У чацвер пройдзе Адзіны дзень прававой дапамогі насельніцтву.
26 сакавіка прававыя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі правядуць прыём грамадзян. Жыхары буйных гарадоў і дзевяці раёнаў сталіцы, а таксама кожнага раённага цэнтра змогуць бясплатна атрымаць кансультацыю юрыстаў па працоўным заканадаўстве і іншую прававую дапамогу. Звяртацца па падтрымку трэба ў мясцовыя аб'яднанні прафсаюзаў, дзе ў гэты дзень адказваць на праблемныя пытанні насельніцтва будуць 130 прававых інспектараў працы. Разам з імі на «прамой лініі» будуць дзяжурыць спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якія дапамогуць разабрацца ў найбольш спрэчных момантах. Як паведамляе намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алена МАНКЕВІЧ, Адзіны дзень прававой дапамогі насельніцтву плануюць праводзіць на пастаяннай аснове — кожны апошні чацвер месяца.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».