Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях супрацьдзеяння незаконнаму абарачэнню наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў або аналагаў»


Пры­ня­ты Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў   15 сту­дзе­ня 2015 го­да

Ухва­ле­ны Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі             15 студзеня 2015 го­да

Ар­ты­кул 1. Унес­ці ў Кры­мі­наль­ны ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 9 лі­пе­ня 1999 го­да (На­цы­я­наль­ны рэ­естр пра­ва­вых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922; 2006 г., № 111, 2/1242; 2008 г., № 1, 2/1388; 2011 г., № 4, 2/1775; На­цы­я­наль­ны пра­ва­вы ін­тэр­нэт-пар­тал Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 19.07.2012, 2/1960) на­ступ­ныя да­паў­нен­ні і змя­нен­ні:

1. Част­ку 2 ар­ты­ку­ла 27 да­поў­ніць пунк­там 171 на­ступ­на­га змес­ту:

«171) не­за­кон­нае аба­ра­чэн­не нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх прэ­кур­са­раў або ана­ла­гаў (част­кі 2—5 ар­ты­ку­ла 328);».

2. Част­ку 1 ар­ты­ку­ла 57 пас­ля сло­ва «ча­ла­ве­ка» да­поў­ніць сло­ва­мі «аль­бо з не­за­кон­ным аба­ра­чэн­нем нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх прэ­кур­са­раў або ана­ла­гаў».

3. Пункт 4 част­кі 2 ар­ты­ку­ла 115 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«4) за асаб­лі­ва цяж­кае зла­чын­ства, звя­за­нае з на­ўмыс­ным за­ма­хам на жыц­цё ча­ла­ве­ка аль­бо з не­за­кон­ным аба­ра­чэн­нем нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх прэ­кур­са­раў або ана­ла­гаў, — два­нац­ца­ці га­доў.».

4. Част­ка 3 за­ўваг да ар­ты­ку­ла 327 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«3. Пад ана­ла­га­мі нар­ка­тыч­ных срод­каў і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў у ар­ты­ку­лах гэ­та­га Ко­дэк­са ма­юц­ца на ўва­зе хі­міч­ныя рэ­чы­вы, струк­тур­ныя фор­му­лы якіх утво­ра­ны за­ме­най у струк­тур­ных фор­му­лах нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або ба­за­вых струк­ту­рах ад­на­го або не­каль­кіх ата­маў ва­да­ро­ду на за­мя­шчаль­ні­кі ата­маў ва­да­ро­ду, уклю­ча­ныя ў пе­ра­лік за­мя­шчаль­ні­каў ата­маў ва­да­ро­ду ў струк­тур­ных фор­му­лах нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або ба­за­вых струк­ту­рах, вы­зна­ча­ны Дзяр­жаў­ным ка­мі­тэ­там су­до­вых экс­пер­тыз Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.».

5. У ар­ты­ку­ле 328:

у част­цы 3:

у аб­за­цы пер­шым сло­вы «або ў мес­цы пра­вя­дзен­ня ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў» за­мя­ніць сло­ва­мі «, ля­чэб­на-пра­цоў­ным пра­фі­лак­то­рыі, у мес­цы пра­вя­дзен­ня ма­са­ва­га ме­ра­пры­ем­ства аль­бо за­ве­да­ма не­паў­на­лет­ня­му»;

у аб­за­цы дру­гім сло­ва «тры­нац­ца­ці» за­мя­ніць сло­вам «пят­нац­ца­ці»;

част­ку 4 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«4. Дзе­ян­ні, пра­ду­гле­джа­ныя част­ка­мі 2 або 3 гэ­та­га ар­ты­ку­ла, учы­не­ныя ар­га­ні­за­ва­най гру­пай аль­бо спа­лу­ча­ныя з вы­ра­бам ці пе­ра­пра­цоў­кай нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або іх прэ­кур­са­раў або ана­ла­гаў з вы­ка­ры­стан­нем ла­ба­ра­тор­на­га по­су­ду або ла­ба­ра­тор­на­га аб­ста­ля­ван­ня, пры­зна­ча­ных для хі­міч­на­га сін­тэ­зу, —

ка­ра­юц­ца па­збаў­лен­нем во­лі на тэр­мін ад дзе­ся­ці да двац­ца­ці га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці або без кан­фіс­ка­цыі.»;

да­поў­ніць ар­ты­кул част­кай 5 на­ступ­на­га змес­ту:

«5. Дзе­ян­ні, пра­ду­гле­джа­ныя част­ка­мі 2—4 гэ­та­га ар­ты­ку­ла, якія пры­вя­лі па не­асця­рож­нас­ці да смер­ці ча­ла­ве­ка ў вы­ні­ку спа­жы­ван­ня ім нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або іх ана­ла­гаў, —

ка­ра­юц­ца па­збаў­лен­нем во­лі на тэр­мін ад два­нац­ца­ці да двац­ца­ці пя­ці га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці або без кан­фіс­ка­цыі.».

6. Да­поў­ніць Ко­дэкс ар­ты­ку­ла­мі 3281 і 3282 на­ступ­на­га змес­ту:

«Ар­ты­кул 3281. Не­за­кон­нае пе­ра­мя­шчэн­не праз Дзяр­жаў­ную мя­жу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або іх прэ­кур­са­раў або ана­ла­гаў

1. Не­за­кон­нае пе­ра­мя­шчэн­не праз Дзяр­жаў­ную мя­жу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або іх прэ­кур­са­раў або ана­ла­гаў пры ад­сут­нас­ці пры­кмет зла­чын­ства, пра­ду­гле­джа­на­га ар­ты­ку­лам 228 гэ­та­га Ко­дэк­са, —

ка­ра­ец­ца па­збаў­лен­нем во­лі на тэр­мін ад трох да ся­мі га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці або без кан­фіс­ка­цыі.

2. Дзе­ян­не, пра­ду­гле­джа­нае част­кай 1 гэ­та­га ар­ты­ку­ла, учы­не­нае гру­пай асоб па па­пя­рэд­няй змо­ве, аль­бо паў­тор­на, аль­бо асо­бай, якая ра­ней бы­ла асу­джа­на за зла­чын­ства, пра­ду­гле­джа­нае гэ­тым ар­ты­ку­лам, або служ­бо­вай асо­бай з вы­ка­ры­стан­нем сва­іх служ­бо­вых паў­на­моц­тваў, аль­бо ў да­чы­нен­ні асаб­лі­ва не­бяс­печ­ных нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, аль­бо ў да­чы­нен­ні нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або іх ана­ла­гаў у буй­ным па­ме­ры, —

ка­ра­ец­ца па­збаў­лен­нем во­лі на тэр­мін ад пя­ці да дзе­ся­ці га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці або без кан­фіс­ка­цыі.

3. Дзе­ян­не, пра­ду­гле­джа­нае част­ка­мі 1 або 2 гэ­та­га ар­ты­ку­ла, учы­не­нае ар­га­ні­за­ва­най гру­пай, —

ка­ра­ец­ца па­збаў­лен­нем во­лі на тэр­мін ад ся­мі да два­нац­ца­ці га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці або без кан­фіс­ка­цыі.

Ар­ты­кул 3282. Спа­жы­ван­не нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў або іх ана­ла­гаў у гра­мад­скім мес­цы або з'яў­лен­не ў гра­мад­скім мес­цы або зна­хо­джан­не на пра­цы ў ста­не, вы­клі­ка­ным ужы­ван­нем нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх ана­ла­гаў, так­січ­ных або ін­шых адур­мань­ва­ю­чых рэ­чы­ваў

Спа­жы­ван­не без пры­зна­чэн­ня ўра­ча нар­ка­тыч­ных срод­каў або псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў у гра­мад­скім мес­цы аль­бо спа­жы­ван­не іх ана­ла­гаў у гра­мад­скім мес­цы, а так­са­ма з'яў­лен­не ў гра­мад­скім мес­цы ў ста­не, вы­клі­ка­ным ужы­ван­нем без пры­зна­чэн­ня ўра­ча нар­ка­тыч­ных срод­каў або псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў ці спа­жы­ван­нем іх ана­ла­гаў, так­січ­ных або ін­шых адур­мань­ва­ю­чых рэ­чы­ваў, якое аб­ра­жае ча­ла­ве­чую год­насць і гра­мад­скую ма­раль, аль­бо зна­хо­джан­не на пра­цоў­ным мес­цы ў пра­цоў­ны час у ста­не, вы­клі­ка­ным ужы­ван­нем без пры­зна­чэн­ня ўра­ча нар­ка­тыч­ных срод­каў або псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў ці спа­жы­ван­нем іх ана­ла­гаў, так­січ­ных або ін­шых адур­мань­ва­ю­чых рэ­чы­ваў, учы­не­ныя на пра­ця­гу го­да пас­ля на­кла­дан­ня ад­мі­ніст­ра­цый­на­га спаг­нан­ня за та­кія ж па­ру­шэн­ні, —

ка­ра­юц­ца штра­фам, або арыш­там, ці аб­ме­жа­ван­нем во­лі на тэр­мін да двух га­доў.».

7. Ар­ты­кул 332 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 332. Пра­да­стаў­лен­не па­мяш­кан­няў, ар­га­ні­за­цыя аль­бо ўтры­ман­не пры­то­наў для вы­ра­бу, пе­ра­пра­цоў­кі і (або) спа­жы­ван­ня нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх ана­ла­гаў або ін­шых адур­мань­ва­ю­чых рэ­чы­ваў

1. Пра­да­стаў­лен­не па­мяш­кан­няў для вы­ра­бу, пе­ра­пра­цоў­кі і (або) спа­жы­ван­ня нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх ана­ла­гаў або ін­шых адур­мань­ва­ю­чых рэ­чы­ваў —

ка­ра­ец­ца арыш­там, ці аб­ме­жа­ван­нем во­лі на тэр­мін да пя­ці га­доў, або па­збаў­лен­нем во­лі на тэр­мін ад двух да пя­ці га­доў.

2. Ар­га­ні­за­цыя аль­бо ўтры­ман­не пры­то­наў для вы­ра­бу, пе­ра­пра­цоў­кі і (або) спа­жы­ван­ня нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх ана­ла­гаў або ін­шых адур­мань­ва­ю­чых рэ­чы­ваў —

ка­ра­юц­ца аб­ме­жа­ван­нем во­лі на тэр­мін ад двух да пя­ці га­доў са штра­фам або па­збаў­лен­нем во­лі на тэр­мін ад трох да ся­мі га­доў са штра­фам.».

Ар­ты­кул 2. Гэ­ты За­кон ус­ту­пае ў сі­лу пас­ля яго афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь        Аляксандр Лу­ка­шэн­ка

29 сту­дзе­ня 2015 го­да, г. Мінск № 245-3

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.