Вы тут

Выведзем цэзій на «чыстую ваду»


Якія праб­ле­мы звы­чай­на тур­бу­юць школь­ні­каў у 15-га­до­вым уз­рос­це? Ву­чо­ба, ад­но­сі­ны з баць­ка­мі і сяб­ра­мі, пер­шае ка­хан­не... Крыс­ці­на Не­ўдах, быў­шы яшчэ дзе­ся­ці­клас­ні­цай лі­цэя, за­ці­ка­ві­ла­ся тэ­ма­мі ра­дые­эка­ло­гіі і бія­ло­гіі. Юны ўзрост не стаў пе­ра­шко­дай для сур'­ёз­ных на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў: дзяў­чы­на пе­ра­маг­ла ў трох між­на­род­ных эка­ла­гіч­ных алім­пі­я­дах у Азер­бай­джа­не, Ін­да­не­зіі і Гру­зіі.

4-16

Баць­кі Крыс­ці­ны пра­цу­юць на­стаў­ні­ка­мі — ме­на­ві­та яны і па­спры­я­лі та­му, каб дач­ка за­ці­ка­ві­ла­ся на­ву­кай, але сфе­ру да­сле­да­ван­няў дзяў­чын­а вы­бра­ла са­ма. У Лу­нін­цы, дзе на­ра­дзі­ла­ся і вы­рас­ла Крыс­ці­на, тэ­ма ра­дые­эка­ло­гіі зна­хо­дзіц­ца не на апош­нім мес­цы: го­рад па­цяр­пеў ад на­ступ­стваў ава­рыі на ЧА­ЭС. І хоць мі­ну­ла ўжо 28 га­доў, жы­ха­ры Лу­ні­неч­чы­ны і сён­ня ад­чу­ва­юць на са­бе ўздзе­ян­не ра­ды­я­цыі, вы­ні­кам ча­го ста­но­вяц­ца страш­ныя ан­ка­ла­гіч­ныя ды­яг­на­зы.

— Апош­нім ча­сам мне вель­мі час­та да­во­дзі­ла­ся чуць ад сяб­роў, зна­ё­мых гіс­то­рыі пра лю­дзей, хво­рых на рак. За­ха­це­ла­ся больш да­ве­дац­ца пра ан­ка­ло­гію. Ака­за­ла­ся, што да пры­чын, якія вы­клі­ка­юць за­хвор­ван­не, ад­но­сяц­ца лад жыц­ця і хар­ча­ван­не, — га­во­рыць су­раз­моў­ца.

З на­ды­хо­дам се­зо­на мно­гія ад­праў­ля­юц­ца па гры­бы і яга­ды, але ма­ла хто за­дум­ва­ец­ца, што яны мо­гуць змя­шча­юць цэ­зій-137. Кан­цэнт­ра­цыя гэ­та­га эле­мен­та мо­жа пе­ра­вы­шаць нор­му ў 7-10 ра­зоў. У сва­іх на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­нях Крыс­ці­на Не­ўдах рас­пра­ца­ва­ла спо­са­бы зні­жэн­ня ра­ды­я­цыі ў да­рах ле­су.

— На­са­мрэч, усё прос­та — праб­лем са зда­роў­ем да­па­мо­жа па­збег­нуць пра­віль­ная тэр­міч­ная апра­цоў­ка. Піль­на стаў­це­ся да пра­цэ­су пры­га­та­ван­ня ежы, — дае па­ра­ду дзяў­чы­на. — Вы­свет­лі­ла­ся, што са­мы эфек­тыў­ны ме­тад зні­жэн­ня ўзроў­ню за­брудж­ван­ня — гэ­та трох­ра­зо­вае ад­вар­ван­не. Але ў гэ­тым вы­пад­ку ра­зам з цэ­зі­ем з гры­боў вы­хо­дзяць ка­рыс­ныя рэ­чы­вы і мі­не­ра­лы. Та­му най­больш ап­ты­маль­ным спо­са­бам апра­цоў­кі гры­боў з'яў­ля­ец­ца ад­вар­ван­не з да­баў­лен­нем со­лі і во­ца­ту.

Да­рэ­чы, ся­род мэт на­ву­ко­вых ра­бот Крыс­ці­ны бы­ла і асвет­ніц­кая. Вы­ні­ка­мі да­сле­да­ван­няў лі­цэ­іст­ка дзя­лі­ла­ся не толь­кі на кан­фе­рэн­цы­ях, але і са ста­ро­нак СМІ. Так, у дзяў­чы­ны атры­ма­ла­ся пры­цяг­нуць ува­гу мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва да сур'­ёз­най праб­ле­мы.

— Ка­лі бра­ла­ся за гэ­тую тэ­му, то ха­це­ла пра­вес­ці да­сле­да­ван­не, вы­ні­кі яко­га мож­на бы­ло б пры­мя­ніць на прак­ты­цы, — пры­гад­вае дзяў­чы­на. — Не­ўза­ба­ве ма­і­мі ідэ­я­мі за­ці­ка­ві­ла­ся вы­клад­чы­ца БДУ Але­ся Аляк­санд­раў­на Шэ­ве­ле­ва. Яна да­па­маг­ла мне па­глы­біц­ца ў тэ­му да­сле­да­ван­ня, зра­біць пра­цу больш грун­тоў­най. Гэ­та да­зво­лі­ла вый­сці на між­на­род­ны ўзро­вень.

Ня­гле­дзя­чы на ўсе да­сяг­нен­ні ў ву­чо­бе і на­ву­цы, Крыс­ці­на за­ста­ец­ца прос­тым і сціп­лым ча­ла­ве­кам: шмат чы­тае, зай­ма­ец­ца ру­ка­дзел­лем.

— Пе­ра­мо­гі ў кан­фе­рэн­цы­ях і алім­пі­я­дах — гэ­та прос­та пры­ем­ны бо­нус для мя­не. Я на­ват да апош­ня­га не ве­да­ла, што ва ўні­вер­сі­тэт мя­не бя­руць па-за кон­кур­сам, рых­та­ва­ла­ся да ЦТ... — шчы­ра пры­зна­ец­ца дзяў­чы­на.

Удзел у між­на­род­ных кан­фе­рэн­цы­ях і алім­пі­я­дах, без­умоў­на, па­шы­рыў кру­га­гляд Крыс­ці­ны. Яна па­зна­ё­мі­ла­ся не толь­кі з куль­ту­рай ін­шых кра­ін, але і з мо­лад­дзю, якую хва­лю­юць тыя ж пы­тан­ні, што і яе.

— У па­езд­ках мя­не шмат ча­го ўра­зі­ла. Ад­нак я на­ват уя­віць не маг­ла, што тэ­ма, якую я рас­пра­цоў­ва­ла ў род­ным Лу­нін­цы, змо­жа пры­цяг­нуць да ся­бе столь­кі ўва­гі. Ме­на­ві­та ўва­га ін­шых лю­дзей да не­ха­рак­тэр­ных для іх праб­лем ста­ла, на мой по­гляд, га­лоў­най пе­ра­мо­гай.

Спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым Крыс­ці­на Не­ўдах не збі­ра­ец­ца. Сё­ле­та яна ста­ла пер­ша­курс­ні­цай БДМУ. Та­ле­на­ві­тая дзяў­чы­на пла­нуе пра­цяг­ваць свае на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні, маг­чы­ма, кры­ху ў ін­шым на­прам­ку, больш звя­за­ным з яе бу­ду­чай пра­фе­сі­яй. Па­жа­да­ем ёй плё­ну і пос­пе­хаў!

Ган­на Ку­рак.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.