Вы тут

А студню трэба пачысціць


У сны пры­хо­дзіць та­та, які ня­даў­на па­мёр. Са­ша згу­біў спа­кой: спра­буе зра­зу­мець, дзе­ля ча­го. Мо­жа, пры­хо­дзіць пра­сіць, каб ру­жу на мат­чы­най ма­гі­ле вы­сек­лі — ціс­не яе. Не, мо­жа, хо­ча, каб сын студ­ню па­чыс­ціў (на­ват рас­па­вя­дае, як гэ­та трэ­ба зра­біць). Маг­чы­ма, вель­мі не­па­ко­іц­ца, ці бу­дуць жыць друж­на ўсе пя­цё­ра дзя­цей пас­ля та­го, як не ста­ла баць­коў. А мо­жа, гэ­та шанц для сы­на за­даць баць­ку вель­мі пя­ку­чае пы­тан­не: «Ці лю­біў ты мя­не?..» Не, неш­та не тое. Ру­жу вы­сек, студ­ню па­чыс­ціў. Пы­тан­не за­даў. Ад­ка­зу ня­ма. Мо­жа, та­му, што баць­ка пры­хо­дзіць не дзе­ля та­го.

25-17

П'е­са ма­ла­до­га дра­ма­тур­га Дзміт­рыя Ба­га­слаў­ска­га, якая на­зы­ва­ец­ца «Ці­хі шо­лах раз­ві­таль­ных кро­каў», пры ўва­саб­лен­ні на сцэ­не На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Ян­кі Ку­па­лы спек­такль атры­маў наз­ву «Та­та». Гэ­тая прэм'­е­ра ста­ла за­крыц­цём фо­ру­му «Тэ­Арт» і пры яго пад­трым­цы ажыц­ця­ві­ла­ся.

Дзіў­ная п'е­са, якую са­праў­ды вар­та бы­ло па­ста­віць. Яна дзіў­ная тым, што ні­бы­та пра рэ­аль­нае, але ра­зам з тым уся рэ­аль­насць у ёй пра­сяк­ну­тая ме­та­фі­зіч­ным. А вар­та бы­ло п'е­су ста­віць, ме­на­ві­та та­му, што праз ме­та­фі­зіч­нае пра­сту­пае вель­мі сур'­ёз­ная глы­бо­кая тэ­ма: ня­бач­ная, але вель­мі моц­ная су­вязь па­між бліз­кі­мі людзь­мі (якія сэр­цам лю­бяць!) за­хоў­ва­ец­ца ў жыц­ці і на­ват пас­ля яго. Та­му ка­лі гэ­тая п'е­са Дзміт­рыя Ба­га­слаў­ска­га ў Бе­ла­ру­сі пра­гу­ча­ла са сцэ­ны ўпер­шы­ню, то здзі­ві­ла ме­на­ві­та тое, што та­кія скла­да­ныя мо­ман­ты ад­чуў і пе­ра­даў ма­ла­ды ча­ла­век — тут жа шмат ча­го ад жыц­цё­ва­га до­све­ду, які на­ра­джае муд­расць. Ка­лі па­вод­ле гэ­тай п'е­сы ле­тась з'я­віў­ся спек­такль у Рэс­пуб­лі­кан­скім тэ­ат­ры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, то бы­ло ад­чу­ван­не, што ма­ла­до­му рэ­жы­сё­ру з Кыргызстана Шамілю Дыйканбаеву не ха­пі­ла глы­бі­ні ра­зу­мен­ня, пра­нік­нен­ня ва ўсе плас­ты і па­ра­лель­ныя рэ­аль­нас­ці, якія за­кла­дзе­ны аў­та­рам. Вось бы на та­кі ма­тэ­ры­ял знай­шоў­ся б «свой» рэ­жы­сёр...

Дру­гім рэ­жы­сё­рам, хто ўзяў­ся за гэ­тую п'е­су, ста­ла Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва, ма­ла­дая жан­чы­на, але ўжо з пэў­ным до­све­дам тэ­ат­раль­най пра­цы. І што асаб­лі­ва пры­ваб­лі­ва­ла: з ка­ры­фе­я­мі з Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра. У спек­так­лі за­ня­тыя Ге­надзь Гар­бук, Ге­надзь Аў­сян­ні­каў, Але­на Сі­да­ра­ва, Зоя Бе­ла­хвос­цік, Воль­га Ня­фё­да­ва, Свят­ла­на Ані­кей, Ра­ман Па­да­ля­ка і ін­шыя ак­цё­ры. Па­да­ец­ца, што ім дай лю­бую п'е­су — яны яе са­мі тут жа ра­зы­гра­юць, па-свой­му, як са­мі ад­чу­ва­юць, як уме­юць, у леп­шых тра­ды­цы­ях «ку­па­лаў­цаў». Та­му што Ку­па­лаў­скі — гэ­та пэў­ная ак­цёр­ская шко­ла, ака­дэ­міч­ная, гэ­та зна­чыць вы­ве­ра­ная...

Але тэ­атр — рэ­жы­сёр­скае мас­тац­тва. Рэ­жы­сёр вы­зна­чае, што ро­бяць ак­цё­ры і дзе­ля ча­го. Рэ­жы­сёр вы­зна­чае га­лоў­нае: пра што спек­такль. Бо ў ад­ным і тым жа тэкс­це мож­на пра­чы­таць, па­чуць, сыг­раць пра ад­но, і яшчэ пра дру­гое, і пра ін­шае... Ва­ры­ян­таў мо­жа быць заў­сё­ды шмат, у за­леж­нас­ці ад асо­бы та­го твор­цы, які пры­дум­вае спек­такль цал­кам. І што ён ба­чыць га­лоў­ным, пра што ён хо­ча па­га­ва­рыць з гле­да­ча­мі. І ў за­леж­нас­ці ад яго асо­бы мо­гуць быць зроб­ле­ны ак­цэн­ты на пэў­ных мо­ман­тах.

У спек­так­лі «Та­та» ак­цэн­ты бы­лі. І гэ­тыя ак­цэн­ты най­больш вы­раз­на за­ся­ро­джа­ны на мя­жы вы­кры­ва­льніц­тва ня­ўдзяч­ных дзя­цей у здра­дзе па­мя­ці баць­коў. Вось яны (на­рэш­це) збі­ра­юц­ца ра­зам — на мо­гіл­ках, пас­ля па­ха­ван­ня, на якім на­ват не ўсе доч­кі бы­лі. Вось пра­ці­ра­юць фо­та­парт­рэ­ты, ста­вяць кве­тач­кі. Так усё па­зна­валь­на. Але тут жа за­хо­дзіць га­вор­ка пра тое, што ёсць па­куп­нік на баць­коў­скую ха­ту. Не­пры­ем­нае пы­тан­не. Не­пры­ем­нае тым, што пас­ля смер­ці баць­кі ў ёй па­ся­ліў­ся сын, які зволь­ніў­ся з вой­ска. Але ў цэнт­ры раз­моў — ха­та, та­му што гэ­та рэ­аль­ныя гро­шы. Сі­ту­а­цыя, у прын­цы­пе, зра­зу­ме­лая. Атры­ма­ла­ся рэа­ліс­тыч­на (хоць і не без гі­пер­ба­лі­за­цыі). І яшчэ з рэа­ліс­тыч­на­га: мо­мант про­да­жу ха­ты, ка­лі зноў усе ў збо­ры. Вось-вось пры­е­дзе па­куп­нік. Але Са­ша пра­па­нуе пе­ра­ку­піць ха­ту ў сяс­цёр. Але як жа пра­да­ваць свай­му? Што та­ды пра іх па­ду­ма­юць лю­дзі? Маў­ляў, з бра­та гро­шай злу­пі­лі, не па­шка­да­ва­лі... По­гля­ды па­дзя­лі­лі­ся. Свар­ка, па­чак з гра­ша­мі раз­ры­ва­ец­ца на роз­ныя ба­кі, ір­вец­ца, па­пер­кі сып­люц­ца на зям­лю, прос­та па­пер­кі. Ці не прос­та па­пер­кі... Які жах! Якая бя­да...

Ад­чу­ван­не бя­ды бы­ло з ін­шай пры­чы­ны. Бы­та­вая гіс­то­рыя і ся­мей­ныя раз­бор­кі пе­ра­кры­лі цёп­лыя ці­хія сцэ­ны раз­моў сы­на з баць­кам. А шка­да! Ме­на­ві­та ў іх гу­чыць штось­ці га­лоў­нае. Не, не гу­чыць, бо не пра­маў­ля­ец­ца. У іх за­кла­дзе­ны той са­мы ме­та­фі­зіч­ны мо­мант, ка­лі ра­зу­ме­еш: па­мер­лыя ў сны пры­хо­дзяць не прос­та так. І вось на гэ­тым уз­роў­ні па­між рэ­аль­нас­цю і сном мож­на атры­маць вель­мі каш­тоў­ную ін­фар­ма­цыю і неш­та па­пра­віць у рэ­аль­нас­ці. Не, не пра ру­жу, якая ціс­не. Не пра тое, як пра­віль­на чыс­ціць студ­ню. Не пра тое, што баць­ка лю­біць (ду­рань, ну як жа мо­жа быць інакш?).

Эк­стра­сенс, які да­па­ма­гае ра­за­брац­ца ў дзіў­ных снах, су­сед, сёст­ры — гэ­та фак­тыч­на ан­ту­раж, які су­пра­ва­джае ге­роя на ўсіх кру­гах, па якіх ён хо­дзіць, уз­ні­ма­ю­чы­ся ўсё вы­шэй і вы­шэй у ірэ­аль­ных кан­так­тах з баць­кам. Ме­на­ві­та кру­гі, кож­ны з якіх пры­ад­кры­вае ней­кую та­ям­ні­цу не толь­кі ду­шы Са­шы, не толь­кі яго ад­но­сін з баць­кам ці сёст­ра­мі. Кру­гі, якія яго не­ку­ды ні­бы­та вя­дуць. Але пра тое, што гэ­та кру­гі, ты, се­дзя­чы ў за­ле, зда­гад­ва­еш­ся сам, са слоў, якія час ад ча­су паў­та­ра­юц­ца. У спек­так­лі гэ­ты мо­мант ні­як не аба­зна­ча­ны, на жаль. Та­му што гэ­та мог бы быць зу­сім ін­шы спек­такль. Не пра ра­цы­я­наль­ных лю­дзей. А пра іра­цы­я­наль­нае ў жыц­ці. Яно не бы­ло ўкла­дзе­на ў па­ста­ноў­ку, але пра­бі­ва­ла­ся скрозь яе: пэў­ную ат­мас­фе­ру на­да­ва­ла сцэ­ніч­нае афарм­лен­не яшчэ ад­на­го ка­ры­фея Ку­па­лаў­ска­га — Ба­ры­са Гер­ла­ва­на. Чор­на-бе­ла-шэ­рыя вы­явы на зад­ні­ках нам па­каз­ва­лі дры­гот­кую ва­ду ў студ­ні, вяс­ко­выя края­ві­ды з тры­вож­ны­мі аб­ло­ка­мі, ша­пат­кое ліс­це, што ства­ра­ла па­трэб­ны на­строй. І за­ад­но пра­дэ­ман­стра­ва­ла, што ў бе­ла­рус­кім тэ­ат­ры ўме­юць пра­ца­ваць з су­час­най тэх­ні­кай, ка­лі яна па­суе тво­ру. У на­шым вы­пад­ку гэ­тыя вя­лі­кія вы­явы на за­сло­нах ства­ра­лі пра­сто­ру і здо­ле­лі пе­ра­даць яе бяс­кон­цасць. Зра­бі­лі зва­рот да ме­та­фі­зі­кі, які не быў пад­крэс­ле­ны ін­шы­мі пры­ёма­мі, каб пе­ра­даць уяў­насць мя­жы па­між све­там гэ­тым і све­там ТЫМ.

Бо на­ўрад ці гэ­та быў рас­по­вед пра дрэн­ных дзя­цей (тэ­му якіх так дра­ма­тыч­на ра­зы­гры­ва­юць ак­цё­ры). Не пра ма­тэ­ры­яль­нае (ха­ту і гро­шы), што па­ка­за­на вы­раз­на. Пра ду­хоў­нае. Пра тое, што не­маг­чы­ма па­ма­цаць, ад­люст­ра­ваць ней­кім прад­ме­там. Пра тое, што тры­мае жыц­цё, і ча­му жыць бы­вае не­маг­чы­ма. І ча­му студ­ню трэ­ба па­чыс­ціць.

Гэ­та бы­ла яшчэ раз­мо­ва пра тое, дзе­ля ча­го са­праў­ды трэ­ба ста­віць та­кія п'е­сы ў су­час­ным тэ­ат­ры, у бе­ла­рус­кім тэ­ат­ры. Ча­му яны вар­тыя тэ­ат­ра на­цы­я­наль­на­га. І но­вых спроб ува­саб­лен­ня з глы­бо­кі­мі роз­ду­ма­мі пра тое, ча­му пры­хо­дзяць ня­бож­чы­кі ў сне. А вы, да­рэ­чы, ве­да­е­це?..

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.