Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Шосты тур


1. У якім годзе быў створаны Бярэзінскі біясферны запаведнік?

А) 1890 г.

Б) 1925 г.

В) 1979 г.

 

2. Якія кветкі ў нашай краіне называюць “вужачкі”?

А) Касачы

Б) Рамонкі

В) Гарлачыкі

 

3. Што за птушка сямейства вераб’іных у чэрвені за дзень робіць да 500 вылетаў з гнязда?

А) Ластаўка

Б) Шпак

В) Мухалоўка

 

4. Які месяц у народзе называюць “равун”?

А) Верасень

Б) Люты

В) Кастрычнік

 

5. Якое дрэва, па беларускіх легендах, вырасла на месцы пралітых слёз выгнанай з раю Евай?

А) Каліна

Б) Рабіна

В) Дуб

 

6. Калі ў Беларусі пачалося апошняе пацяпленне клімату, якое, па ацэнках вучоных, не мае сабе роўных па працягласці і інтэнсіўнасці?

А) 1963 г.

Б) 1974 г.

В) 1989 г.

 

7. Якія рэкі на тэрыторыі Беларусі звязвае паміж сабой Аўгустоўскі канал?

А) Вілію і Бярэзіну

Б) Нёман і Віслу

В) Прыпяць і Заходні Буг

 

8. Дзе знаходзіцца гідралагічны помнік прыроды “Грымячая крыніца”?

А) У Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці

Б) У Вілейскім раёне Мінскай вобласці

В) У Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці

 

9. Колькі аленяў пражывала ў Белавежскай пушчы на пачатку Першай сусветнай вайны?

А) 5400

Б) 6800

В) 7500

 

10. Адгадайце загадку: “Мы чырвоныя, кіслыя, на балоце расцем, пад снегам даспяваем, у роце песенькі спяваем”.

 

Адказы на пытанні пятага тура віктарыны:

1. Сонца

2. 1409 г.

3. У Расіі

4. Мінамацкая канвенцыя

5. Янотападобны сабака

6. 15 мая

7. Пра сяляву

8. У 1992 годзе

9. У Кіраўскім раёне

Магілёўскай вобласці

10. Экалагічны след

 

Адказы на пытанні віктарыны прымаюцца да 20 ліпеня.

 

Дасылайце адказы на e-mail: pryroda@zviazda.by, а таксама на паштовы адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.