Вы тут

Ергалі Булегенаў, пасол Казахстана ў Мінску: «Якасць беларускіх тавараў не выклікае сумненняў»


З кож­ным го­дам Ка­зах­стан ста­но­віц­ца ўсё больш важ­ным парт­нё­рам для на­шай кра­і­ны. Пад­му­рак доб­рых ста­сун­каў за­кла­ла агуль­нае са­вец­кае мі­ну­лае, а ін­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы пры­вя­лі да та­го, што гэ­та дзяр­жа­ва ста­ла для нас ад­ным з найваж­ней­шых эка­на­міч­ных парт­нё­раў. Якім кі­рун­кам су­пра­цоў­ніц­тва з на­шай кра­і­най у на­ступ­ным го­дзе Ка­зах­стан бу­дзе на­да­ваць асаб­лі­вую ўва­гу, што ста­не пры­яры­тэ­там яго па­лі­ты­кі як стар­шы­ні Са­друж­нас­ці не­за­леж­ных дзяр­жаў, на­коль­кі доб­рыя бе­ла­рус­кія та­ва­ры і ці ці­ка­вая на­ша кра­і­на ка­зах­скім ту­рыс­там, — пра гэ­та рас­ка­заў Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол гэ­тай дзяр­жа­вы ў Бе­ла­ру­сі Ер­га­лі Бу­ле­ге­наў.

Су­мес­ныя з Ка­зах­ста­нам прад­пры­ем­ствы з'я­вяц­ца і ў нас

— Ка­зах­ска-бе­ла­рус­кія ста­сун­кі раз­ві­ва­юц­ца па ўзы­хо­дзя­чай. На­шы кра­і­ны да­сяг­ну­лі стра­тэ­гіч­на­га парт­нёр­ства, — за­явіў па­сол Ка­зах­ста­на. — Ім­пульс усім на­шым ста­сун­кам да­юць кі­раў­ні­кі на­шых дзяр­жаў. Уліч­ва­ю­чы, што з 1 сту­дзе­ня на­ступ­на­га го­да мы пач­нём пра­ца­ваць ва ўмо­вах Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, ад­кры­ва­юц­ца і но­выя маг­чы­мас­ці для раз­віц­ця на­шых двух­ба­ко­вых адносін.

Дып­ла­мат звяр­нуў ува­гу на тое, што ёсць да­ру­чэн­не ад кі­раў­ні­коў абе­дзюх дзяр­жаў па­вя­лі­чыць су­мес­ны та­ва­ра­зва­рот. За­раз ён на­блі­зіў­ся да міль­яр­да до­ла­раў.

— Сён­ня ў нас утва­рыў­ся дыс­ба­ланс. Боль­шая част­ка агуль­на­га та­ва­ра­зва­ро­ту пры­хо­дзіц­ца на до­лю Бе­ла­ру­сі. Ад­нак ёсць усе маг­чы­мас­ці і, га­лоў­нае, ёсць жа­дан­не з абод­вух ба­коў па­шы­рэн­ня су­пра­цоў­ніц­тва, для ўраў­на­важ­ван­ня гэ­та­га дыс­ба­лан­су.

Па сло­вах Ер­га­лі Бу­ле­ге­на­ва, Ка­зах­стан за­ці­каў­ле­ны ў ства­рэн­ні на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі су­мес­ных прад­пры­ем­стваў.

— Мы пла­ну­ем пры­цяг­нуць у Бе­ла­русь ка­зах­стан­скія прад­пры­ем­ствы. Па­куль на­шы біз­нес­ме­ны вы­ву­ча­юць умо­вы, ду­ма­юць. Але мяр­кую, што ва ўмо­вах ЕА­ЭС у ся­рэд­не­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве су­мес­ныя прад­пры­ем­ствы ў Бе­ла­ру­сі з'я­вяц­ца.

Па­сол так­са­ма звяр­нуў ува­гу на тое, што ёсць за­ці­каў­ле­насць ся­род бе­ла­рус­кіх і ка­зах­стан­скіх су­мес­ных прад­пры­ем­стваў вы­пус­каць пра­дук­цыю для про­да­жу на рын­кі трэ­ціх кра­ін.

Да якас­ці бе­ла­рус­кіх пра­дук­таў прэ­тэн­зій ня­ма

Ка­мен­ту­ю­чы на­ба­ле­лую сі­ту­а­цыю з тран­зі­там та­ва­раў у рам­ках Мыт­на­га са­ю­за і ЕА­ЭС, па­сол Ка­зах­ста­на пад­крэс­ліў, што спрэч­ныя пы­тан­ні ў гэ­тай сфе­ры па­він­ны вы­ра­шац­ца за ста­лом пе­ра­моў і з улі­кам ін­та­рэ­саў усіх ба­коў.

Што да­ты­чыц­ца прэ­тэн­зій да якас­ці на­шых та­ва­раў з бо­ку Ра­сіі, то дып­ла­мат лі­чыць: бе­ла­рус­кія та­ва­ры — доб­рыя.

— У цэ­лым якасць бе­ла­рус­кіх та­ва­раў не вы­клі­кае су­мнен­няў. З гэ­та­га заў­сё­ды і зы­хо­дзяць на­шы прад­пры­маль­ні­кі, якія едуць сю­ды да­маў­ляц­ца і за­куп­ляць пра­дук­цыю для Ка­зах­ста­на. У па­пя­рэд­нія га­ды ўзні­ка­лі прэ­тэн­зіі да якас­ці мяс­ной пра­дук­цыі на асоб­ных прад­пры­ем­ствах па асоб­ных пар­ты­ях та­ва­ру. Але гэ­тыя пы­тан­ні вы­ра­ша­лі­ся ў ра­бо­чым па­рад­ку, — пад­крэс­ліў Бу­ле­ге­наў.

У абедз­вюх кра­і­нах ёсць што па­гля­дзець

Нядаўня Рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз ту­рыс­тыч­ных ар­га­ні­за­цый і На­цы­я­наль­ная кам­па­нія «Аста­на ЭКСПА—2017» пад­пі­са­лі ме­ма­ран­дум аб су­пра­цоў­ніц­тве ў сфе­ры ту­рыз­му. Раз­ві­ва­ю­чы тэ­му та­го, як бу­дзе раз­ві­вац­ца гэ­тае су­пра­цоў­ніц­тва, Ер­га­лі Бу­ле­ге­наў пад­крэс­ліў: і ў Бе­ла­ру­сі, і ў Ка­зах­ста­не ёсць вель­мі шмат ці­ка­вых мес­цаў, якія мо­гуць пры­цяг­нуць вя­лі­кую коль­касць на­вед­валь­ні­каў.

— Каб па­вя­лі­чыць су­мес­ны пры­ток ту­рыс­таў, мы імк­нём­ся ад­крыць но­выя авія­рэй­сы. Сён­ня з Аста­ны ў Мінск са­ма­лё­ты ля­та­юць кож­ны дзень і за­паў­няль­насць іх да­во­лі вя­лі­кая. Пра­цу­ем так­са­ма і над тым, каб ад­крыць но­выя рэй­сы ў Мінск з Ал­ма­ты, дзе, да­рэ­чы, так­са­ма ёсць што па­гля­дзець.

Ле­там «Бел­авія» здзяйс­няе рэй­сы ў паў­ноч­ныя рэ­гі­ё­ны Ка­зах­ста­на: у Паў­ла­дар, Аста­ну, Ка­ра­ган­ду.

— Уво­гу­ле ж, усе мае су­ай­чын­ні­кі, якія хоць раз бы­лі ў Бе­ла­ру­сі, вель­мі ўзнёс­ла ад­гука­юц­ца пра яе пры­ро­ду, сла­ву­тас­ці, чыс­ці­ню га­ра­доў, шчы­рых лю­дзей.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.