Вы тут

Віртуальныя каштоўныя паперы


З 16 снеж­ня па­ча­ло­ся па­га­шэн­не дзяр­жаў­ных аб­лі­га­цый, якія на­мі­на­ва­ны ў за­меж­най ва­лю­це, для фі­зіч­ных асоб чац­вёр­та­га, пя­та­га і шос­та­га вы­пус­каў на агуль­ную су­му 50 млн до­ла­раў.

Па­га­шэн­не аб­лі­га­цый на­зва­ных вы­пус­каў і вы­пла­та пра­цэнт­на­га да­хо­ду па іх ажыц­цяў­ля­юц­ца праз фі­лі­ялы, цэнт­ры бан­каў­скіх па­слуг і ад­дзя­лен­ні Бе­ла­рус­бан­ка па ўсёй кра­і­не. Пры па­га­шэн­ні аб­лі­га­цыі ўла­даль­ні­ку вы­плач­ва­юц­ца на­мі­наль­ны кошт аб­лі­га­цыі і не атры­ма­ны ім ра­ней пра­цэнт­ны да­ход. Пас­ля за­кан­чэн­ня шас­ці­ме­сяч­на­га тэр­мі­ну (з 16 снеж­ня сё­ле­та да 15 чэр­ве­ня 2015 го­да), у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам Бе­ла­ру­сі, усе вы­пла­ты па дзяр­жаў­ных ва­лют­ных аб­лі­га­цы­ях чац­вёр­та­га—шос­та­га вы­пус­каў ажыц­цяў­ля­юц­ца на пад­ста­ве за­явы ўла­даль­ні­ка аб­лі­га­цыі ў ад­рас Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў.

У прэс-служ­бе Мін­фі­на да­дат­ко­ва па­ве­да­мі­лі, што ў су­вя­зі са зме­най стра­тэ­гіі па ажыц­цяў­лен­ні дзяр­жаў­ных па­зык на ўнут­ра­ным фі­нан­са­вым рын­ку і вы­со­кай ак­тыў­нас­цю бе­ла­рус­кіх бан­каў па раз­мя­шчэн­ні ся­род на­сель­ніц­тва аб­лі­га­цый улас­най эмі­сіі Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў у блі­жэй­шы час не пла­нуе вы­пус­кі дзярж­аб­лі­га­цый для фі­зіч­ных асоб у да­ку­мен­тар­най фор­ме. На­ле­та гра­ма­дзя­нам бу­дуць пра­па­на­ва­ны дзяр­жаў­ныя аб­лі­га­цыі, якія на­мі­на­ва­ны ў за­меж­най ва­лю­це, у вы­гля­дзе за­пі­саў па ра­хун­ках (у без­да­ку­мен­тар­най фор­ме). Рас­паў­сюдж­ван­не дзяр­жаў­ных ва­лют­ных аб­лі­га­цый у без­да­ку­мен­тар­най фор­ме ся­род на­сель­ніц­тва пра­ду­гле­джа­на ад­па­вед­най па­ста­но­вай Саў­мі­на. Дак­лад­ная ін­фар­ма­цыя аб умо­вах на­быц­ця фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі дзяр­жаў­ных ва­лют­ных аб­лі­га­цый у без­да­ку­мен­тар­най фор­ме бу­дзе апуб­лі­ка­ва­на да­дат­ко­ва пры пры­няц­ці Мі­ніс­тэр­ствам фі­нан­саў ра­шэн­ня аб раз­мя­шчэн­ні та­кіх каш­тоў­ных па­пер.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.