Вы тут

Шукаць нафту дапамогуць партнёры?


Найбуйнейшая сэрвісная кампанія ў нафтагазавым сектары «Шлюмбержэ» зацікаўлена ў супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі ў сферы разведкі вуглевадародаў.

Перспектывы такога супрацоўніцтва прадстаўнікі геолагаразведачнай і нафтагазавай сферы краіны і кіраўніцтва расійскага падраздзялення кампаніі «Шлюмбержэ» абмеркавалі падчас сустрэчы ў Мінпрыроды.

Па словах міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуты, кампанія звярнулася ў Мінпрыроды з прапановай прымяніць свае тэхналогіі для павелічэння здабычы нафты і больш дэталёвага вывучэння радовішчаў вуглевадароднай сыравіны на тэрыторыі краіны.

Некаторыя беларускія прадпрыемствы ўжо маюць вопыт супрацоўніцтва з кампаніяй «Шлюмбержэ», але цяпер упершыню загаварылі аб комплексным, рэспубліканскім падыходзе да гэтай дзейнасці, з каардынацыяй усіх геалагічных арганізацый і службаў.

Прапаноў, што паступілі ад замежнай кампаніі, было шмат — ад прымянення ў Беларусі канкрэтных распрацовак кампаніі да стварэння спецыяльнай структуры, якая магла б супрацоўнічаць з замежнымі партнёрамі больш мэтанакіравана.

— Мы абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва з кампаніяй, але пакуль не вызначыліся з яго формай, — адзначыў міністр. — Будзе створана рабочая група, якая падрыхтуе прапановы, наша бачанне супрацоўніцтва, і затым вызначыць яго фармат. У гэтым працэсе будуць задзейнічаны ўсе беларускія арганізацыі, якія займаюцца геолагаразведачнымі работамі, у тым ліку НПЦ па геалогіі, кампанія «Беларуснафта» і інш.

Па словах Андрэя Каўхуты, беларусам таксама ёсць што сказаць замежным калегам:

— Мясцовыя спецыялісты маюць дастаткова вялікі вопыт разведкі радовішчаў, які можа быць выкарыстаны для іншых тэрыторый свету. І мы бачым зацікаўленасць кампаніі да нашай працы.

Вераніка КОЛАСАВА

kolasava@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.