Вы тут

Прайграўшых не было. І не будзе


Учора ў Дзяржынску адбылося ўрачыстае адкрыццё аддзялення сувязі №2, якое, па вялікім рахунку, і не закрывалася...

15-41

Як патлумачыла начальнік вузла паштовай сувязі Людміла Шыманская, памяшканне галоўнай пошты райцэнтра даўно патрабавала істотнага рамонту — стварэння сучасных, больш камфортных умоў і для абслугоўвання кліентаў, і для працы аператараў.

За досыць кароткі час паштавікі пастараліся зрабіць усё магчымае: у аддзяленні сувязі павялічана колькасць працоўных месцаў, устаноўлена сістэма электроннай чаргі, створаны ўмовы для камфортнага чакання. Да таго ж памяшканне аснашчана кандыцыянерамі, відэаназіраннем... Што да паслуг, то іх пералік застаўся ранейшым: поўны спектр...

На ўрачыстым адкрыцці аддзялення сувязі прысутнічаў старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч, намеснік дырэктара Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Алена Ішчук (на здымку). Першым кліентам, а таксама тым, хто ў гэты дзень афармляў падпіску альбо адпраўляў лісты «1 клас», уручаліся памятныя паштовыя падарункі. Усе ахвотныя маглі выйграць сувеніры і ў паштовай віктарыне. Іншымі словамі, на свяце адкрыцця прайграўшых не было. Пасля свята, як плануюць паштавікі, не будзе таксама.

Валянціна ДОЎНАР

dounar@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.