Вы тут

Дакрануцца да веры...


Напярэдадні свята Раства Хрыстовага ў храмавым комплексе ў гонар Усіх Святых, што ў беларускай сталіцы, адкрылася выстава старажытных ікон. Кожны ахвотны можа ўбачыць яе да канца лютага.

6-43

Абразы прывезены сюды з фондаў пяці расійскіх музеяў. Як паведаміў прадстаўнік аднаго з арганізатараў выстаўкі — прадпрыемства «Сафійская набярэжная» — Кірыл Звераў, у Мінску выстаўлена каля 40 ікон. Аднак гэта не арыгіналы, а дакладныя копіі. Выкананы яны спосабам, які аб'ядноўвае старажытныя і найноўшыя тэхналогіі. На ліпавую дошку наносіцца ляўкас, а паверх яго — слой фарбы пры дапамозе метаду ўльтрафіялетавага друку. Гэта дазваляе з вялікай дакладнасцю перадаць не толькі малюнак, але і паказаць фактуру асновы. Такія абразы не выгараюць на сонцы, не баяцца вільгаці, іх можна нават мыць.

Протаіерэй Усіхсвяцкага прыходу Фёдар Поўны адзначыў:

— Гэтыя абразы мы маглі б і не ўбачыць, бо не кожнаму давядзецца пабываць у далёкіх расійскіх музеях, тым больш зазірнуць у іх запаснікі. Выстава дае магчымасць дакрануцца да нашых веры, духоўнасці, якія ўвасоблены ў іконах.

Тут таксама можна ўбачыць невялікія хатнія абразы, выкананыя ў той жа тэхніцы, што і прадстаўленыя ў асноўнай экспазіцыі.

Варвара ГОМАН.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.