Мадонна


Ча­му адзін воб­раз на­тхняў мас­та­коў у роз­ныя эпо­хі?

Дзе­ва Ма­рыя з не­маў­лём — тэ­ма веч­ная для мас­тац­тва. У гэ­тым мож­на пе­ра­ка­нац­ца на вы­ста­ве «Mater Deі. Іка­на­гра­фія ад­на­го ка­хан­ня», якая па­ча­ла пра­ца­ваць у На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі. Але ар­га­ні­за­ва­ная яна з да­па­мо­гай Італь­ян­ска­га па­соль­ства ў Бе­ла­ру­сі: да нас пры­еха­лі тво­ры з дзяр­жаў­ных і пры­ват­ных ка­лек­цый го­ра­да Пе­ру­джы (Ака­дэ­мія мас­тац­тваў імя П'ет­ра Ва­ну­чы, На­цы­я­наль­ная га­ле­рэя Умбрыі і Ашчад­ны банк Пе­ру­джы). У нас ёсць не­звы­чай­ная маг­чы­масць зра­зу­мець, як вы­яў­ля­лі Дзе­ву Ма­рыю з Ісу­сам-не­маў­лём італь­ян­скія жы­ва­піс­цы, ма­ля­валь­шчы­кі і гра­вё­ры XV—XІX ста­год­дзяў.

[caption id="attachment_71774" align="alignnone" width="400"]Невядомы мастак. Мадонна з дзіцем. Пачатак XVI стагоддзя.  З калекцыі Нацыянальнай галерэі Умбрыі (г. Перуджы). Невядомы мастак. Мадонна з дзіцем. Пачатак XVI стагоддзя.
З калекцыі Нацыянальнай галерэі Умбрыі (г. Перуджы).[/caption]

Хрыс­ціян­ства на­са­мрэч да­ло мас­тац­тву ба­гац­це воб­ра­заў і сю­жэ­таў — ад Ста­ро­га За­па­ве­ту і да Но­ва­га. Але ёсць асо­бы, ува­саб­лен­не якіх для лю­дзей з'яў­ля­ла­ся на­ват боль­шым, чым мас­тац­тва. Гэ­та бы­ло асаб­лі­вае слу­жэн­не мас­та­коў, якія не толь­кі ба­чы­лі і вы­яў­ля­лі пры­га­жосць, яны тлу­ма­чы­лі і пад­крэс­лі­ва­лі, што гэ­та пры­га­жосць дзе­ля лю­дзей. Хрыс­тос-Збаў­ца пры­го­жы, асаб­лі­ва гэ­та ад­чу­ва­еш, усве­дам­ля­ю­чы ве­ліч яго ах­вя­ры. Яго Ма­ці пры­го­жая, та­му што ад­зна­ча­на Бос­кай лас­кай — ёй не­бам па­до­ра­на асаб­лі­вае дзі­цят­ка, якое па­ка­жа лю­дзям шлях ура­та­ван­ня ду­шы. І мас­та­кі так­са­ма па­каз­ва­лі гэ­ты шлях вось гэ­ты­мі сва­і­мі тво­ра­мі — не­ка­то­рыя сю­жэ­ты ўзя­тыя з Еван­гел­ля, не­ка­то­рыя на­поў­не­ныя сім­ва­ла­мі, ме­та­фа­ра­мі. Кож­ны мас­так на­сіў у сэр­цы воб­раз сва­ёй Ма­дон­ны. У кож­на­га атрым­лі­ваў­ся твор, не па­доб­ны да ін­шых. Але і па­доб­ны ў га­лоў­ным: у тым, што яны ба­чы­лі цу­доў­ным і пры­го­жым.

Дзе­ва Ма­рыя Мі­ла­сэр­насць на­кры­вае сва­ім пла­шчом грэш­ні­ка, што ка­ец­ца, або ста­іць на ка­ле­нях пе­рад Хрыс­том на Страш­ным Су­дзе, мо­ля­чы яго за ду­шы па­мер­лых. Ма­ці Жур­бот­ная (Mater Dolorosa) з ся­мю мя­ча­мі, што пра­ніз­ва­юць яе гру­дзі і сім­ва­лі­зу­юць сем яе жур­бот, або якая ся­дзіць з мёрт­вым це­лам Хрыс­та. Ма­дон­на Па­ко­ра ста­іць на зям­лі. Дзе­ва Ма­рыя з дзі­цем на тро­не. Дзе­ва Ма­рыя, якой па­кла­ня­юц­ца валх­вы. Дзе­ва Ма­рыя, якой па­кла­ня­юц­ца свя­тыя. Ма­ці За­мі­ла­ван­не, Дзе­ва Без­за­ган­на­га За­чац­ця... Але ці не за­ва­рож­вае са­мае прос­тае ад­люст­ра­ван­не: Дзе­ва Ма­рыя — ма­ці, якая кор­міць дзі­ця. А ёсць яшчэ роз­ні­ца ў вы­явах, аб­умоў­ле­ная ча­сам, — яе ці­ка­ва бу­дзе пра­са­чыць.

Ад­мет­на, што вы­ста­ва су­поль­ная, яна ўтво­ра­ная з тво­раў, якія пры­еха­лі з Іта­ліі, але не­ка­то­рыя кар­ці­ны з ка­лек­цыі На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі ў ёй прад­стаў­ле­ны так­са­ма. Ве­ра, лю­боў, пя­шчо­та — па­чуц­ці, якія ўзні­ка­юць, ка­лі ду­ма­еш пра тыя па­дзеі, што ад­бы­ва­лі­ся да­лё­ка ад нас (як у пра­сто­ры, так і ў ча­се). Але ка­лі гля­дзіш на вы­явы Ба­га­ро­дзі­цы ці Зба­ві­це­ля, то ўсё ні­бы­та ажы­вае. А лю­боў і ве­ра ўва­саб­ля­юц­ца, пра­рас­та­юць у рэ­аль­нас­ці дзя­ку­ю­чы твор­цам — а ім­ёны не­ка­то­рых аў­та­раў не­вя­до­мыя. За­тое за­ста­ла­ся іх пра­ца. Гэ­та і жы­ва­піс, і гра­фі­ка. Ся­род гра­фіч­ных тво­раў, прад­стаў­ле­ных на вы­ста­ве, — ма­люн­кі пе­ра­важ­на не­вя­до­мых мас­та­коў XІX ста­год­дзя з ка­лек­цый гіс­та­рыч­на­га і ды­дак­тыч­на­га фон­даў Шко­лы ма­люн­ка Ака­дэ­міі мас­тац­тваў імя П'ет­ра Ва­ну­чы, а так­са­ма гра­вю­ры XVІІ — пер­шай па­ло­вы XІX ста­год­дзя. Боль­шую част­ку экс­па­зі­цыі вы­ста­вы скла­да­юць усё ж тво­ры з італь­ян­скіх збо­раў: вы­ста­ва дае маг­чы­масць бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу па­зна­ё­міц­ца з тво­ра­мі з трох най­буй­ней­шых ка­лек­цый го­ра­да Пе­ру­джы. З лас­кі ар­га­ні­за­та­раў гэ­та мож­на зра­біць да па­чат­ку мая.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.