Вы тут

Дэпрэсія або прыліў сіл?


Даследчы цэнтр «HeadHunter Беларусь» праекта работа.tut.by высветліў, з якім настроем беларусы вяртаюцца да сваіх працоўных абавязкаў пасля адпачынку. У лік апытаных трапілі 384 чалавекі. Кожны трэці з іх, як высветлілася, знаходзіцца ў прыгнечаным настроі, блізкім нават да дэпрэсіўнага.

З якім настроем вы звычайна вяртаецеся на працу пасля адпачынку?

29,4% — добры настрой, нягледзячы ні на што

19,8% — нервовы, прыгнечаны настрой

18,8% — вяртаюся як нічога ніякага

18% — у мяне выдатны настрой, я поўны сіл

13,5% — у мяне сапраўдная дэпрэсія

0,5% — не ведаю

«Каб прыйсці ў нармальны працоўны стан, людзям патрабуецца, як правіла, ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў, — каментуе дырэктар «HeadHunter Беларусь» Святлана ШАПАРАВА. — У рэдкіх выпадках патрабуецца каля месяца. Каб хутчэй увайсці ў працоўныя будні і справіцца з нервовым напружаннем, каля 40% рэспандэнтаў імкнуцца з першага дня з галавой акунуцца ў працу. 18% пачынаюць планаваць наступны адпачынак, 10% заводзяць новае хобі, астатнія ж або нічога не робяць, або імкнуцца першы час працаваць менш.

Чвэрць беларусаў лічаць сваю работу адразу пасля адпачынку менш эфектыўнай, чым звычайна. Але, як правіла, людзі прыходзяць з адпачынку з новымі сіламі, і амаль палова апытаных адзначае, што прадукцыйнасць іх працы павялічваецца, а часам і значна. Зараду энергіі і станоўчых эмоцый, атрыманых за час адпачынку, хапае на некалькі месяцаў, а некаму нават і да наступнага адпачынку.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.