Вы тут

Аголеная натура як абсалют


Жанр «ню» ад сот­ні жы­ва­піс­цаў

У Цэнт­ры су­час­ных мас­тац­тваў ад­кры­ла­ся вы­ста­ва «Аван­ту­ра» ка­лек­цыі мас­та­ка, му­зы­кі і кі­на­рэ­жы­сё­ра Анд­рэя Пля­са­на­ва. Наз­ва ста­ла спа­лу­чэн­нем слоў «аван­гард» і «аго­ле­ная на­ту­ра». Ка­ля 110 тво­раў 55 бе­ла­рус­кіх аван­гар­дыс­таў змяс­ці­ла­ся ў за­лах цэнт­ра. Як яны ства­ра­лі­ся? Па за­ка­зе ці прось­бе са­мо­га ка­лек­цы­я­не­ра, за па­лат­но з фар­ба­мі ці за на­стой­лі­вы паў­га­до­вы ціск з бу­тэль­кай га­рэл­кі. Усе кар­ці­ны (не­маг­чы­ма проста ска­заць «экс­па­на­ты» — тво­ры!) ма­юць агуль­ную тэ­му — аго­ле­ная жа­но­чая на­ту­ра — і агуль­ны фар­мат 60х70 і 70х60. Ад­крыц­цё ад­бы­ло­ся 28 сту­дзе­ня з пес­ня­мі са­мо­га ка­лек­цы­я­не­ра пад гі­та­ру і сак­са­фон.

31-17

«Ад­ной­чы Анд­рэй за­пра­сіў нас у гос­ці, быц­цам на ку­бак гар­ба­ты, у ад­на­па­ка­ё­вую хру­шчоў­ку, ве­да­е­це, без дзвя­рэй... а на сце­нах ды­ван, гэ­та зна­чыць ад­на­го фар­ма­ту ра­бо­ты мас­та­коў на­ша­га па­ка­лен­ня, якіх то бра­лі на вы­ста­вы, то не бра­лі, што бы­ло час­цей. І рап­там та­кая ад­кры­тасць — у гэ­тым бы­ла ней­кая ар­га­ні­ка, вы­клік, пры­знан­не і сме­лы крок. Дзіў­ная ква­тэ­ра, у якой усе кар­ці­ны ві­се­лі цес­на-цес­на — збор ча­су, на­ша­га ча­су, та­го, з чым мы жы­лі, чым мы бы­лі за­кла­по­ча­ныя, што мы ха­це­лі ба­чыць», — рас­па­вя­ла пра «пер­шае зна­ём­ства» з ка­лек­цы­яй мас­тацт­ва­знаў­ца, ды­рэк­тар аў­тар­скай кан­цэп­ту­аль­най га­ле­рэі «Бра­ма» Ла­ры­са Фін­кель­штэйн.

Ка­лек­цыя Анд­рэя Пля­са­на­ва ў та­кім маш­та­бе апош­ні раз вы­стаў­ля­ла­ся ў 1992 го­дзе, та­му ўба­чыць за­кры­тыя ад шы­ро­ка­га ко­ла гле­да­чоў тво­ры тым больш каш­тоў­на.

Ды­рэк­тар Цэнт­ра су­час­ных мас­тац­тваў На­тал­ля Ша­ран­го­віч ад­кры­ва­ючы, прад­ста­ві­ла вы­ста­ву: «Мы ўсе цу­доў­на ве­да­ем, што аван­гард у нас ёсць. Ха­це­ла­ся б ска­заць, што ён у нас са­мы раз­на­стай­ны, тэ­мы, якія ўзні­ма­лі мас­та­кі, — так­са­ма роз­ныя. Са­мыя пры­го­жыя цёп­лыя па­чуц­ці бы­лі ім не чу­жыя. А звы­чай­на якія гэ­та па­чуц­ці? Без­умоў­на, да жан­чы­ны. Кож­ны з прад­стаў­ле­ных мас­та­коў, ся­род якіх ёсць са­праў­ды ле­ген­дар­ныя ім­ёны, — та­ле­на­ві­ты, мае свой по­чырк, стыль. Усе яны ска­за­лі сваё сло­ва пра жан­чы­ну, яе пры­га­жосць, яе це­ла — веч­ную тэ­му, якую ўзні­ма­лі твор­цы і ў XІV, і ў XVІ, і ў XІX ста­год­дзях. Маг­чы­ма, та­му што яна са­праў­ды бліз­кая мас­тац­тву. З дру­го­га бо­ку, жанр «ню» — вель­мі скла­да­ны: ма­лю­ю­чы аго­ле­нае жа­но­чае це­ла, мас­так як бы па­ві­нен быць менш шчы­рым, ве­даць мя­жу, каб не пе­рай­сці ад ней­кай пя­шчот­нас­ці да рэ­чаў, што мы маг­лі б не пры­няць. Тут прад­стаў­ле­ны па-са­праўд­на­му пра­фе­сій­ныя аў­та­ры — жанр «ню» ў роз­ных ра­кур­сах, з роз­ных пунк­таў гле­джан­ня.

Бы­лі агу­ча­ны ма­ры пра тое, што збор Анд­рэя Пля­са­на­ва мо­жа стаць ас­но­вай і па­ста­ян­най экс­па­зі­цы­яй ад­на­го з бу­ду­чых бе­ла­рус­кіх му­зе­яў. Так, бе­ла­рус­кі аван­гард, вы­біт­ная з'я­ва і час у ай­чын­ным мас­тац­тве, мог бы стаць цэнт­рам ту­соў­кі су­час­на­га мас­тац­тва, му­зе­ем, га­ле­рэ­яй — нам ёсць што па­ка­заць. «Усе вя­лі­кія му­зеі па­чы­на­лі­ся з пры­ват­ных ка­лек­цый», — на­га­даў мас­тацт­ва­знаў­ца, ды­рэк­тар За­слаў­ска­га му­зея-за­па­вед­ні­ка Мі­ка­лай Па­гра­ноў­скі. Анд­рэй Пля­са­наў з гу­ма­рам ска­заў: «Не да­ча­ка­е­це­ся!» — на што Мі­ка­лай Па­гра­ноў­скі без­апе­ля­цый­на па­ры­ра­ваў сло­вам «Да­ча­ка­ем­ся» і да­даў: «На на­шых ва­чах Анд­рэй са «збі­ра­це­ля» пе­ра­ўтва­рыў­ся ў ка­лек­цы­я­не­ра — гэ­та вель­мі пры­ем­на. Спа­чат­ку ён збі­раў усё, што мог са­браць, по­тым па­чаў пра­пус­каць кар­ці­ны праз сі­та».

Так ства­ра­ла­ся ка­лек­цыя, па­ско­ра­на ла­дзі­ла­ся вы­ста­ва ў Цэнт­ры су­час­ных мас­тац­тваў, з больш чым сот­няй вы­дат­ных кар­цін экс­па­зі­цыя пра­па­на­ва­ла­ся гле­да­чу. Тут мож­на ўба­чыць тво­ры Сяр­гея Ма­лі­шэў­ска­га, Ула­дзі­мі­ра Ко­жу­ха, Ар­ту­ра Клі­на­ва, Вік­та­ра Ці­ха­на­ва, Ада­ма Гло­бу­са, Дзміт­рыя Су­ры­но­ві­ча, Ві­та­ля Чар­на­бры­са­ва, Воль­гі Са­зы­кі­най, Люд­мі­лы Ру­са­вай і ін­шых.

Праз аван­гард вы­ста­вы мож­на пра­са­чыць, як асоб­ны з тых 110 та­лент праз свае во­чы, суб'­ек­тыў, унут­ра­ны свет, ад­но­сі­ны з на­ва­коль­ным све­там і ко­ле­рам, пра­фе­сій­ныя маг­чы­мас­ці мо­жа пра­ца­ваць з тра­пят­кой і па­тра­ба­валь­най тэ­май аго­ле­най на­ту­ры. Што ён мо­жа гэ­тым ска­заць, якія па­чуц­ці пе­ра­даць і кім для яго паў­стае жан­чы­на, — мож­на ад­чуць на вы­ста­ве «Аван­ту­ра», якая пра­цяг­нец­ца па 8 са­ка­ві­ка.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.