Вы тут

Сро­дак для сэр­ца


або Та­ям­ні­ца гру­зін­скай гас­цін­нас­ці

Гру­зію з він­ным ту­рам мож­на на­вед­ваць круг­лы год. Але леп­шы час для гэ­та­га — дру­гая па­ло­ва ве­рас­ня — пер­шая па­ло­ва каст­рыч­ні­ка. Ме­на­ві­та на «ак­са­мі­та­вы се­зон» тут пры­па­дае ртве­лі — збор ві­на­гра­ду і ад­най­мен­нае свя­та, звя­за­нае з ім. Да­рэ­чы, сё­ле­та ў Гру­зіі ча­ка­ец­ца доб­ры ўра­джай бурш­ты­на­вых ягад.

P1070223

Каў­каз­скія «да­жын­кі»

Па сва­ёй сут­нас­ці ртве­лі па­доб­на да на­шых да­жы­нак, маг­чы­ма, з тым толь­кі ад­роз­нен­нем, што ўдзель­ні­чае ў ім прак­тыч­на кож­ны гру­зін. Га­ра­джа­не едуць на свае да­чы, дзе­ці — да баць­коў, вя­лі­кія сем'і збі­ра­юц­ца ра­зам, ас­тат­ніх за­пра­ша­юць у якас­ці гас­цей.

P1070328

Свя­та вы­лі­ва­ец­ца на га­рад­скія і сель­скія ву­лі­цы, за­хоп­лі­вае на­ват ма­лень­кіх дзя­цей, якім у гэ­тыя дні ва­раць чурч­хе­лу — тра­ды­цый­ны ла­су­нак з ві­на­град­на­га со­ку (ткбі­лі) і ма­ла­дых грэц­кіх арэ­хаў. Па­ла­він­кі арэ­ха на­ніз­ва­юць на ніт­ку і не­каль­кі ра­зоў аку­на­юць у та­та­ру — ма­су з са­лод­ка­га со­ку і пша­ніч­най му­кі, якая ва­рыц­ца на ад­кры­тым аг­ні. По­тым ніт­ку з арэ­ха­мі, па­кры­ты­мі не­каль­кі­мі сла­я­мі та­та­ры, су­шаць на сон­цы. Да­рэ­чы, у ста­ра­даў­нія ча­сы чурч­хе­лу гру­зін­скія во­і­ны бра­лі з са­бой у ва­ен­ныя па­хо­ды: яе зруч­на пе­ра­во­зіць, яна не псу­ец­ца і доб­ра ад­наў­ляе энер­гію.

P1070500

Ста­тус ві­на­град­най ла­зы ў Гру­зіі па­доб­ны та­му, які ў нас мае хлеб. Тут апроч Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі на­ват ма­ец­ца На­цы­я­наль­нае агенц­тва ві­на, якое кла­по­ціц­ца, каб у све­це ве­да­лі і куп­ля­лі гру­зін­скае ві­но, а ў са­мой Гру­зіі за­ха­ва­лі­ся мяс­цо­выя тра­ды­цыі вы­ра­бу гэ­та­га на­пою, па­вя­ліч­ва­ла­ся коль­касць улас­ных га­тун­каў ві­на­гра­ду, а так­са­ма, каб ві­на­гра­дар­скі і ві­на­роб­чы сек­тар ту­рыз­му раз­ві­ваў­ся.

P1070551

«Пра­пі­тая» чар­га

Ёсць ле­ген­да, якую нам рас­ка­за­ла гід з Тбі­лі­сі Ке­тэ­ван ЦЕРЦ­ВА­ДЗЭ, пра тое, як гру­зі­ны «пра­пі­лі» раз­да­чу Бо­гам зям­лі. Яны спаз­ні­лі­ся, ка­лі Гас­подзь раз­да­ваў мяс­цо­вас­ці на­ро­дам, і ка­лі, на­рэш­це, прый­шлі, ні­чо­га не за­ста­ло­ся. Бог спы­таў, ча­му яны за­ві­та­лі так поз­на, і гру­зі­ны пры­зна­лі­ся, што пі­лі ві­но. «За што вы пі­лі?» — па­ці­ка­віў­ся Твор­ца. «За зда­роўе Бо­га,» — ад­ка­за­лі гру­зі­ны. Та­ды Гас­подзь ад­даў ім зям­лю, якую па­кі­нуў для Ся­бе, — са­мую пры­го­жую. Вось ча­му гру­зі­ны на­зы­ва­юць свой край Зям­лёй Бо­га.

P1070421

— Ка­лі мы пра­во­дзім апы­тан­ні ся­род ту­рыс­таў, то яны ка­жуць, што пер­шае, для ча­го яны едуць сю­ды — пры­ро­да, а дру­гое — кух­ня і ві­но, — ка­жа кі­раў­нік На­цы­я­наль­най ад­мі­ніст­ра­цыі ту­рыз­му Гру­зіі Гі­ёр­гі СІ­ГУА. — Мы за­слу­жа­на га­на­рым­ся тым, што на на­шай зям­лі ві­но ра­бі­лі яшчэ 8 ты­сяч га­доў та­му. Тут рас­це больш за 500 сар­тоў ві­на­гра­ду.

Але не гэ­та га­лоў­нае. Ві­но для гру­зі­наў — не прос­та на­пой, а ві­на­град — не прос­та яга­да. І ві­на­град, і ві­но — гэ­та част­ка гру­зін­скай на­цы­я­наль­най куль­ту­ры, тра­ды­цыі і на­ват рэ­лі­гіі.

P1070529

«Асэн­са­ван­не ві­на­град­най ла­зы як «дрэ­ва жыц­ця» і сім­ва­ла веч­нас­ці ў якас­ці эпі­тэ­та звя­за­на з Бо­жай Ма­ці, — тлу­ма­чаць аў­та­ры бук­ле­та «Він­ны ту­рызм» Дэ­парт­амен­та ту­рыз­му і ку­рор­таў Ад­жа­рыі. — Ла­за на­ра­джае ві­но, а ві­но — гэ­та сак­раль­ная вад­касць, у якую пе­ра­тва­ры­ла­ся кроў Збаў­цы. Ба­га­ро­дзі­ца ж — гэ­та ма­ці Збаў­цы, якая пры­но­сіць веч­нае жыц­цё ча­ла­вец­тву. Усё гэ­та ства­рае пэў­ную міс­тыч­ную асно­ву, раз­ві­тую ў ка­но­не «Шен хар ве­на­хі» («Ты ла­за мая») — са­мым ста­ра­жыт­ным гім­не ві­на­град­най ла­зе».

Згод­на з пад­ан­нем, пер­шы крыж, які з'я­віў­ся ў Гру­зіі (а ў 337 го­дзе хрыс­ці­ян­ства тут ста­ла дзяр­жаў­най рэ­лі­гі­яй — на 6,5 ста­год­дзяў ра­ней, чым у Кі­еў­скай Ру­сі)), быў спле­це­ны са­мой Бо­жай Ма­ці з ві­на­град­ных лоз і пе­ра­да­дзе­ны свя­той Ні­не для даб­ра­вес­ця ў гэ­тым краі. Ві­но і ду­хоў­насць — рэ­чы для гру­зін не­па­дзель­ныя. На­пэў­на, гэ­тым тлу­ма­чыц­ца, што він­ныя ту­ры ў гэ­тую кра­і­ну ар­га­ніч­на спа­лу­ча­юць эк­скур­сіі на він­ныя за­во­ды з на­вед­ван­нем ста­ра­жыт­ных хра­маў. Хра­маў у пра­гра­мах та­кіх ту­раў бы­вае на­ват больш. Па­да­зраю, што гэ­та да­па­ма­гае змя­ніць стаў­лен­не ту­рыс­та да ві­на.

P1080826

Ро­ля бур­ба­лак

— Са­мае га­лоў­нае — ві­но нель­га піць як ва­ду, — тлу­ма­чыць гас­цям ме­не­джар він­на­га скле­па «Слё­зы фа­за­на» (Pheasant's Tears) у ка­хе­цін­скім га­рад­ку Сіг­на­хі Та­ма­ра РА­КАШ­ВІ­ЛІ. — Ка­лі вы каш­ту­е­це ша­ка­лад, вы ж не ку­са­е­це яго вя­лі­кі­мі ка­вал­ка­мі і не глы­та­е­це ад­ра­зу, а ад­кус­ва­е­це па­трош­ку і тры­ма­е­це ў ро­це, па­куль ён не рас­та­не. Па­доб­ным чы­нам трэ­ба ўжы­ваць і ві­но.

Та­ма­ра ву­чыць: трэ­ба заў­сё­ды тры­маць ке­ліх за нож­ку, кру­ціць яго, каб ад­быў­ся кан­такт ві­на з па­вет­рам і ад­кры­лі­ся ўсё ад­цен­ні сма­ку. Доб­рае ві­но сця­кае па сцен­ках по­су­ду ў вы­гля­дзе да­ро­жак — «пла­ча». По­тым трэ­ба ўдых­нуць во­дар на­пою, а пас­ля на­браць не­вя­лі­кую яго коль­касць у рот, пра­пус­ка­ю­чы праз вус­ны і зу­бы па­вет­ра, каб яно змя­ша­ла­ся з вад­ка­сцю, не­за­ўваж­на «па­буль­ка­таць» у ро­це — гэ­та так­са­ма да­зво­ліць больш яр­ка ад­чуць смак. Каб ві­но ўспры­ня­лі ўсе сма­ка­выя рэ­цэп­та­ры, трэ­ба па­тры­маць яго ў ро­це, перш чым пра­глы­нуць. Да ві­на трэ­ба пры­слу­хац­ца. І да ся­бе. Да свай­го су­раз­моў­цы. Ві­но — гэ­та сро­дак зно­сін. Вы­каз­ван­не на­строю. І па­чуц­цяў. У Гру­зіі ві­но не п'юць, каб ап'я­нець. Яго п'юць, каб па­чуць адзін ад­на­го. Зра­зу­мець і па­лю­біць.

Тут яго да­юць на­ват ма­лень­кім дзе­цям, бо лі­чаць ка­рыс­ным для зда­роўя. Пры гэ­тым, праў­да, со­чаць, каб дзі­ця не вы­пі­ла больш за сваю нор­му.

P1070770

На­пой для пры­знан­ня

— Учо­ра ў Тбі­лі­сі на вя­чэ­ру вам, на­пэў­на, па­да­ва­лі рка­цы­тэ­лі, — за­ўва­жае Та­ма­ра, абы­хо­дзя­чы стол з бу­тэль­кай бурш­ты­на­ва­га ві­на. — Гэ­та — так­са­ма рка­цы­тэ­лі, ура­джаю 2011 го­да, з ла­зы, уз­рост якой 25 га­доў. Па­каш­туй­це, гэ­та зу­сім ін­шае ві­но.

У Ка­хе­ціі, ус­ход­нім рэ­гі­ё­не Гру­зіі, су­хое бе­лае ві­но, у ад­роз­нен­не ад еў­ра­пей­скіх вы­твор­цаў, на­стой­ва­юць на ві­на­град­най скур­цы, з-за гэ­та­га яно мае на­сы­ча­ны бурш­ты­на­вы ко­лер і не­паў­тор­ны во­дар. Спе­цы­я­ліс­ты на­зы­ва­юць смак та­кіх він шчыль­ным, на­сы­ча­ным і церп­кім, але пры гэ­тым — не­звы­чай­на све­жым. Яны па­кі­да­юць асаб­лі­вае ад­чу­ван­не на пад­ня­бен­ні. Лі­чыц­ца, што та­кія бе­лыя ка­хе­цін­скія ві­ны мож­на па­да­ваць да лю­бых страў — ад ха­лод­ных за­ку­сак да га­ра­чых мяс­ных страў. Больш за тое, гру­зін­ская кух­ня не бу­дзе поў­най без су­пра­ва­джэн­ня гэ­тым на­по­ем.

P1080844

У Сіг­на­хі я да­ве­да­ла­ся, што смак ві­на за­ле­жыць не толь­кі ад коль­кас­ці сон­ца на пра­ця­гу го­да, тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра, са­ста­ву гле­бы і та­го, як яно вы­раб­ле­на, але і ад уз­рос­ту ла­зы. Чым яна ста­рэй­шая, тым менш ура­джаю дае, але тым мац­ней­шыя і глы­бей­шыя яе ка­ра­ні і тым больш ба­га­ты смак ма­юць яе пла­ды.

Ста­рая ла­за ў гэ­тым краі — рэд­касць, бо ў са­вец­кія ча­сы ў па­го­ні за ўра­джа­ем ві­на­град­ныя план­та­цыі рэ­гу­ляр­на аб­наў­ля­лі­ся. Ад­нак у він­ным скле­пе «Слё­зы фа­за­на» ёсць маг­чы­масць пра­дэ­гус­та­ваць і на­быць ві­но з 60-га­до­вай ла­зы га­тун­ку мцва­не, якая рас­це ў вы­са­ка­гор­ным па­сёл­ку Ма­на­ві. І хоць на сай­це кам­па­ніі на анг­лій­скай мо­ве на­пі­са­на, які во­дар і смак мае гэ­та ві­но, з якой ежай яго лепш спа­жы­ваць, Та­ма­ра сцвяр­джае, што кож­ны па­ві­нен сам ву­чыц­ца рас­каз­ваць пра ха­рак­тар ві­на, і нель­га ў гэ­тым пе­ра­шка­джаць пад­каз­ка­мі, інакш не бу­дзе раз­віц­ця. Не ве­даю дак­лад­на, якое раз­віц­цё ме­ла на ўва­зе Та­ма­ра, але сэнс яна ўкла­да­ла са­мы вы­со­кі. Так ка­жуць пра раз­віц­цё воб­раз­на­га ўяў­лен­ня ў дзя­цей пры са­ма­стой­ным пра­чыт­ван­ні імі кніг.

Што ты­чыц­ца за­кус­кі — гэ­та, уво­гу­ле, не га­лоў­нае. Га­лоў­нае — на­го­да, з якой ві­но п'ец­ца. Тым не менш кух­ня ў Гру­зіі вель­мі раз­на­стай­ная і смач­ная. Яна вар­тая асоб­най раз­мо­вы. А та­ды я ку­пі­ла бу­тэль­ку ма­наў­ска­га мцва­не, каб вы­піць яго з му­жам на га­да­ві­ну на­ша­га вя­сел­ля.

P1070975

Ад­ра­джэн­не квеў­ры

Ка­хе­ція вя­до­мая так­са­ма сва­ёй уні­каль­най тэх­на­ло­гі­яй фер­мен­та­цыі і за­хоў­ван­ня ві­на — у квеў­ры — вя­ліз­ных глі­ня­ных зба­нах у фор­ме ко­ну­са, па­доб­ных да ам­фа­ры без ру­чак. Ад па­ме­ру квеў­ры за­ле­жыць тэм­пе­ра­ту­ра, пры якой ві­но збродж­ва­ец­ца. Ап­ты­маль­ныя для гэ­та­га 20-25 гра­ду­саў пад­трым­лі­ва­юц­ца ў 1000-1500 літ­ро­вых ёміс­тас­цях. У квеў­ры па­менш — ад 50 да 300 літ­раў — за­хоў­ва­юць ужо га­то­вае ві­но.

Пе­рад тым, як вы­ка­рыс­тоў­ваць квеў­ры, яго аб­паль­ва­юць і аб­маз­ва­юць знут­ры вос­кам, пры гэ­тым глі­на ўсё роў­на пра­пус­кае па­вет­ра — ды­хае. Ёсць мер­ка­ван­не, што пры збродж­ван­ні сус­ла пры па­ста­ян­най ха­лад­на­ва­тай тэм­пе­ра­ту­ры квеў­ры, за­ка­па­най у зям­лю, лепш за­хоў­ва­ец­ца во­дар ві­на­гра­ду, чым пры вы­ка­ры­стан­ні драў­ля­ных бо­чак. Квеў­ры ў Гру­зіі бы­лі адзі­ны­мі ёміс­тас­ця­мі для ві­на да па­чат­ку XX ста­год­дзя.

Ле­тась тра­ды­цый­на­му гру­зін­ска­му ме­та­ду вы­ра­бу ві­на ў квеў­ры — кар­ту­лі — быў на­да­дзе­ны ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най куль­тур­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Гэ­ты спо­саб не мае ана­ла­гаў у све­це і пры­зна­ны ад­ной з леп­шых, на­ту­раль­ных і эка­ла­гіч­на чыс­тых ві­на­роб­чых тэх­на­ло­гій.

Та­ва­рыст­ва па раз­віц­ці тра­ды­цый­на­га гру­зін­ска­га май­стэр­ства Ксе­ло­ба Кар­ту­лі сцвяр­джае, што да ня­даў­ня­га ча­су ў Гру­зіі за­ста­ва­ла­ся ўся­го пяць ча­ла­век, якія ва­ло­да­юць мас­тац­твам вы­раб­ляць квеў­ры.

P1080840

«Рэ­аль­насць скла­да­ец­ца ў тым, што ня­ма пас­ля­доў­ні­каў, хто мог бы за­ха­ваць і да­лей раз­ві­ваць гэ­та ра­мяст­во, — ска­за­на на сай­це ар­га­ні­за­цыі. — У Гру­зіі вя­лі­кі не­да­хоп ма­ла­дых лю­дзей, якія ці­ка­ві­лі­ся б гэ­тым мас­тац­твам. Мы як ар­га­ні­за­цыя з'яў­ля­ем­ся іні­цы­я­та­ра­мі за­ха­ван­ня і да­лей­ша­га раз­віц­ця гэ­та­га са­праўд­на­га скар­бу Гру­зіі. Бо мы ве­да­ем, што са знік­нен­нем квеў­ры знік­не і тра­ды­цый­ны гру­зін­скі ме­тад вы­твор­час­ці ві­на».

Ка­хе­ція лі­чыц­ца ві­на­роб­чай пер­лі­най Гру­зіі, але гэ­та не адзі­ны рэ­гі­ён, дзе мож­на па­спы­таць не­паў­тор­нае ві­но. На­прык­лад, ад­ным з са­мых ста­ра­жыт­ных рэ­гі­ё­наў ві­на­гра­дар­ства і ві­на­роб­ства За­ход­няй Гру­зіі на­зы­ва­юць Ад­жа­рыю, дзе верх­няя мя­жа рас­паў­сюдж­ван­ня ві­на­град­ні­каў да­ся­гае 1200 мет­раў над уз­роў­нем мо­ра. За сла­ву­тай паў­са­лод­кай хванч­ка­рой трэ­ба ехаць у вы­са­ка­гор­ную і ма­ляў­ні­чую Ра­чу. Ста­ло­вы­мі ві­на­мі леп­шых га­тун­каў ві­на­гра­ду вя­до­мыя Карт­лі і Іме­рэ­ці.

Ві­но — не­ад'­ем­ная част­ка Гру­зіі. Але гэ­та — толь­кі ад­на з яе та­ям­ніц. Маг­чы­ма, яно — важ­ны сро­дак, які да­па­ма­гае зра­зу­мець гэ­ту зям­лю і лю­дзей, якія на ёй жы­вуць. Але мэ­та — са­мі лю­дзі. У Гру­зію вар­та ехаць для та­го, каб на­быць но­вых сяб­роў. І яшчэ ад­ну лю­боў у сва­ім сэр­цы. Ка­жуць, гэ­та вель­мі ка­рыс­на для сэр­ца. І ні­ко­лі не бы­вае за­шмат.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.
Фо­та аў­та­ра.
Мінск — Тбі­лі­сі — Сіг­на­хі — Ба­ту­мі — Мінск

P1070544

 

P1070621

 

P1070716

 

P1070657

 

P1080068

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.