэа­ты­пам мыс­лен­ня. Ста­рон­кі, якія лі­та­раль­на пры­му­ша­юць гля­дзець на лі­та­ра­ту­ру па-но­ва­му. Про­за і паэ­зія Ай­чы­ны — ад па­ка­лен­ня звыш­но­вай эры. «Зор­кі» ма­ла­дой лі­та­ра­ту­ры за­меж­жа — па-свой­ску, па-бе­ла­рус­ку. Тэ­ры­то­рыя экс­пе­ры­мен­таў і по­чыр­каў. Ад­ным сло­вам, ёсць чым за­чы­тац­ца.

Ме­на­ві­та ды­на­міч­ная «Ма­ла­досць» тры га­ды апе­ка­ва­ла ча­со­піс для дзя­цей «Бя­роз­ка». Ка­лі той ад­чу­ваў ча­со­выя цяж­кас­ці і спы­ніў свой вы­хад, яна дру­ка­ва­ла яго як свой да­да­так. З 2015 го­да «Бя­роз­ка» зноў пач­не вы­хо­дзіць, і ў но­вым фар­ма­це!

Ад­крый для ся­бе «Бя­роз­ку»!

6Гэ­ты ча­со­піс пры­ду­ма­лі для дзя­цей даў­но-даў­но вель­мі кла­пат­лі­выя да­рос­лыя. Гэ­та і лі­та­ра­тур­нае вы­дан­не для дзя­цей, і тво­ры, на­пі­са­ныя дзець­мі. У роз­ныя га­ды ён па-роз­на­му на­зы­ваў­ся і

па-роз­на­му вы­гля­даў, а сён­ня лі­та­раль­на про­сіц­ца да ця­бе ў ру­кі та­кі­мі важ­ны­мі сло­ва­мі з вок­лад­кі: «Све­там кі­руе той, хто чы­тае». Кі­ра­ваць све­там — зна­чыць, быць ча­раў­ні­ком і ства­раць для лю­дзей неш­та доб­рае — што за­ўгод­на! Ча­со­піс «Бя­роз­ка» бу­дзе ву­чыць ця­бе гэ­та ра­біць. Прос­та та­му, што ён ча­роў­ны.

Чы­тай­це і лю­буй­це­ся!

7З па­чат­ку гэ­та­га го­да да цес­най сям'і пе­ры­я­дыч­ных вы­дан­няў Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» да­лу­чыў­ся ча­со­піс «Род­ная пры­ро­да».

У цэнт­ры ўва­гі вы­дан­ня — пры­род­ныя аб'­ек­ты, якія ма­юць су­свет­нае гу­чан­не: на­цы­я­наль­ныя пар­кі, за­па­вед­ні­кі, ма­лыя і вя­лі­кія на­сель­ні­кі ля­соў, лу­гоў і ба­лот, дзі­вос­ны свет рас­лін.

Аў­та­ры ча­со­пі­са — спе­цы­я­ліс­ты роз­ных уз­роў­няў, якія пра­фе­сій­на ва­ло­да­юць пры­ро­да­ахоў­най тэ­ма­ты­кай, і чы­та­чы «Род­най пры­ро­ды», якія шмат га­доў сяб­ру­юць з вы­дан­нем. А яшчэ — вя­ду­чыя ай­чын­ныя фо­та­май­стры на здым­ках якіх — на­ша пры­ро­да ва ўсёй не­паў­тор­най кра­се.

На­пэў­на, кож­ны ве­дае, што леп­шы спо­саб не пра­пус­ціць ні­вод­на­га ну­ма­ра лю­бі­ма­га ча­со­пі­са ці га­зе­ты — афор­міць пад­піс­ку на вы­дан­не. Ка­лі гэ­та зра­біць на Дні бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства 6 ці 7 ве­рас­ня на стэн­дзе РУП «Бел­лпош­та», вы атры­ма­е­це па­да­ру­нак ад Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.