Вы тут

Пе­ра­мо­га не для "пту­шач­кі"


Чэм­пі­ён­ка Еў­ро­пы Ма­ры­на Ар­за­ма­са­ва рас­па­вя­дае пра ра­бо­ту на ка­ме­ру і...ар­мей­скае жыц­цё

На сё­лет­нім чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы па лёг­кай ат­ле­ты­цы адзін з двух за­ла­тых ме­да­лёў на­шай кра­і­не пры­нес­ла Ма­ры­на АР­ЗА­МА­СА­ВА. Для спарт­смен­кі, чыя ма­ці Ра­ві­ля Аглят­дзі­на­ва так­са­ма ка­лісь­ці бы­ла чэм­пі­ён­кай Еў­ро­пы, гэ­тая пе­ра­мо­га ста­ла са­май важ­най у жыц­ці. Толь­кі на бе­га­вой да­рож­цы. Сва­і­мі га­лоў­ны­мі за­слу­га­мі Ма­ры­на ўсё ж лі­чыць сям'ю — му­жа і дач­ку. Та­му зу­сім не дзіў­на, што на­ша раз­мо­ва па­ча­ла­ся ме­на­ві­та з гэ­тай тэ­мы.

загруженное

— Ве­даю, што, ня­гле­дзя­чы на ма­лень­кі ўзрост, дач­ка ў вас вель­мі спар­тыў­ная...

— Спра­ва ў тым, што ўве­ча­ры я звы­чай­на трэ­ні­ру­ю­ся до­ма. На­прык­лад, раб­лю прак­ты­ка­ван­ні на роз­ныя гру­пы мыш­цаў. Дык Са­ша ўвесь час на­ма­га­ец­ца паў­та­раць за мной. І ў яе гэ­та так смеш­на атрым­лі­ва­ец­ца (усмі­ха­ец­ца). З ад­ціс­кан­ня­мі ёй па­куль скла­да­на, а вось прэс ужо ка­чае ня­дрэн­на. Але мы не ста­вім мэ­ты зра­біць з яе су­пер­ат­ле­тыч­ную дзяў­чын­ку — прос­та хо­чам, каб спін­ка бы­ла пра­мень­кая ды сто­пы роў­нень­кія. Пра сур'­ёз­ныя за­ня­ткі спор­там для дач­кі мо­жам па­куль толь­кі ма­рыць. Я ўвесь час на спа­бор­ніц­твах, муж шмат пра­цуе, час­та да­па­зна... Ва­зіць у сек­цыю ня­ма ка­му. Але ёй толь­кі пя­ты год, на­пе­ра­дзе яшчэ шмат ча­су. У Са­шы за­раз ці­ка­вы ўзрост, ка­лі ў дзя­цей па­чы­на­юць фар­мі­ра­вац­ца ўяў­лен­ні пра свет і на­ва­кол­ле. Яна вель­мі лю­біць гу­ляць з ляль­ка­мі. Пры­чым у кож­най свая ро­ля — ма­ма, та­та, ста­рэй­шая дач­ка, ма­лод­шая дач­ка. Нам на­ват не шка­да куп­ляць гэ­тыя бяс­кон­цыя ляль­кі, бо ве­да­ем: кож­ная бу­дзе за­дзей­ні­ча­на. Пе­рад сном аба­вяз­ко­ва чы­та­ем. Ка­лі мы за­бы­ва­ем пра гэ­ты ры­ту­ал, дач­ка са­ма на­гад­вае: "Та­та, ма­ма, па­чы­тай­це мне кніж­ку, бо я ж не за­сну".

— А ёсць тое, што яна ро­біць толь­кі з ма­май і толь­кі з та­там?

— Як і лю­бая дзяў­чын­ка, Са­ша лю­біць шо­пінг. Хо­дзіць са мной па кра­мах, на­ват штось­ці ра­іць у адзен­ні. Але час­та не вы­трым­лі­вае і ка­жа: "Усё, ма­ма, ця­пер пай­шлі куп­ляць штось­ці мне!" (усмі­ха­ец­ца). А з та­там яна зай­ма­ец­ца аб­са­лют­на ўсім — гу­ляе з ляль­ка­мі, чы­тае кніж­кі, хо­дзіць на пра­гул­кі.

— Ваш муж у мі­ну­лым — так­са­ма пра­фе­сій­ны спарт­смен. У чым вы ба­чы­це плю­сы са­ю­зу двух лю­дзей ад­ноль­ка­вай пра­фе­сіі?

— Перш за ўсё — мы доб­ра ра­зу­ме­ем ад­но ад­на­го. Ка­лі муж трэ­ні­ра­ваў­ся, мы заўж­ды бы­лі ра­зам: ра­зам на трэ­ні­роў­ках, ра­зам — до­ма. Та­кі рытм жыц­ця вель­мі зблі­жаў. Ад­па­вед­на, у нас шмат агуль­ных сяб­роў. Ды і па­бе­гаць мож­на ра­зам! (смя­ец­ца) На­ват ка­лі ў ад­па­чын­ку — ла­зім па га­рах, ка­та­ем­ся на ве­ла­сі­пе­дах... Ак­тыў­ны воб­раз жыц­ця па-ра­ней­ша­му нас аб'­яд­ноў­вае.

"Пры­сніў­ся сон, што вый­граю"

— Пе­рад стар­там чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы бы­лі ней­кія прад­чу­ван­ні, што ўсё атры­ма­ец­ца?

— Вы­ні­кі, па­ка­за­ныя на трэ­ні­роў­ках, ра­да­ва­лі. Ра­зу­ме­ла, што трэ­ба спра­віц­ца з эмо­цы­я­мі, пе­ра­адо­лець хва­ля­ван­не. Але ўсё ўказ­ва­ла на тое, што да пер­шын­ства Еў­ро­пы я па­ды­шла ў доб­рай фор­ме. А яшчэ мне двой­чы пры­сніў­ся адзін і той жа сон! Пер­шы раз зі­мой, до­ма, а дру­гі — ужо ў Швей­ца­рыі, на­пя­рэ­дад­ні па­пя­рэд­ніх за­бе­гаў. Пра­сы­па­ю­ся — і пер­шая дум­ка: "Ура, пе­ра­маг­ла!" А пас­ля ра­зу­мею: дык ні­чо­га яшчэ не па­ча­ло­ся. Мне ўво­гу­ле час­та сняц­ца сны. Не­ка­то­рыя — чыс­тыя, яс­ныя, а ін­шыя — зу­сім не зра­зу­ме­лыя. Але каб вось так штось­ці прад­ка­заць...та­кое зда­ры­ла­ся ўпер­шы­ню.

— Ужо пас­ля спа­бор­ніц­тваў вы ка­за­лі, што кож­ны на­ступ­ны этап да­ваў­ся ляг­чэй за па­пя­рэд­ні...

— Са­праў­ды. Пер­шы па­пя­рэд­ні за­бег — са­мы хва­лю­ю­чы. Не ве­да­еш, ча­го ча­каць ад ся­бе, са­пер­ніц, ста­ды­ё­на... У Цу­ры­ху яшчэ ар­га­ні­за­та­ры на­муд­ры­лі з да­рож­кай: за­сла­лі но­вае па­крыц­цё, якое ака­за­ла­ся вель­мі цвёр­дым. У не­ка­то­рых спарт­сме­нак на­ват "шы­поў­кі" не счап­ля­лі­ся з да­рож­кай. Да гэ­та­га так­са­ма трэ­ба бы­ло пры­звы­ча­іц­ца. А вось пас­ля пер­ша­га эта­пу ўжо мож­на аца­ніць сі­ту­а­цыю. На­прык­лад, я ве­да­ла, што пер­шы раз пра­бег­ла ў рас­слаб­ле­ным рэ­жы­ме, зна­чыць, заўт­ра бу­дзе яшчэ ляг­чэй. Але та­кое бы­вае не заў­сё­ды. На чэм­пі­я­на­це све­ту ў Со­па­це, на­прык­лад, пер­шы за­бег мя­не на­столь­кі вы­ма­таў, што ас­та­так дня я прос­та ля­жа­ла плас­том, ады­хо­дзі­ла. І ні­чо­га, на на­ступ­ны дзень вы­хо­дзі­ла і па­ляп­ша­ла вы­нік.

— Вас трэ­ні­руе На­тал­ля Дух­но­ва. На­коль­кі ад­чу­валь­ная роз­ні­ца па­між трэ­не­рам-муж­чы­нам і трэ­не­рам-жан­чы­най?

— Лі­чу, што ў нас ідэа­льныя ад­но­сі­ны — і ча­ла­ве­чыя, і пра­цоў­ныя. Заўж­ды пры­слу­хоў­ва­ю­ся да яе па­рад на­конт сям'і, дзя­цей... Яна ве­дае жа­но­чы ар­га­нізм, што вель­мі важ­на для трэ­не­ра. Ра­зу­мее ўсе мае эмо­цыі, бо са­ма бы­ла пра­фе­сій­най спарт­смен­кай і пе­ра­жы­ва­ла тое ж са­мае. Акра­мя гэ­та­га, На­тал­ля Ста­ні­сла­ваў­на вель­мі пры­ем­ны і жыц­це­лю­бі­вы ча­ла­век. Ка­лі мне сум­на, яна заўж­ды зной­дзе спо­саб мя­не раз­ве­ся­ліць. Ураж­вае, ад­куль у яе столь­кі энер­гіі! У Цу­ры­ху бы­ла та­кая сі­ту­а­цыя: трэ­нер пра­во­дзіць мя­не на старт, а я іду і ра­зу­мею, што за­раз прос­та за­ры­даю. Праз хві­лі­нач­ку раз­вяр­ну­ла­ся — і на­зад. Ну, нель­га з та­кі­мі эмо­цы­я­мі вы­хо­дзіць на да­рож­ку! Гля­джу: На­тал­ля Ста­ні­сла­ваў­на ста­іць ка­ля ага­ро­джы. Яна ад­чу­ва­ла мой стан і бы­ла ўпэў­не­на, што я вяр­ну­ся, бо мне гэ­та бы­ло не­аб­ход­на. Апош­нія сло­вы на да­ро­гу, су­па­ко­і­ла­ся, пай­шла на старт — і ўсё атры­ма­ла­ся.

— Ра­ней час­та бы­ва­лі сі­ту­а­цыі, ка­лі на да­рож­цы, у са­пер­ніц­тве з ін­шы­мі ат­лет­ка­мі вам не ха­па­ла зда­ро­ва­га на­хаб­ства. Штось­ці змя­ні­ла­ся?

— Так, лі­та­раль­на гэ­тай зі­мой. У нас бы­ла вель­мі цяж­кая трэ­ні­роў­ка, і на эмо­цы­ях я вы­па­лі­ла трэ­не­ру: "Вы што, здзе­ку­е­це­ся з мя­не?" На што атры­ма­ла ад­каз, які, на­пэў­на, за­пом­ню на ўсё жыц­цё: "Ус­пом­ні, як з ця­бе дзяў­ча­ты здзе­ка­ва­лі­ся! Бег­лі зза­ду, вы­скок­ва­лі з-за спі­ны, аб­га­ня­лі, за­сла­ня­лі, пе­ра­кры­ва­лі... Лепш я бу­ду здзе­ка­вац­ца з ця­бе на трэ­ні­роў­ках, чым хтось­ці на спа­бор­ніц­твах". Я і ра­ней ве­да­ла, што ёсць та­кія пе­ры­я­ды, ка­лі трэ­ба сціс­нуць зу­бы і прос­та пе­ра­цяр­пець, але ў той мо­мант гэ­тае вы­каз­ван­не моц­на на мя­не па­дзей­ні­ча­ла. І я па­ча­ла за­ўва­жаць, што мая ня­сме­ласць па­сту­по­ва па­ча­ла ады­хо­дзіць на дру­гі план.

 

Пры­ступ­ка ўверх

— Сё­ле­та чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы зды­ма­ла ледзь­ве не рэ­корд­ная коль­касць тэ­ле­ка­мер. Пад­час спа­бор­ніц­тваў апа­ра­ту­ра не за­мі­на­ла?

— Ды не. Ка­лі бя­жыш, зра­зу­ме­ла, на гэ­та ўво­гу­ле не звяр­та­еш ні­я­кай ува­гі. Ка­ме­ры ба­чыш толь­кі на стар­це. Па­куль прад­стаў­ля­юць ад­на­го ўдзель­ні­ка, дру­гі апе­ра­тар ужо рых­ту­ец­ца зды­маць ця­бе. І ты ве­да­еш: трэ­ба са­брац­ца, зра­біць упэў­не­ны твар (смя­ец­ца). Ка­лі толь­кі па­чы­на­ла вы­сту­паць на буй­ных стар­тах, час­та гля­дзе­ла на га­лоў­ны эк­ран, каб па­ба­чыць, як я атрым­лі­ва­ю­ся на кар­цін­цы. З во­пы­там ужо зра­зу­ме­ла, што трэ­ба гля­дзець у аб'­ек­тыў, а не азі­рац­ца на­во­кал, каб у тэ­ле­ві­за­ры не бы­ло толь­кі май­го "ра­кур­су збо­ку".

— А ўво­гу­ле зда­ра­лі­ся та­кія сі­ту­а­цыі, ка­лі вам бы­ло ня­ўтуль­на на ста­ды­ё­не?

— Вось як­раз на за­ключ­ным стар­це се­зо­на ў Ма­ра­ке­шы бы­ло штось­ці па­доб­нае. Зда­ец­ца, та­кія буй­ныя спа­бор­ніц­твы, Ку­бак све­ту, а на тры­бу­нах — пус­та. Ба­дай, толь­кі гру­пы пад­трым­кі спарт­сме­наў і пры­сут­ні­ча­лі. Уз­ды­ма­еш ру­кі, па звыч­цы ча­ка­еш ад­да­чы эмо­цый, а ў ад­каз ці­шы­ня — не­як ня­ём­ка. А са­мае ці­ка­вае, што тры­ма ме­ся­ца­мі ра­ней вы­сту­па­ла на гэ­тым жа ста­ды­ё­не ў ме­жах эта­пу се­рыі Су­свет­на­га вы­клі­ку (гэ­та ка­мер­цый­ны старт), і тры­бу­ны бы­лі біт­ком за­бі­тыя! І да­рэ­чы, у за­бе­гах удзель­ні­ча­ла ма­ра­кан­ская спарт­смен­ка, але ўсіх ат­ле­таў ві­та­лі ад­ноль­ка­ва цёп­ла, што пры­ем­на здзі­ві­ла.

— Пас­ля еў­ра­пей­ска­га "зо­ла­та" псі­ха­ла­гіч­на ста­ла ляг­чэй?

— Без­умоў­на. У мя­не бы­ло шмат дру­гіх і трэ­ціх мес­цаў. Вя­до­ма, ха­це­ла­ся на­рэш­це ча­гось­ці яр­ка­га і не­за­быў­на­га — зу­сім ін­шых эмо­цый. Гэ­тае "зо­ла­та" не для "пту­шач­кі"! Ні­ко­лі не ус­пры­ма­ла сваю спра­ву як ка­лек­цы­я­на­ван­не ме­да­лёў са спа­бор­ніц­тваў. Кож­ная пе­ра­мо­га — гэ­та пры­ступ­ка ўверх, да но­ва­га ўзроў­ню. Ця­пер трэ­ба па­ка­раць чэм­пі­я­нат све­ту. Вось лі­та­раль­на праз не­каль­кі тыд­няў пач­нём пад­рых­тоў­ку. Ба­за на се­зон як­раз за­клад­ва­ец­ца ў гэ­тыя ме­ся­цы — у каст­рыч­ні­ку, ліс­та­па­дзе, снеж­ні...

— На­пэў­на, пры­хо­дзіц­ца пры­му­шаць ся­бе трэ­ні­ра­вац­ца ў ха­лод­ны пе­ры­яд го­да?

— Ой...так. Шчы­ра ка­жу­чы, я — мярз­ляч­ка. Мне заўж­ды і ўсю­ды дзьме... Я — той адзі­ны ча­ла­век у аў­то­бу­се, яко­му трэ­ба за­чы­ніць акен­ца (смя­ец­ца). На асен­ніх і зім­ніх трэ­ні­роў­ках лёг­ка мож­на за­сту­дзіць гор­ла ці зла­віць на­смарк, та­му пры­хо­дзіц­ца бе­раг­чы ар­га­нізм, пе­ра­стра­хоў­вац­ца. Та­му мно­гія спарт­сме­ны во­сен­ню і зі­мой едуць трэ­ні­ра­вац­ца ў цёп­лыя мяс­ці­ны. Сё­ле­та ў нас так­са­ма бу­дуць два та­кія збо­ры — адзін у Тур­цыі, дру­гі ў Пар­ту­га­ліі.

"Стра­я­вую пад­рых­тоў­ку ад­точ­ва­ла... у ле­се"

— Пы­тан­не як да спарт­сме­на-ін­струк­та­ра 2-га ад­дзе­ла Спар­тыў­на­га ка­мі­тэ­та Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь: што ар­мія дае ат­ле­ту?

— Як бы гэ­та ба­наль­на ні гу­ча­ла — упэў­не­насць у заўт­раш­нім дні. І на­ват не толь­кі ў заўт­раш­нім, а на тры га­ды на­пе­рад. Бо на­ша Мі­ніс­тэр­ства спор­ту за­клю­чае кант­рак­ты са спарт­сме­на­мі толь­кі на год. І ка­лі ў ця­бе ня­ўда­лы се­зон, спад, ты ры­зы­ку­еш за­стац­ца без за­роб­ку. Бо, на­прык­лад, на чэм­пі­я­на­це све­ту аплач­ва­ец­ца толь­кі мес­ца ў пер­шай шас­цёр­цы... А кант­ракт з ар­мі­яй, які раз­лі­ча­ны на тры га­ды, га­ран­туе ста­біль­ную зар­пла­ту. Акра­мя та­го, ёсць маг­чы­масць вы­сту­паць на спа­бор­ніц­твах вы­со­ка­га ран­гу. Я двой­чы ўдзель­ні­ча­ла ў Су­свет­ных ва­ен­на-спар­тыў­ных гуль­нях — у 2009 і 2011 гг. Апош­ні раз, да­рэ­чы, вы­сту­па­лі ў Рыа-дэ-Жа­ней­ра. Ужо ад­на гэ­тая маг­чы­масць да­ра­го­га вар­тая. Я ад­стра­ля­ла­ся ў пер­шыя дні, пры­чым вы­сту­пі­ла вель­мі доб­ра, і пас­ля ў мя­не за­ста­ва­ла­ся яшчэ не­каль­кі дзён, каб кры­ху па­гу­ляць па го­ра­дзе.

— Што ўра­зі­ла ў бра­зіль­скім ме­га­по­лі­се?

— Кант­рас­ты. Ба­га­тыя ра­ё­ны і рас­кош­ныя пля­жы, якія су­сед­ні­ча­юць з фа­ве­ла­мі бед­ня­коў. Вя­до­ма, нас па­пя­рэдж­ва­лі пра вы­со­кі ўзро­вень зла­чын­нас­ці, та­му мы імк­ну­лі­ся тры­мац­ца груп­ка­мі. Трэ­ба вый­сці ў кра­му — бя­ром з са­бой хлоп­цаў-спарт­сме­наў і ідзём. Яшчэ па­мя­таю, што пры­хо­дзі­ла­ся вы­сту­паць ў са­мую спя­ко­ту. За­тое пас­ля спа­бор­ніц­тваў, ка­лі збі­ра­лі­ся з'ез­дзіць на пляж, ім­гнен­на па­чы­наў­ся дождж. Праў­да, у акі­я­не я ўсё роў­на па­ку­па­ла­ся.

— У чым спе­цы­фі­ка Су­свет­ных ва­ен­на-спар­тыў­ных гуль­няў?

— Ма­быць, тро­хі ін­шы ўзро­вень кан­ку­рэн­цыі... Ха­ця нель­га ска­заць, што пе­ра­мо­гі на гэ­тых стар­тах да­юц­ца прос­та. Там усё роў­на ўдзель­ні­ча­юць пра­фе­сій­ныя спарт­сме­ны! І, без­умоў­на, я ра­зу­ме­ла, што ад мя­не ча­ка­юць уз­на­га­род. Па­вы­ша­ная ўва­га ад­чу­ва­ла­ся. Наш стар­шы­ня кож­ны дзень пад­во­зіў мя­не на сва­ёй служ­бо­вай ма­шы­не на раз­мін­ку, каб я не тра­ці­ла ліш­ні час на да­ро­гу.

— Па­мя­та­е­це, як зда­ва­лі эк­за­ме­ны на зван­не лей­тэ­нан­та?

— Так. З тэ­а­рэ­тыч­най част­кай праб­лем не бы­ло. Звы­чай­ныя бі­ле­ты з пы­тан­ня­мі па роз­ных тэ­мах — ва­ен­най, спар­тыў­най і ін­шых. Са­мы ад­каз­ны эк­за­мен — гэ­та стра­я­вая пад­рых­тоў­ка. Вель­мі хва­ля­ва­ла­ся. Ба­я­ла­ся пе­ра­блы­таць пас­ля­доў­насць дзе­ян­няў, на­прам­кі па­ва­ро­таў і г.д. Трэ­ні­ра­ва­ла­ся до­ма, ха­ця ў ква­тэ­ры бы­ло зу­сім ня­зруч­на — не ха­па­ла мес­ца. Та­му пры­хо­дзі­ла­ся ка­рыс­тац­ца маг­чы­мас­цю пад­час вя­чэр­ніх пра­бе­жак у ле­се. Вось там бы­ло раз­до­лле! (усмі­ха­ец­ца). Эк­за­ме­ны, да­рэ­чы, зда­ва­ла ра­зам з ін­шы­мі спарт­смен­ка­мі — Воль­гай Су­да­ра­вай, Ка­ця­ры­най Ган­чар і Ган­най Дра­бе­няй. У сяб­роў­скай ат­мас­фе­ры гэ­тыя не­каль­кі дзён пра­ля­це­лі вель­мі хут­ка.

— На­пры­кан­цы, па­дзя­лі­це­ся за­баў­най ар­мей­скай гіс­то­ры­яй.

— Ад­ной­чы па­тэ­ле­фа­на­ва­лі і па­пя­рэ­дзі­лі пра ву­чэб­на-ба­я­вую тры­во­гу. Па­ве­да­мі­лі час і па­роль, які я тут жа за­бы­ла. Са­бра­ла рэ­чмя­шок, ад­пра­са­ва­ную фор­му, не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты... Прый­шла на мес­ца, па­каз­ваю па­свед­чан­не, ва­ен­ны бі­лет, мне: "Па­роль?". Я з су­мнен­нем: "За­твор!" — "Не". — "Прык­лад!" — "Пра­ходзь". На да­гля­дзе рэ­чаў так­са­ма бы­ло ве­се­ла. У мя­не не ха­па­ла з са­бой зуб­ной па­сты, а хло­пец, які ста­яў за мной, за­быў до­ма не­аб­ход­ную су­му гро­шай. За­тое ў яго бы­ло дзве па­сты. Прый­шло­ся мя­няц­ца. Гэ­та, на­пэў­на, бы­ла са­мая да­ра­гая зуб­ная па­ста ў ма­ім жыц­ці (смя­ец­ца).

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.