Вы тут

Прэмія імя Віталя Крамко


У Гродзенскім раёне ўжо склалася добрая традыцыя: лепшых вучняў узнагароджваюць прэміяй райвыканкама імя Героя Беларусі Віталя Ільіча Крамко.

Гэтай прэміяй (у памеры 10 базавых велічынь) заахвочваюць навучэнцаў, якія вызначыліся на алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях і турнірах абласнога ўзроўню. Сёлета лаўрэатамі сталі 15 хлопчыкаў і дзяўчатак, сярод якіх 5 прызёраў абласнога этапу прадметных алімпіяд і 10 — абласнога конкурсу даследчых работ «Хрустальная Альфа». Іх узнагародзяць на ўрачыстых лінейках з нагоды заканчэння навучальнага года. Прычым для Таццяны Гапонік (Азёрская СШ) і Алега Буйноўскага (Путрышкаўская СШ) гэтая прэмія ўжо не першая. Акрамя таго, трое навучэнцаў за поспехі ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці ўдастоены стыпендый раённага камітэта БРСМ у памеры пяці базавых велічынь.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.