Вы тут

Сведкі векавой гісторыі


У Бе­ла­ру­сі жы­ве 568 ча­ла­век, ста­рэй­шых за 100 га­доў

Ся­род ай­чын­ных доў­га­жы­ха­роў муж­чын у сем ра­зоў менш, чым жан­чын: 71 і 497 ча­ла­век ад­па­вед­на. Боль­шасць стага­до­вых пен­сі­я­не­раў — 112 ба­буль і дзя­ду­ляў — зна­хо­дзіц­ца ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці. На дру­гім мес­цы па коль­кас­ці доў­га­жы­ха­роў — Мін­ская воб­ласць (104 ча­ла­ве­кі). У Мін­ску ве­ка­вы юбі­лей ужо ад­зна­чы­лі 78 ста­рых, на Ві­цеб­шчы­не — 74, на Брэст­чы­не — 71. Апош­ні­мі ў ге­ран­та­ла­гіч­ным рэй­тын­гу ста­лі Го­мель­ская і Ма­гі­лёў­ская воб­лас­ці. Тут на­ліч­ва­ец­ца 67 і 62 ста­га­до­выя ча­ла­ве­кі ад­па­вед­на.

Дзе­ся­ці бе­ла­ру­сам споў­ні­ла­ся больш за 110 га­доў. З іх па тры ча­ла­ве­кі жы­вуць у Гро­дзен­скай і Мін­скай аб­лас­цях, па два — у Брэсц­кай і Ві­цеб­скай.

Ча­му ў рэй­тын­гу доў­га­жы­ха­роў лі­дзі­руе ме­на­ві­та Гро­дзен­шчы­на, спе­цы­я­ліс­ты ад­ка­заць па­куль не мо­гуць: ня­ма на­ву­ко­ва­га да­сле­да­ван­ня, на пад­ста­ве яко­га мож­на бы­ло б зра­біць пэў­ныя вы­сно­вы. Па сло­вах ра­бот­ні­каў Бе­ла­рус­кай ме­ды­цын­скай ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, на зда­роўе моц­на ўплы­вае на­ва­кол­ле (ка­ля 40 пра­цэн­таў) і спад­чын­насць (20 пра­цэн­таў). Пра­цяг­ласць жыц­ця за­ле­жыць так­са­ма ад хар­ча­ван­ня, умоў пра­цы і ­бы­ту, уз­роў­ню сіс­тэ­мы ахо­вы зда­роўя. Да­рэ­чы, да ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС больш за ўсё ста­га­до­вых пен­сі­я­не­раў бы­ло на Го­мель­шчы­не. Па­лес­се та­ды зна­хо­дзі­ла­ся на­роў­ні з тра­ды­цый­ны­мі са­вец­кі­мі лі­да­ра­мі — На­гор­ным Ка­ра­ба­хам і Гру­зі­яй. Ад­нак спра­ва не толь­кі ў эка­ло­гіі. Са­май чыс­тай ад ра­ды­я­цыі з'яў­ля­ец­ца Ві­цеб­ская воб­ласць, а эка­ла­гіч­ную сі­ту­а­цыю ў Мін­ску, які ўвай­шоў у трой­ку лі­да­раў па коль­кас­ці доў­га­жы­ха­роў, скла­да­на на­зваць ідэа­льнай.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.