Вы тут

Як аб'яднаць гуманітарыяў і «тэхнароў»?


З да­па­мо­гай сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня

«Сту­дэнц­кі га­ра­док БДУ — ад­на вя­лі­кая і друж­ная сям'я», — ска­жа нех­та. А мне студ­га­ра­док на­гад­вае цэ­лую пла­не­ту, дзе кож­ны ін­тэр­нат — асоб­ная кра­і­на са сва­ёй гіс­то­ры­яй, тра­ды­цы­я­мі, ат­мас­фе­рай і кі­ра­ван­нем, якое, да­рэ­чы, ажыц­цяў­ля­ец­ца не толь­кі су­пра­цоў­ні­ка­мі ўні­вер­сі­тэ­та, але і сту­дэн­та­мі. Сіс­тэ­ма сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня ў ін­тэр­на­тах БДУ мае не­каль­кі на­прам­каў і ўзроў­няў. Яна фар­мі­ра­ва­ла­ся ты­ся­ча­мі сту­дэн­таў на пра­ця­гу са­ра­ка га­доў (ме­на­ві­та столь­кі ча­су іс­нуе студ­га­ра­док).

4-18

4-18

 

Не­ка­му мо­жа пад­ацца, што па­трэ­бы ў са­ма­кі­ра­ван­ні ня­ма: жы­ві са­бе ці­хень­ка, па­каз­вай про­пуск дзя­жур­ным на ўва­хо­дзе ды пла­ці свое­ча­со­ва за пра­жы­ван­не. Ад­нак не ўсё так прос­та. Для боль­шас­ці сту­дэн­таў ме­на­ві­та ў ін­тэр­на­це па­чы­на­ец­ца са­ма­стой­нае жыц­цё. Да­во­дзіц­ца ад­вы­каць ад та­ко­га род­на­га і ўтуль­на­га баць­коў­ска­га до­ма, дзе ма­ці заўж­ды па­кор­міць і пры­бя­рэ, жыць у ад­ным па­коі з не­зна­ё­мы­мі людзь­мі (бы­вае, на­ват і з за­меж­ні­ка­мі). А хто, як не са­мі сту­дэн­ты, най­лепш да­па­мо­гуць адап­та­вац­ца да но­ва­га ла­ду жыц­ця?

Ад­ным з са­мых важ­ных ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня з'яў­ля­юц­ца студ­са­ве­ты. Яны функ­цы­я­ні­ру­юць у ся­мі ін­тэр­на­тах БДУ. Куль­тур­на-ма­са­вая ка­мі­сія ар­га­ні­зоў­вае за­баў­ляль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, прад­стаў­ні­кі ін­фар­ма­цый­най ка­мі­сіі пі­шуць на­тат­кі пра жыц­цё ін­тэр­на­таў для сай­та студ­га­рад­ка, спар­тыў­ная ка­мі­сія пра­во­дзіць спа­бор­ніц­твы, жыл­лё­ва-бы­та­вая — зай­ма­ец­ца пра­вер­кай са­ні­тар­на­га ста­ну па­ко­яў, а пра­ва­вой да­во­дзіц­ца раз­бі­рац­ца ў аб­ста­ві­нах па­ру­шэн­ня пра­ві­лаў пра­жы­ван­ня ў ін­тэр­на­тах. Стар­шы­ня студ­са­ве­та і яго на­мес­нік ува­хо­дзяць у ка­ар­ды­на­цый­ную ра­ду — там рых­ту­юц­ца ме­ра­пры­ем­ствы і пра­ек­ты, якія да­па­ма­га­юць пад­трым­лі­ваць су­вязь па­між на­сель­ні­ка­мі роз­ных ін­тэр­на­таў.

Ва­сіль Баб­коў тра­піў у студ­са­вет «двой­кі» (ін­тэр­на­та №2) толь­кі на чац­вёр­тым кур­се. Але, ня­гле­дзя­чы на гэ­та, яшчэ з пер­ша­га пры­маў ак­тыў­ны ўдзел як у жыц­ці ін­тэр­на­таў, так і ў жыц­ці студ­га­рад­ка. Пер­шы год Ва­сіль быў стар­шы­нёй куль­тур­на-ма­са­вай ка­мі­сіі. Там хло­пец за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе ад­каз­ным і аб'­ек­тыў­ным, лёг­ка на­ладж­ваў кан­так­ты з усі­мі сту­дэн­та­мі. Та­му, ка­лі паў­ста­ла пы­тан­не аб тым, хто ста­не но­вым стар­шы­нёй, леп­ша­га кан­ды­да­та, чым Ва­сіль, не знай­шлі.

4-17

4-17

 

— Сту­дэнц­кі са­вет стаў для мя­не но­вай сям'­ёй, раз­ві­тац­ца з якой бу­дзе вель­мі скла­да­на, — рас­па­вя­дае Ва­сіль, ця­пер ужо сту­дэнт пя­та­га кур­са. — Усё, што мы ро­бім, мы ро­бім ра­зам.

Зда­ец­ца, за апош­нія не­каль­кі га­доў ні­вод­нае ме­ра­пры­ем­ства не абы­шло­ся без Ва­сі­ля. Пры гэ­тым ён — вы­дат­нік ву­чо­бы. У каст­рыч­ні­ку хло­пец стаў пе­ра­мож­цам кон­кур­су «Сту­дэнц­кі лі­дар го­да студ­га­рад­ка БДУ».

— Ба­чу мэ­ту — іду да яе, — дзе­ліц­ца сва­ім жыц­цё­вым прын­цы­пам Ва­сіль. — Лі­дар па­ві­нен быць упэў­не­ным у са­бе і сва­іх дзе­ян­нях, та­му што на яго заўж­ды гля­дзіць яго ка­ман­да.

Акра­мя студ­са­ве­таў, у ін­тэр­на­тах ства­ра­юц­ца апе­ра­тыў­ныя атра­ды. Яны скла­да­юц­ца вы­ключ­на з хлоп­цаў, якія со­чаць за па­рад­кам і вы­ка­нан­нем пра­ві­лаў пра­жы­ван­ня.

Сту­дэнт 5-га кур­са юры­дыч­на­га фа­куль­тэ­та Мак­сім Амяль­чук у апе­ра­тыў­ны атрад прый­шоў з пэў­най мэ­тай: каб за­ся­ліц­ца ў ін­тэр­нат №11. Але з ця­гам ча­су гэ­тая пры­чы­на пе­ра­ста­ла быць пер­ша­снай.

— Апе­ра­тыў­ны атрад даў мне на­шмат больш, чым я ад яго ча­каў. Як бы па­фас­на ні пра­гу­ча­ла, але ме­на­ві­та тут я пра­сяк­нуў­ся ду­хам з'яд­на­на­га ка­лек­ты­ву. Ужо чац­вёр­ты год по­бач са мной зна­хо­дзяц­ца лю­дзі, якім мож­на да­вя­раць, на якіх мож­на спа­дзя­вац­ца. Во­пыт, які я атры­маў як ка­ман­дзір апе­ра­тыў­на­га атра­да, з'яў­ля­ю­чы­ся ім з мі­ну­ла­га го­да, упэў­не­ны, так­са­ма спат­рэ­біц­ца мне ў бу­ду­чы­ні.

Аба­вяз­кі ў апе­ра­тыў­на­га атра­да ня­лёг­кія, і ча­сам іх вы­ка­нан­не бы­вае не вель­мі пры­ем­ным. Але і ка­міч­ных сі­ту­а­цый ха­пае. Мак­сім пры­га­даў ад­ну з та­кіх:

— Ад­ной­чы мы знай­шлі сту­дэн­та, які не­ле­галь­на зна­хо­дзіў­ся ў ін­тэр­на­це. Ён ха­ваў­ся ў... на­кры­тым коў­дра­мі ча­ма­да­не, які ста­яў на са­май верх­няй
па­лі­цы ў ша­фе. На­ват ка­лі ча­ма­дан зня­лі ад­туль, вы­ла­зіць ён не ха­цеў, і ўво­гу­ле пра­цяг­ваў ра­біць вы­гляд, ні­бы­та яго там ня­ма, тры­ма­ю­чы «са­бач­ку» ма­лан­кі знут­ры.

4-19

4-19

 

Дзей­насць са­ве­та па пра­фі­лак­ты­цы па­ру­шэн­няў пра­ві­лаў пра­жы­ван­ня ў ін­тэр­на­тах для на­ву­чэн­цаў БДУ скан­цэнт­ра­ва­на на іх па­пя­рэ­джан­ні і змян­шэн­ні. Акра­мя та­го, ён раз­гля­дае спра­вы сту­дэн­таў, якія ўжо па­ру­шы­лі гэ­тыя пра­ві­лы. Пра­ца вель­мі ад­каз­ная, бо ад ра­шэн­няў, якія пры­мае са­вет, ча­сам за­ле­жыць лёс па­ру­шаль­ні­каў.

— Ма­ла прос­та за­ўва­жыць па­ру­шэн­не, трэ­ба пры­маць ме­ры для та­го, каб яны больш не паў­та­ра­лі­ся. Скла­да­на быць аб'­ек­тыў­ным, раз­бі­ра­ю­чы­ся ў аб­ста­ві­нах, ка­лі га­вор­ка ідзе пра та­кіх жа сту­дэн­таў, як і я. Але не­каль­кі га­доў у пра­ва­вой ка­мі­сіі на­ву­чы­лі мя­не ад­ноль­ка­ва ста­віц­ца да ўсіх, — пры­зна­ец­ца стар­шы­ня са­ве­та Глеб Ча­кур, пя­ці­курс­нік фа­куль­тэ­та ра­дыё­фі­зі­кі і кам­п'ю­тар­ных тэх­на­ло­гій.

Важ­нае мес­ца ў сіс­тэ­ме сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня зай­ма­юць спар­тыў­на-ту­рыс­тыч­ны клуб і сту­дэнц­кая твор­чая ла­ба­ра­то­рыя. Яны аб'­яд­ноў­ва­юць сту­дэн­таў, якім ці­ка­ва са­мім зай­мац­ца ар­га­ні­за­цы­яй па­хо­даў, эк­скур­сій і кан­цэр­таў для сту­дэн­таў. Асаб­лі­ва трэ­ба ад­зна­чыць гра­мад­скую ін­фар­ма­цый­ную служ­бу. Дзя­ку­ю­чы ёй жыц­цё ў ін­тэр­на­тах — гэ­та не толь­кі ўспа­мі­ны, а фо­та- і ві­дэа­ар­хі­вы. Чле­ны гра­мад­скай ін­фар­ма­цый­най служ­бы бы­ва­юць паў­сюд­на і праз тэкс­ты, фо­та, ві­дэа спра­бу­юць пе­ра­даць веч­на вя­сё­лую, жы­вую ат­мас­фе­ру, што па­нуе ў ін­тэр­на­тах БДУ.

— Я ўдзяч­ная студ­га­рад­ку за маг­чы­масць зай­мац­ца тым, што ні­як не звя­за­на з ву­чо­бай ва ўні­вер­сі­тэ­це. Тут мож­на ад­па­чыць ад лек­цый і се­мі­на­раў, за­няц­ца чымсь­ці для ду­шы, — ка­жа сту­дэнт­ка 5-га кур­са фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін Юлія Ла­сіц­кая, якая не­каль­кі га­доў уз­на­чаль­ва­ла гра­мад­скую ін­фар­ма­цый­ную служ­бу. — Мне да­вя­ло­ся атры­маць пэў­ныя жур­на­лісц­кія на­вы­кі. Ця­пер я ма­гу гра­мат­на і ла­гіч­на вы­кла­даць свае дум­кі на па­пе­ры, без праб­лем па­чы­наю раз­мо­ву з не­зна­ё­мы­мі людзь­мі.

Рас­каз­ваць пра сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не ў ін­тэр­на­тах мож­на бяс­кон­ца. Але га­лоў­ная дум­ка ўсё ж ад­на: яно аб'­яд­ноў­вае. Толь­кі тра­піў­шы ў сту­дэнц­кі ін­тэр­нат, ад­чуў­шы на са­бе яго асаб­лі­вую ат­мас­фе­ру, ра­зу­ме­еш, што Сту­дэнц­кі га­ра­док — гэ­та ад­на вя­лі­кая і друж­ная сям'я.

Ган­на Ку­рак, сту­дэнт­ка ІІІ кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.