Вы тут

Наша месца ў ШАС


Беларусь можа павысіць свой статус у гэтай арганізацыі.

Пра гэта заявіў карэспандэнту «Звязды» пасля дзелавога форуму Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) на Санкт-Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Дзмітрый Мезанцаў.

«Беларусь з'яўляецца актыўным, зацікаўленым партнёрам па дыялогу ШАС. І мы зычым ёй назапашваць новы вопыт і новыя якасці ўзаемадзеяння з усімі без выключэння краінамі ШАСаўскай сям'і і павышаць свой статус у арганізацыі», — сказаў генеральны сакратар.

— Гэта тычыцца больш палітычнага ці эканамічнага складніка?

— Нельга так дзяліць. У краін — членаў ШАС баланс інтарэсаў і практыка ўзаемадзеяння падкрэсліваюць тыя прыярытэты, у якіх арганізацыя склалася, — узаемадзеянне ў палітыка-дыпламатычнай сферы, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай.

Нагадаем, што сёння наша краіна з'яўляецца партнёрам па дыялогу ШАС. Гэты статус яна атрымала ў 2010 годзе. Апошнім часам Беларусь імкнецца змяніць свой статус у арганізацыі і стаць назіральнікам. Пра такі намер заявіў нядаўна міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках праведзеных ў Маскве перамоў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletskі@zvіazda.by

г. Санкт-Пецярбург

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.