22 Верасень, субота

Вы тут

Маральныя прынцыпы асобы і праблема сацыялізацыі ў апавяданні Алеся Асташонка “Супер”


Пільная ўвага сучаснай навукі да праблемы сацыялізацыі асобы абумоўлена некалькімі прычынамі. Паспяховая рэалізацыя чалавека ў сучасным свеце патрабуе актыўнай жыццёвай пазіцыі, аператыўнага засваення сацыяльна-грамадскіх зменаў.

bitnet.ru052

Сучаснай моладзі даводзіцца канструяваць сваю будучыню ва ўмовах новай сацыяльнай рэчаіснасці – на фоне радыкальных зменаў маральных прыярытэтаў і каштоўнаснай іерархіі, у сітуацыі, калі механізм узнаўлення каштоўнасных арыентацый перастае быць вядучым, саступаючы месца адаптацыйным механізмам. Пашырэнне уяўленняў аб працэсе сацыялізацыі асобы звязана з найноўшым досведам у шматлікіх галінах навукі – псіхалогіі, філасофіі, педагогіцы, культуралогіі і іншых.

У гэтым кантэксце набывае новую актуальнасць гнасеалагічны патэнцыял мастацкай літаратуры, якая ва ўсе часы арыентавалася на асэнсаванне складаных пытанняў быцця, унутранага свету асобы і, несумненна, істотна ўплывала на грамадскую практыку. “Месца мастацкай літаратуры ў духоўнай сферы жыцця грамадства абумоўлена яе зместам і сутнасцю і выяўляецца ў яе функцыях, значэнні ў развіцці соцыўму і сацыялізацыі асобы. <…>

Мастацкая літаратура задавальняе цэлы комплекс духоўных патрэбаў грамадства і асобы, уздзейнічае на вельмі шырокую сферу псіхікі, на светапогляд, маўленне, маральныя паводзіны ў грамадстве, калектыве, сям’і, на эстэтычнае і мастацкае развіццё – на фарміраванне (сацыялізацыю) чалавека”.

Такім чынам, этычныя праблемы, вобразна адлюстраваныя ў літаратурных творах, дазваляюць чытачу атрымаць апасродкаваны жыццёвы досвед – прааналізаваць сітуацыю, увасобленую ў сюжэце, даць ёй ацэнку, асэнсаваць свае індывідуальныя маральныя якасці і прынцыпы. Іншымі словамі, чытач мае магчымасць пазнаёміцца з той практыкай сацыялізацыі, якая зафіксавана ў мастацкім тэксце.

У сучаснай беларускай літаратуры, адрасаванай моладзі, нямала выбітных мастацкіх твораў, якія яшчэ не разглядаліся ў кантэксце праблемы сацыялізацыі асобы, маральны патэнцыял якіх яшчэ не ацэнены належным чынам філалагічнай навукай.  Перадусім гэта датычыцца ўзораў малой эпічнай жанравай формы – апавяданняў, навел, нарысаў.

Сярод іх – творы А. Федарэнкі, А. Наварыча, У. Сцяпана, М. Клімковіча, С. Верацілы, В. Гапеева і іншых пісьменнікаў. Да іх ліку належыць гэтаксама апавяданне Алеся Асташонка “Супер”, якое вызначаецца вострасюжэтнасцю, арыгінальным выяўленнем унутранага свету галоўнага героя і псіхалогіі яго ўчынкаў, даследаваннем маральных аспектаў працэсу сацыялізацыі асобы.

 

Артыкул Лады Алейнік цалкам чытайце ў № 12 часопіса “Маладосць”

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.